English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

                                                      Выпуск 244                                                             

(19 красавіка 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзелі Вітаўт Руднік, Хрысьціна Марчук.

 

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

Стань аўтарам Твойго Стылю!.......................................................… 2

Эўропа запрашае да супрацы.........................................................… 2

Аматары птушак вучацца працаваць эфектыўна............................… 3

Трэнінг для маладых карэспандэнтаў адбыўся..............................… 3

Падтрымка беларускамоўных выкладчыкаў..................................… 4

Стань удзельнікам “Народнага альбома”!......................................… 4

Ці пазбавіць ад галечы замежная дапамога?...................................… 5

Спабор Cоmmunity Connections – 2007...........................................… 5

Летнія школы па правах чалавека...................................................… 5

Спабор фотаздымкаў «Птушка ў аб’ектыве – 2007”......................… 6

Салавей – птушка 2007 года............................................................… 6

Хочаш у Японію – выйграй спабор!...............................................… 7

Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны.......................… 7

Моладзевы спабор эсэ “Мая кар’ера”............................................… 8

“Мая кар’ера” ў фотаздымках........................................................… 8

Навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў....................… 9

Падтрымка праектаў для жанчын...................................................… 9

 

 

~Падзеі:

5уверх

 

Да 10 траўня падоўжаны тэрмін правядзеньня спабору для маладых журналістаў Гарадзеншчыны

                Падрабязную інфармацыю глядзі ў рубрыцы “Не спазьніся!”

5уверх

 

Стань аўтарам Твойго Стылю!

Рэдакцыя моладзевага Інтэрнэт-праекту Твой Стыль (www.t-styl.info)  шукае пазаштатных карэспандэнтаў для Інтэрнэт-газэты і радыё “Твой Стыль”.

Патрабаваньні да аўтараў:

-         жаданьне пісаць пра падзеі тваёй мясцовасьці, цікавых людзей твайго мястэчка, горада ці вёскі;

-         жаданьне дзяліцца з моладдзю сваім бачаньнем гэтага сьвету!

Ты валодаеш гэтымі якасьцямі?

 Дык наперад! Бяры асадку, чысты аркуш паперы і пачынай слухаць і бачыць навакольны сьвет! Заходзь на старонку www.t-styl.info і дзяліся са сваімі аднагодкамі ўбачаным і пачутым на старонках Інтэрнэт-газэты “Твой Стыль”, а таксама на хвалях аднайменнага Інтэрнэт-радыё.

Як гэта зрабіць?

Наўпрост кідай свой артыкул на старонку www.t-styl.info у поле “Дадай сваю навіну” (калонка зьлева ўверсе старонкі), дасылай нам праз e-mail на адрас: ці патэлефануй да рэдактараў “Твайго Стыля” – Зьміцер (5880149), Алесь (5661842).

Што ты ад гэтага атрымаеш?

магчымасьць удзелу ў шэрагу майстар-клясаў па розных асьпектах журналістыкі з удзелам вядомых журналістаў Беларусі і замежжа,

удзел у міжнародных журналісцкіх адукацыйных праграмах і курсах,

магчымасьць друкавацца ў першай Інтэрнэт-газэце Гарадзеншчыны “Твой Стыль”,

магчымасьць выпускаць свае ўласныя перадачы на Першым Інтэрнэт-радыё Гарадзеншчыны “Твой стыль”.

Да сустрэчы ў Стылі!

Рэдакцыя www.t-styl.info

5уверх

 

Эўропа запрашае да супрацы

Пазнаёміцца з магчымасьцямі ўдзелу ў разнастайных эўрапейскіх праграмах падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў, разьвіцьця супрацоўніцтва паміж грамадзкімі аб’яднаньнямі і мясцовымі ворганамі ўлады – пра ўсё гэта вы зможаце даведацца ў часе прэзэнтацыі, прысьвечанай праекту, які распачынаецца ў Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы, якая мае адбыцца 25 красавіка па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11, даведаюцца з першых вуснаў пра мэты праекта і яго асноўныя мерапрыемствы: сэмінары па распрацоўцы праектаў для ўдзелу ў праграмах Эўрапейскага Зьвязу (Кіеў-Менск, травень-чэрвень, анкеты-заяўкі на ўдзел у сэмінарах будуць раздадзеныя ў час сустрэчы), стварэньне электроннай базы дадзеных арганізацый, якія зацікаўленыя ў міжнароднай супрацы.

Зацікаўленыя асобы атрымаюць магчымасьць удзелу ў сэмінарах “Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах Эўразьвязу”, што маюць адбыцца ў Кіеве.

Удзельнікам з Гарадзеншчыны будуць кампенсаваныя выдаткі на праезд.

Пачатак сустрэчы  а 15-ай гадзіне.

Па пытаньнях удзелу ў сустрэчы тэлефануйце на нумар (0-29) 224-79-26 (Кася Крот), 678-15-10 (Вітаўт Руднік).

Вітаўт РУДНІК

 

5уверх

 

Аматары птушак вучацца працаваць эфектыўна

20-22 красавіка Грамадзкае аб’яднаньне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) з дапамогай  сваіх швэдзкіх партнэраў ладзіць трэнінг для студэнтаў – сябраў АПБ.

            Тэма трэнінга – “Фасілітацыя групавых сустрэч, альбо як эфектыўна праводзіць сустрэчы”. Гаворка пойдзе пра агульныя прынцыпы падрыхтоўкі і правядзеньня групавых сустрэч, ролю і функцыі фасілітатара, а таксама пра актуальныя для сябраў АПБ методыкі ўлікаў лясных відаў птушак. Удзельнікаў трэнінга чакаюць шматлікія практыкумы, ролевая гульня “Паседжаньне швэдзкага арніталягічнага таварыства”, а таксама яскравае слайд-шоў “Птушкі Мэксікі”.

 У апошні дзень студэнты атрымаюць магчымасьць рэалізаваць атрыманыя веды: зрабіць пробныя самастойныя ўлікі лясных відаў птушак.

Кася КРОТ

5уверх

 

Трэнінг для маладых карэспандэнтаў адбыўся

У рэпартажы і інтэрв?ю ўсе дзеяслоўныя канструкцыі павінны быць у актыўнай форме. Рабіць меркаваньне чыноўніка першасным у праблемным артыкуле – саўковы стэрэатып. Каб маўленьне было жвавым і натуральным, радыйны ды-джэй у думках уяўляе сваіх слухачоў.

15-16 красавіка адбыўся адкрыты трэнінг, зладжаны Грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сэктар” для маладых журналістаў.

 Гарадзенскія рэпарцёры-пачаткоўцы пазнаёміліся з рознымі асьпектамі працы ў СМІ. Трэнінг вёў вядомы ўкраінскі журналіст, рэжысэр-пастаноўшчык Паўло Новікаў. Ён закрануў асноўныя асьпекты працы розных відаў СМІ, падзяліўся апошнімі здабыткамі інтэрнэт і радыё-журналістыкі. Заняткі адбываліся ў займальнай інтэрактыўнай форме.

Як адзначыў сам Паўло: Самая вялікая радасьць для трэнера, калі тое, з чым ён прыехаў і што расказаў, знаходзіць водгук, пачынае адразу рэалізоўвацца.

Хрысьціна МАРЧУК

 

5уверх

 

                                                                                                                                                                            

 

 

               
  Абвесткі:

5уверх

 Падтрымка беларускамоўных выкладчыкаў

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра заснаваньне  прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.

           Асноўная мэта прэміі  –  падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.

         Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць анкету на адрас электроннай пошты:  ці па пошце:  220029, Менск, а/с 64.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 траўня. 

Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэньне да 30 чэрвеня і абвесьціць вынікі.

Пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыплёмамі падчас урачыстай цэрымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасьць выданьня дапаможніка па  курсе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на  вэб-пляцоўцы: http://nastaunik.info/lastouski ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце: .

 

5уверх

 Стань удзельнікам “Народнага альбома”!

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” абвяшчае спабор для школьнікаў на ўдзел у міжнародным праекце, вынікам якога будзе новая пастаноўка музычнага спэктаклю “Народны альбом”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца навучэнцы 8 – 10 клясаў, якія маюць акторскія і вакальныя здольнасьці. Ахвотныя паспрабаваць сябе могуць тэлефанаваць на нумарах: (029) 692 55 13, (029) 333 15 56.

Рэпетыцыі і паказы спэктаклю адбудуцца падчас летніх вакацыяў у Беларусі і Польшчы – у гарадах Варшава, Гданьск, Закапанэ.

 

5уверх

 

Ці пазбавіць ад галечы замежная дапамога?

Праграма стыпендыяў імя Олайва У. Гарві абвяшчае спабор эсэ “Ці зьяўляецца замежная дапамога вырашэньнем глябальнай галечы?”. 
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца студэнты і маладыя навукоўцы, супрацоўнікі ВНУ з розных краінаў сьвету ва ўзросце да 35 год уключна. 
Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды, пераможныя эсэ будуць апублікаваныя на вэб-пляцоўцы Independent Institute, а таксама рэкамэндаваныя да апублікаваньня ў галоўных выданьнях і часопісах. 
Апошні тэрмін падачы эсэ: да 1 траўня.                           
Дэталі ўмоваў спабору і формы для падачы эсэ можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасу: http://www.independent.org/students/garvey.
Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх 

Спабор Cоmmunity Connections – 2007

Cоmmunity Connections абвяшчае спабор на тэму “Паслугі ў галіне бізнэс-адукацыі”.
Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыяў, што прапануюць паслугі бізнэс-адукацыі.
 Кандыдаты мусяць дэманстраваць прафэсійны досьвед, кампэтэнтнасьць, разуменьне праблемаў і задачаў сучаснай бізнэс-адукацыі.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 3 траўня. 
Падрабязную інфармацыю і форму аплікацыі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы карпарацыі American Center for Education and Research, Inc.»: 
http://www.amcenter.by/cgi-bin/show.cgi?id=mop_comcon .
Паводле рассылкі www.belngo.info
 

5уверх

 Летнія школы па правах чалавека

Беларуская праваабарончая школа, арганiзаваная мiжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганiзацый, абвяшчае спабор на ўдзел у Летнiх школах па правах чалавека ў Вільні. 
У межах праграмы Школы ўдзельнiкi знаёмяцца з гiсторыяй i фiласофiяй правоў чалавека, а таксама сродкамi iх абароны на нацыянальным i мiжнародным узроўнях. 
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацiкаўленая ў набыцьцi ведаў у галiне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). 
Сэсіі ладзяцца:
1) 17  23 чэрвеня (заяўкi прымаюцца да 20 траўня)
2) 24  30 чэрвеня (заяўкi прымаюцца да 27 траўня)
3) 8  14 лiпеня (заяўкi прымаюцца да 10 чэрвеня)
4) 15  21 лiпеня (заяўкi прымаюцца да 17 чэрвеня)
5) 29 лiпеня  4 жнiўня (заяўкi прымаюцца да 1 лiпеня)
Працоўныя мовы: беларуская i руская.
Да ўдзелу запрашаюцца таксама выкладчыкi прадметаў гуманiтарнага цыклу, правоў чалавека ў школах i сярэднiх спецыяльных навучальных установах. Сэсiя для выкладчыкаў мае адбыцца 5  11 жнiўня (заяўкi прымаюцца да 8 лiпеня).
Удзельнiкi Школы, якiя паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сэртыфiкаты.
Падача заявак на ўдзел на адрас: .
Форму заяўкi і больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, даслаўшы запыт на адрас:[email protected] цi на адрас:  .
Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх 

     Спабор фотаздымкаў «Птушка ў аб’ектыве – 2007”

Грамадзкае аб’яднаньне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) абвяшчае нацыянальны фотаспабор "Птушка ў аб’ектыве  2007", які праводзіцца з мэтай папулярызацыі прыроды Беларусі праз сродкі фотамастацтва.

            Прымаюцца работы ў наступных намінацыях:

1.     Птушкі ў прыродзе.

2.     Ахова птушак.

3.     Юніёрскі кадр (аўтары да 16 год).

4.     Пэйзаж з птушкамі.

5.     У аб’ектыве арніталёгіі.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы спабору можна прачытаць на вэб-пляцоўцы:http://ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=konkurs .

 

5уверх

 

Салавей – птушка 2007 года

Грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвяшчае аб пачатку нацыянальнай кампаніі “Птушка года” .

У межах кампаніі ладзяцца спаборы, акцыі і прыродаахоўныя мерапрыемствы, прысьвечаныя усходняму салаўю – птушцы 2007 года.

Ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу ў спаборах:

- “Казкі пра салаўя”. Казка можа быць напісаная на беларускай, рускай ці ангельскай мовах. Тэрмін падачы работ: да 15 кастрычніка.

“Салаўіны гарадок”. Мэтай акцыі ёсьць выяўленьне населеных пунктаў, у якіх пражывае найбольшая колькасьць салаўёў. Для ўдзелу ў спаборы неабходна ў адзін з вечароў падлічыць колькасьць салаўёў, што сьпяваюць у Вашым горадзе альбо вёсцы і зьвесткі перадаць у офіс АПБ да 31 траўня.

“Салавей у творах юных мастакоў”. Прымаюцца выявы салаўя (малюнак, аплікацыя, вышыўка, скульптура) акрамя твораў з плястыліну. Узрост удзельнікаў: да 17 год. Тэрмін падачы работ: да 31 траўня.

У межах кампаніі таксама ладзяцца акцыі “Першая песьня салаўя” і “Салаўіныя ночы”.

Больш падрабязную інфармацыю пра спаборы-акцыі АПБ можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://ptushki.org/index.php?type=special&area=1&p=articles&id=2

5уверх

 

Хочаш у Японію – выйграй спабор!

ЮНЭСКА і Goi Peace Foundation ладзяць міжнародны спабор эсэ для дзяцей ды моладзі на тэму “Роля мэдыяў і інфармацыі ды камунікацыйных тэхналёгіяў у пабудове мірнага сьвету”.

Удзельнікі (да 25 год) мусяць выказацца адносна ролі мэдыяў і камунікацыйных тэхналёгіяў у будучыні, а таксама паразважаць, якім чынам яны асабіста змаглі б выкарыстаць гэтыя сродкі камунікацыі дзеля пабудовы лепшага сьвету.

Пераможца атрымае грашовую прэмію ды вандроўку у Японію.

Апошні тэрмін падачы творчых працаў – 30 чэрвеня.

Вынікі спабору будуць абвешчаныя ў лістападзе. Эсэ прымаюцца ў дзьвюх узроставых катэгорыях: да 14 год, і ад 15 да 25 год – на ангельскай, францускай, гішпаньскай альбо нямецкай мовах.

 Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы спабору можна атрымаць на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.goipeace.or.jp/english/activities/programs/0702_00.htm

Паводле www.belngo.info 

 

 

" 

Не спазьніся!

 

Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны

Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

-                     “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;

-                     “Пакаленьне NEXT” – найлепшы рэпартаж (прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;

-                     “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);

Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.

Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

Чакаем вашых матэрыялаў да 10 траўня.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе:

г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Спабор”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.

5уверх

 Моладзевы спабор эсэ “Мая кар’ера”

Сусьветны банк і Грамадзкае аб’яднаньне Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае моладзь да ўдзелу ў спаборы эсэ “Мая кар’ера”.

Па выніках спабора будзе адабрана група студэнтаў беларускіх ВНУ, зацікаўленых у эфектыўнай пабудове прафэсійнай кар’еры, для ўдзелу ў міжнародным праекце “Магчымасьці адукацыі і працаўладкаваньня моладзі”. 

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 2-4 курсаў ВНУ.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 22 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” у каардынатаркі спабора Марыны Бараноўскай па тэлефоне/факсе: +375 17 298 16 59 альбо па е-mail: .     

 

                   5уверх

 

 “Мая кар’ера” ў фотаздымках

Сусьветны банк і Грамадзкае аб’яднаньне Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае моладзь да ўдзелу ў спаборы фотаздымкаў “Мая кар’ера”.

На спабор прымаюцца фотаздымкі, якія адлюстроўваюць розныя асьпекты адукацыі, працаўладкаваньня, кар’ернага разьвіцьця моладзі.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца студэнты 2-5 курсаў беларускіх ВНУ.

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 24 красавіка.

Фотаздымкі прымаюцца на эл. адрас: з паметкай

 “Мая кар’ера”..

 

5уверх

                            

Навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў

6-7 траўня ў Вільні мае адбыцца навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў "Эўропа 2007: новае суседзтва".  

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца студэнты бакалаўрскіх, магістарскіх праграм, асьпіранты ЭГУ, літоўскіх, беларускіх унівэрсітэтаў і ўнівэрсітэтаў іншых краінаў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 красавіка.

            Праграму канфэрэнцыі, умовы падачы заявак і форму заяўкі можна знайсці на вэб-пляцоўцы "Новая Эўропа": http://n-europe.eu/content/?p=1417 .

 Паводле www.belngo.info

 

 5уверх

 

Падтрымка праектаў для жанчын

Глябальны Жаночы Фонд (Global Fund for Women) падтрымлівае жаночыя групы, якія змагаюцца за правы жанчынаў і дзяўчат.

Фундацыя падтрымлівае:

-        групы жанчын, якія працуюць супольна;

-        арганізацыі, якія актыўна занятыя праблемамі жаночай роўнасьці і правоў жанчынаў;

-        арганізацыі, якія кіруюцца жанчынамі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку па

адрасе: http://www.globalfundforwomen.org/cms/content/view/211/178/

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

 

 



9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.