English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www: sektar.cjb.net

                                                          Выпуск 224                                                         

(2 лістапада 2006 г.)

Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам брала ўдзел Алеся Бяленік.

Чытайце нас таксама на www.adukatar.net

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

У абарону Гародні 1

Лідары Асамблеі НДА наведалі Гародню.. 2

Месячнік “белай палачкі”. 3

Канцэрт у касьцёле. 3

Помнік Кастусю Каліноўскаму. 3

Спабор студэнцкіх працаў “Беларусь у Эўрапейскім кантэксьце”. 4

Трэнінгі для трэнераў. 5

Спабор праектаў Фонду Лінды і Гары Брэдлі 5

Не прапусьці апошні тэрмін! 6

Стыпендыі выкладчыкам і дасьледчыкам. 6

Спабор на атрыманьне калектыўных грантаў. 6

Навучаньне для лякальных лідараў. 7

 

 

 

 

 

~Падзеі:

 

               

У абарону Гародні

 

Круглы стол  “Рэканструкцыя Гародні: што было, што ёсьць, што будзе?” праведзены 28 кастрычніка кааліцыяй арганізацыяў у абарону Гародні сумесна з чэскай арганізацыяй “Чалавек у бядзе”.

            Упершыню зробленая спроба прааналізаваць высілкі па прадухіленьні негатыўных наступстваў рэканструкцыі Старога горада і абмеркаваць магчымасьць сумесных дзеяньняў у перспектыве.

У мерапрыемстве бралі ўдзел навукоўцы, краязнаўцы, журналісты, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, дзяржаўных установаў, а таксама прадстаўнікі чэскай арганізацыі “Чалавек у бядзе”, актывісты грамадзкага клюбу ў абарону старой Прагі, археоляг Міхал Трымл і архітэктар Владо Мілуніч.

Прысутныя даведаліся аб умовах аховы  гісторыка-культурнай спадчыны ў Чэскай Рэспубліцы, абмеркавалі магчымасьці выкарыстаньня чэскага досьведу ў плянаваньні кампаніяў па адстойваньні інтарэсаў грамадзкасьці падчас рэканструкцыі Гародні.

Гэтым разам да абаронцаў культурнай спадчыны далучыліся прадстаўнікі палітычных структур, сярод якіх – экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. Палітыкі, што раней дыстантаваліся ад вырашэньня праблемы зьнішчэньня гістарычных будынкаў, прапанавалі сваю падтрымку грамадзкасьці ў ратаваньні гістарычнага цэнтру Гародні.

Мы папрасілі падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вынікаў круглага стала гарадзенскага краязнаўцу Ігара Лапеху:

Я б адзначыў тры прынцыпы рэканструкцыі старых гарадоў у Чэхіі:

-У чэхаў няма завядзёнкі на месцы старых будынкаў узводзіць іх муляжы, гэта катэгарычна забаронена. Старыя будынкі выключна рэстаўруюцца;

Чэхі ня зносяць будынкаў пабудовы сацыялістычных часоў, якія дысанансам траплялі ў гістарычную забудову, і на іх месцы ня робяць стылізацыі пад пэўную эпоху;

Наконт археалягічных раскопак: у чэхаў працуе прынцып “не капаць без патрэбы”, яны лічаць, што ў наступных стагоддзях будуць больш дасканалыя тэхналёгіі, сёньня ж можна рабіць раскопкі там, дзе ёсьць нейкае будаўніцтва.

Падрыхтавалі Кася КРОТ і Алеся БЯЛЕНІК

5уверх

 

 

 

 

 

Месячнік “белай палачкі”

На Гарадзеншчыне працягваецца Месячнік “белай палачкі”, ініцыянаваны грамадзкім аб’яднаньнем "Беларускае таварыства інвалідаў по зроку".

Паводле кіраўнікоў гарадзкой арганізацыі аб’яднаньня, акцыя павінна прыцягнуць увагу грамадзкасьці да патрэбаў невідушчых. Арганізатары спадзяюцца заахвоціць гарадзенцаў, грамадзкія аб’яднаньні, прамысловыя прадпрыемствы да вырашэньня вострых сацыяльных праблемаў інвалідаў па зроку.

 На працягу месяца запланаваныя спатканьні прадстаўнікоў Гарадзенскага таварыства сляпых з працоўнымі калектывамі, візыты ў дзяржаўныя ўстановы, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады.

Паводле belngo.info

 

5уверх

     

Канцэрт у касьцёле

Канцэрт арганнай музыкі ў лідзкім касьцёле Беззаганнага зачацьця Панны Марыі  зладжаны  грамадзкім аб’яднаньнем "Таварыства польскай культуры на Лідчыне" і Генеральным консульствам Польшчы ў Гародні.

Паводле старшыні грамадзкага аб’яднаньня Аляксандра Колышка, падобных канцэртаў у горадзе яшчэ не было. Для лідчукоў граў Віктар Лыяк   вядомы ва ўсім сьвеце музыка і адзіны польскі кампазітар, узнагароджаны плацінавымі і залатымі дыскамі. Больш за гадзіну гучалі творы Баха, а напрыканцы – усімі вядомае "Ave Maria".

Паводле belngo.info

 

 

5уверх

 

Помнік Кастусю Каліноўскаму

Помнік Кастусю Каліноўскаму ўстаноўлены ў Сьвіслачы, на  радзіме змагара за вольную Беларусь.

У імпрэзе браў удзел  лідар дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які часьцяком наведвае гэтае месца, бо ўдзельнікам паўстаньня 1863 году быў і ягоны дзядуля.


5уверх

 

 

 

 

 


  Абвесткі:

.

 

         Спабор студэнцкіх працаў “Беларусь у Эўрапейскім кантэксьце”

Арганізатары спабору ставяць за мэту прыцягненьне моладзі і студэнтаў да актыўнага грамадзкага жыцьця; падтрымку навуковай дзейнасьці моладзі і студэнтаў у галіне сацыяльных дасьледваньняў; пошук маладых талентаў:  у будучыні – дасьлечыкаў, палітыкаў, журналістаў, якія сьцьвярджаюць незалежныя погляды і дэмакратычныя каштоўнасьці.

Працы,  прадстаўленыя да разгляду журы, найперш мусяць адлюстраваць сучаснае становішча Беларусі ў Эўропе з пункту гледжаньня наступных сфэраў ведаў:
•
 эканоміка
•
 паліталёгія
•
 гісторыя
•
 журналістыка
•
 літаратура
•
 права  
Пераможцаў чакаюць узнагароды і публікацыі.

Тэрмін падачы прац на конкурс – да 30 лістапада 2006г.

Працы  дасылаць па адрэсах: ,
.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 778-18-68, 292-57-51 Аляксей Хадыка, 345-45-76 Галіна Уласік.

5уверх

 

Трэнінгі для трэнераў

“Жаночы незалежны дэмакратычны рух” у межах праграмы “Падтрымка жанчын-прадпрымальніц Беларусі” абвяшчае набор удзельнікаў на трэнінгі трэнераў па наступных курсах:

-Як пасьпяхова распачаць свой бізнэс (19-20 лістапада)

-Як правільна распрацаваць бізнэс-плян (26-27 лістапада)

-Асновы маркетынгавых досьледаў (3-4 сьнежня)

-Асновы фінансавага плянаваньня (10-11 сьнежня).

Да ўдзелу запрашаюцца чальцы сеткі жанчын-прадпрымальніц, прадстаўніцы рэгіянальных бізнэс-цэнтраў, якія маюць досьвед кансалтынгавай дзейнасьці, трэнерскай альбо выкладніцкай працы.

Тэрміны падачы заявак:

-Як пасьпяхова распачаць свой бізнэс – да 4 лістапада

-Як правільна распрацаваць бізнэс-плян – да 11 лістапада

-Асновы маркетынгавых досьледаў – да 18 лістапада

-Асновы фінансавага плянаваньня – да 25 лістапада.

Заяўкі дасылаць па факсе221 53 41 альбо на е-mail:

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 221 53 41.

 

Паводле www.ngo.by

5уверх

 

Спабор праектаў Фонду Лінды і Гары Брэдлі

                Фонд Лінды і Гары Брэдлі абвяшчае спабор праектаў ў галіне развіцьця пачуцьця грамадзянзкасьці.

Да разгляду прымаюцца праекты, накіраваныя на павелічэньне долі грамадзкага ўдзелу, палітычныя альбо акадэмічныя досьледы, праекты ў галіне сродкаў масавай інфармацыі. Праекты мусяць быць накіраваныя на любую сферу грамадзкага жыцьця – эканоміку, палітыку, культуру, грамадзянскую супольнасьць – і прасоўваць грамадзянскую супольнасьць да базавай ідэі выбараў і галасаваньня.

Да ўдзелу запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку ўніверсітэты.

Памер гранта  — ад 100 да 550 000 дал.ЗША.

Фонд фінансуе:

-правядзеньнесканферэнцый, семінараў;

набыцьцё абсталяваньня;

-агульную падтрымку;

-стажыроўкі ў межах праекту;

-інвестыцыі;

-публікацыі;

-досьледы;

-стыпендыі;

-развіцьцё адукацыйных праграмаў.

Заяўкі прымаюцца: 1 сакавіка, 1 ліпеня, 1 верасьня, 1 сьнежня штогод.

Падрабязную інфармацыю, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.bradleyfdn.org/app.html

Паводле ngo.by

5уверх

 

 

                " 

Не спазьніся!

Не прапусьці апошні тэрмін!

         Стыпендыі выкладчыкам і дасьледчыкам

Праграма “Сацыяльныя трансфармацыі ў памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)” абвяшчае спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендый.

Спабор мае на мэце прадастаўленьне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай падтрымкі ў вывучэньні сацыяльных трансфармацый у кантэксьце Памежжа дасьледчыкамі і выкладчыкамі з Беларусі, Украіны, Малдовы. Сярод накірункаў досьледаў – разгляд палітычных, сацыяльных, культурных, эканамічных фенаменаў з кропкі позірку супярэчлівых ўздзеяньняў, вызначаных спецыфікай Памежжа Цэнтральна-Усходняй Эўропы.

Да ўдзелу запрашаюцца дасьледчыкі і выкладчыкі ВНУ, суіскальнікі, аспіранты, а таксама кандыдаты навук (дактары навук не маюць права на ўдзел у спаборы). Працоўная мова – руская.

Пачатак цыклу стажыровак – студзень 2007 года.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 лістапада.

Падрабязную інфармацыю пра спабор, тэмы досьледаў, а таксама форму заяўкі можна атрымаць па электроннай адрэсе case@ehu-international.org

 

5уверх

 

Спабор на атрыманьне калектыўных грантаў

Праграма “Сацыяльныя трансфармацыі ў памежжы (Беларусь, Україна, Малдова)” абвяшчае спабор на атрыманьне калектыўных грантаў на правядзеньне досьледаў у межах праграмы.

                Тэмы спабору:

-“Усходняя Эўропа ў кантэксьце глябалізацыі: сацыялізм, капіталізм, альтэрнатыўныя мадэлі”;

“Фенаменалёгія палітычнага ў рэгіёне Памежжа: інстытуты, лідары, палітычныя праекты (1991-2006)”.

            Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца дасьледніцкія калектывы (не меньш за тры асобы) выкладчыкаў і дасьледчыкаў ВНУ (суіскальнікі, аспіранты, кандыдаты і дактары навук). Працоўная мова – руская.

      Пачатак цыклу стажыровак – студзень 2007 года.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 лістапада.

Падрабязную інфармацыю пра спабор, тэмы досьледаў, а таксама форму заяўкі можна атрымаць па электроннай адрэсе case@ehu-international.org

 

 

5уверх

Навучаньне для лякальных лідараў

 Беларуская Школа Лякальных Лідараў распачынае новы навучальны праект, прызначаны для асобаў, уключаных у грамадзкую дзейнасьць на Беларусі.

 Навучаньне адбудзецца 2-8 сьнежня 2006 года ў Варшаве. Да ўдзелу  запрашаюцца жыхары Беларусі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкай дзейнасьці ў малой ці сярэдняй мясцовасьці; з’яўляюцца дзеячамі сярэдняга ўзроўню, але яшчэ ня ёсьць самастойнымі лідарамі.

             Праект мае за мэту ўзмацненьне патэнцыялу грамадзкіх арганізацыяў Беларусі праз навучаньне. Удзельнікі праекту атрымаюць магчымасьць падрыхтавацца да самастойнага кіраваньня калектывам, распачаць супрацоўніцтва з польскімі недзяржаўнымі арганізацыямі.

 Апошні тэрмін падачы заявак – 18 лістапада.

             Дадатковую інфармацыю, а таксама анкеты для заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.szkola-liderow.pl. Падрабязную інфармацыю даюць Магдалена Плевоўска mplewowska@szkola-liderow.pl і Магдалена Пытлакоўска

[email protected].

 

5уверх

 



22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.