|
|
|
|
|
|
Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-2Такую назву мае праект, які стартаваў у сярэдзіне ліпеня ў Гародні. Мэтай праекту зьяўляецца павышэньне ўдзелу людзей у вырашэньні мясцовых праблем і паляпшэньні якасьці жыцьця ў сваёй супольнасьці. Удзельнікі мерапрыемства з Гародні, Магілёва, Смаргоні, Слоніма, Маладэчна, Рэчыцы, Жодзіна і Менску знаёміліся з сутнасьцю працы сацыяльнага аніматара, практыкаваліся ў стварэньні групаў самадапамогі, а таксама ў распрацоўцы сацыяльных праектаў. Наступнымі этапамі праекту стануць правядзеньне ўдзельнікамі сустрэч у сваіх мясцовасьцях, а таксама навучальны візыт у адну з суседніх краін для знаёмства з тамтэйшым досьведам сацыяльнай працы. Арганізатарам праекта зьяўляецца грамадскае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” з Гародні. Вінцэнт АНІМУЦКІ
Маладыя журналісты Эўропы – яднайцеся!Разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж зўрапейскімі арганізацыямі, якія працуюць з маладымі журналістамі, было галоўнай мэтай міжнароднага трэнінга, які ладзіўся з 22 да 28 ліпеня ў Малдове. Вынікам сустрэчы сталі тры распрацаваныя міжнародныя праекты, скіраваныя на павышэньне ўдзелу моладзі ў працы СМІ і моладзевых НГА, на абмен досьведам працы, а таксама на ўмацаваньне Эўрапейскай сеткі арганізацый, якія працуюць з маладымі журналістамі (European Youth Press). Удзел у трэнінгу бралі прадстаўнікі моладзевых арганізацый і выданьняў з Аўстрыі, Венгрыі, Малдовы і Польшчы. Беларусь на сустрэчы прадстаўлялі сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з Гародні. Вітаўт РУДНІК Памяці Ларысы Геніюш12 жніўня ў Зэльве адбудзецца ўшанаваньне памяці славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Імпрэза, прысьвечаная 96-м угодкам Ларысы Геніюш, пачнецца а 12 гадзіне. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Спабор транспамежных праектаўЭўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця абвяшчае спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва Польшча-Беларусь-Украіна. Праект забясьпячвае фінансавую падтрымку транспамежных партнэрскіх праектаў на тэрыторыі Падляскага, Мазавецкага, Люблінскага і Падкарпацкага ваяводзтваў Польшчы; Львоўскай, Валынскай і Закарпацкай вобласьцей Украіны; Берасьцейскай, Гарадзенскай і заходніх раёнах Менскай вобласьці ў Беларусі. Мэта спабору – умацаваньне транспамежнага інстытуцыянальнага партнэрства і паляпшэньне якасьці чалавечых рэсурсаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 13 кастрычніка 2006 года. Дадатковую інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках: www.pbu.wwpwp.gov.pl ды www.interreg.gov.pl. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК
Дыялог культурЗ 14 па 16 жніўня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску будзе арганізаваная летняя школа “Дыялог эўрапейскіх культур”. Задачай школы ёсьць прэзэнтацыя і абмеркаваньне такіх спрэчных і ажыятажных тэмаў, як эўрапейская ідэнтычнасьць, культурныя межы ў Эўропе і іх пераадоленьне, будучыня Эўропы. У праграме ўдзельнічаюць рэферэнты (з тэматычнымі выступамі) і дыскусанты (з тэматычнымі камэнтарамі). Арганізатарамі школы з’яўляюцца Цэнтр міжнародных дасьледаваньняў разам з аналітычнай групай “Новая Эўропа”. Усе зацікаўленыя, калі ласка, паведаміце пра сваё жаданьне ўдзельнічаць, а таксама коратка пра сябе: хто Вы, дзе вучыцеся альбо працуеце, чаму хочаце ўдзельнічаць, якімі замежнымі мовамі валодаеце. Лісты з заяўкай дасылайце на эл. адрасы: [email protected] і . Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК
Правы чалавека ў кантэксьце міграцыіМіжнародны Маладзёвы Форум “Адукацыя ў галіне правоў чалавека” адбудзецца ў Бэрліне, Нямеччына, 6-10 верасьня і 22-26 лістапада 2006 году. Форум арганізаваны для студэнтаў і мультыплікатараў, якія актыўна цікавяцца адукацыяй у сфэры правоў чалавека ў кантэксьце міграцыі. Маладзёвы Форум прысьвечаны навучаньню і паляпшэньню сытуацыі ў сфэры правоў чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца адносінам паміж большасьцю і меншасьцю насельніцтва у мінулым і сёньня. Удзельнікі павінны валодаць ангельскай мовай. Арганізатары аплочваюць пражываньне і харчаваньне, выдаткі за праез у памеры да 30 эўра аплочваюцца ўдзельнікамі, вышэйшыя кошты аплочваюцца арганізатарамі. Кандыдаты на ўдзел у Форуме павінны даслаць запоўненую аплікацыйную форму і CV (ня больш за старонку) на эл. адрас: [email protected]. Апошні тэрмін падачы заяўкі: на ўдзел у сэмінары ў верасьні – 15 жніўня; у лістападзе – 31 кастрычніка. Дадатковую інфармацыю шукайце, калі ласка, на вэб-пляцоўцы: www.network-migration.org Кантактная асоба: Dr. Andrea Schmelz E-mail: . Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК
Імітацыя выбараўДацкая грамадзкая арганізацыя “SILBA” запрашае прыняць удзел у ролевай гульні ў межах Беларускага студэнцкага летніку ў Летуве. Намётавы летнік будзе арганізаваны з 23 па 27 жніўня для моладзі ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў. Мэтай ролевай гульні будзе сімуляваньне выбараў ва ўяўнай краіне. Арганізатары аплочваюць харчаваньне, праезд, страхоўку, візу і забясьпечваюць намётамі ды спальнікамі. Дадатковую інфармацыю пра летнік шукайце на вэб-пляцоўцы www.silba.dk. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК паводле www.silba.dk.
Пра тое, як робіцца кіноТворчая моладзь запрашаецца на міжнародны сэмінар “Відэа Лабароторыя “60 розных сэкунд”. Гэты праект для тых, хто любіць фільмы, падарожжы і жыцьцё ТВ. Гэта добрая магчымасьць даведацца больш пра інстытуцыі Рады Эўропы, эўрапейскую кампанію “Розныя-Роўныя”, пра тое, як робіцца кіно, акторскае майстэрства. Да ўдзелу ў праекце запрашаецца моладзь ва ўзросьце 18-25 гадоў, актыўная, творчая і адкрытая для міжкультурнага дыялогу і абмену. Прыярытэт будзе аддавацца маладзёнам з абмежаванымі магчымасьцямі і з канфліктных рэгіёнаў. Арганізатары аплочваюць пражываньне і харчаваньне, пэўную частку выдаткаў на падарожжа. Афіцыйная мова – ангельская. Сэмінар адбудзецца ў Vadul lui Voda, Chisinau, Малдова, 10-17 верасьня 2006 году. Апошні тэрмін падачы – 15 жніўня. За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да кантактнай асобы: Viorica Topor e-mail: [email protected] www.youth-generation.org Тэл.: +373 69560406 Факс:+373 22754521. Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК
Фэст аўтарскай песьні18-20 жніўня на Гомельшчыне адбудзецца XII фэстываль аўтарскай песьні “Славуціч 2006” . Сэмінар арганізаваны Гомельскім клюбам аўтарскай песьні. Кожны год фэст зьбірае ўдзельнікаў з Украіны, Беларусі, Расеі. За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да Вячаслава Клімовіча 16 жніўня (не раней і не пазьней) па тэл. +375-29-731-0 739. Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК паводле рассылкі www.hart.3dway.org
Моладзь і актыўнае эўрапейскае грамадзянстваПад такой назвай ў Будапэшце 23-25 лістапада адбудзецца сэмінар, арганізаваны ў межах партнэрства па дасьледаваньню ў маладзёвай сфэры паміж Радай Эўропы і Эўрапейскай Камісіяй. Запрашаюцца навукоўцы ў сфэры міждысцыплінарнага дасьледаваньня. Працоўная мова – ангельская. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 верасьня. Дадатковую інфармацыю пра сэмінар шукайце на вэб-пляцоўцы: http://www.youth-knowledge.net/INTEGRATION/EKC/News/Preview.jsp?iddoc=534. Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК
Пошук партнэраўПольскі Фонд “Odys” шукае партнэраў у Беларусі для ўдзелу ў праграме INTERREG. Прыярытэтныя кірункі дзейнасьці арганізацыі: міграцыя, адукацыя для дэмакратыі, культурная разнастайнасьць, папулярызацыя культуры. Усе зацікаўленыя, зьвяртайцеся, калі ласка, па эл. пошце на адрас: . Кантактная асоба Katarzyna Bieliсska. Можна пісаць лісты па-расейску.
Наверх |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|