English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www: sektar.cjb.net

Выпуск 213

(6 ліпеня 2006 г.)

Рэдактарка выпуска: Алеся Бяленік

У працы над выпускам бралі ўдзел Лана Руднік, Вітаўт Руднік, Воля Палуйчык, Аляксей Шота

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

Падпішыся на “Кроніку”. 2

Знайдзі партнэраў на Беласточчыне! 2

Інтэрнэт-партал для настаўнікаў.. 3

Запрашэньне для маладых адукатараў па правох чалавека   4

Самая студэнцкая імпрэза гэтага лета.. 5

Грантавая праграма дасьледаваньняў PAOLO PERTICA 2006  5

Супрацьдзеяньне наркаманіі ў турмах.. 6

Адкрытая прастора пра адкрытую прастору.. 6

Не прапусьці апошні тэрмін! 7


 

Падпішыся на “Кроніку”

Шаноўныя сябры!

На мінулым тыдні Вы атрымалі прапанову падпісацца на нашую «Кроніку».

Мы атрымалі некалькі тэлефанаваньняў, зь якіх вынікае, што ня ўсе правільна зразумелі, як ажыцьцявіць падпіску.

У сувязі з гэтым паведамляем, што для таго, каб падпісацца на рассылку, дастаткова  націснуць на словы Join this group!, зьмешчаныя ў тым лісьце на шэрым радку пад тэкстам запрашэньня.

Калі ласка, зрабіце гэта, калі жадаеце і надалей атрымліваць нашую рассылку. Прапанова дзейнічае да канца ліпеня.

З павагай,

Сябры ТС

 

 Падзеі:

 

Знайдзі партнэраў на Беласточчыне!

Калі вы займаецеся праектамі ў галіне культуры, экалёгіі і турызму, то гэтая прапанова – для вас!

З ліпеня пачала працаваць вэб-старонка www.ekokultura.pl, прысьвечаная супрацоўніцтву паміж грамадзкімі арганізацыямі, агратурыстычнымі гаспадаркамі  і іншымі інстытутамі грамадзянскай супольнасьці Падляскага ваяводзтва Польшчы і Гарадзеншчыны.

Вэб-пляцоўка ствараецца сумеснымі намаганьнямі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Таварыства “Урачыска” (Супрасьль, Польшча).

Калі вы зацікаўленыя, каб інфармацыя пра вашую арганізацыю зьявіліся ў базе зьвестак партнэраў на гэтай пляцоўцы – прышліце да 20 ліпеня на адрас кароткую інфармацыю пра сябе па-беларуску (вітаецца таксама пераклад на польскую мову).

Арганізацыі, якія дашлюць інфармацыю пра сябе, будуць мець шанс узяць удзел у беларуска-польскай партнэрскай канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў кастрычніку на Беласточчыне.

Не змарнуйце шанец знайсьці партнэраў!

Вітаўт РУДНІК

 

 

Інтэрнэт-партал для настаўнікаў

У беларускім Сеціве працуе інфармацыйна-мэтадычны партал для настаўнікаў www.nastaunik.info

Вэб-пляцоўка створана, каб дапамагчы тым, хто хоча зрабіць беларускую школу сучаснай, прэстыжнай і канкурэнтаздольнай. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з сусьветнымі тэндэнцыямі разьвіцьця адукацыі, новымі тэхналёгіямі і мэтадамі выкладаньня.

Пляцоўка складаецца з наступных разьдзелаў: “Мэтадычны дапаможнік”, “Грамадзянская адукацыя”, “Пэдагагічная майстэрня”, “Нацыянальная адукацыя і выхаваньне”, “Бацькі і дзеці”, “Адукацыйныя ініцыятывы”. Праграмная абалонка дазваляе дадаваць свае мэтадычныя распрацоўкі і быць карысным для іншых.

Таксама пляцоўка зьмяшчае інфармацыю пра розныя спаборы для настаўнікаў і вучняў.

Падрыхтаваў Аляксей ШОТА

 


  Абвесткі:

 

Запрашэньне для маладых адукатараў па правох чалавека

Беларуска-украінскі трэнінг па адукацыі ў галіне правоў чалавека адбудзецца 4-9 жніўня пад Кіевам.

Удзельнікі трэнінга – маладыя адукатары ва ўзросьце да 30 гадоў, змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі мэтадамі навучаньня, абмяняцца досьведам рэалізацыі адукацыйных праграм у галіне прававой адукацыі.

На сустрэчы плянуецца таксама стварыць беларуска-украінскую сетку па адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Арганізатары навучаньня – моладзевы клюб “Компас” (Украіна), забясьпечваюць пражываньне (у намётах), харчаваньне і даезд удзельнікаў ад Кіява. Беларускім удзельнікам будзе кампенсаваная таксама палова выдаткаў на падарожжа да Кіява і назад на Радзіму.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17 ліпеня.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і замовіць форму заяўкі можна на пададзеных ніжэй кантактах:

эл.адрас:

Тэл: 8 (044) 553 78 57

Вінцэнт Анімуцкі

Самая студэнцкая імпрэза гэтага лета

1-5 жніўня гэтага года адбудзецца Беларускі Студэнцкі Летнік.

Беларускі студэнцкі летнік гэта:   

-   уЛётны адпачынак у адным з маляўнічых куткоў Беларусі;

-   новыя заЛётныя знаёмствы са студэнтамі;

-   адкрыцьцё новых уЛётных гарызонтаў і магчымасьцяў для кожнага ўдзельніка.

У летніку возьмуць удзел каля 40 студэнтаў і навучэнцаў з усіх рэгіёнаў краіны.

У праграме летніка ёсьць цікавае навучаньне, гульні. У канцы плянуецца правядзеньне музычнай імпрэзы “Піўны корак”.

Паўдзельнічаць у летніку можа кожны беларускі студэнт ці навучэнец.

Арганізатары летніку забясьпечваюць удзельнікаў харчаваньнем, пражываньнем у намётах.

Для ўдзелу ў самай улётнай імпрэзе неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас:

letnik2006@gmail.com 

Дадатковую інфармацыю, у тым ліку і форму анкеты, можна атрымаць па тэлефоне (029) 78-0-78-32 (спытаць Волю).

Воля ПАЛУЙЧЫК

Грантавая праграма дасьледаваньняў PAOLO PERTICA 2006

Падтрымка надаецца маладым дасьледчыкам на правядзеньне дасьледаваньняў па праблемах наркаманіі і папярэджаньня інфіцыраваньня зьняволеных.

Кандыдатам неабходна падаць CV і эсэ (да 1000 словаў), у якім трэба раскрыць тэму прапанаванага дасьледаваньня і прадэманстраваць, якім чынам яно адпавядае ўмовам арганізатараў.

Максымальная сума гранту ў межах дадзенай праграмы складае 14 тысяч эўра.

Да ўдзелу ў спаборы прымаюцца толькі індывідуальныя праекты.

Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.gurt.org.ua/eng/news/funding/6682.html.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў – 15 жніўня.

Дадатковыя кантакты:

Paolo Pertica Fellowship, c/o Cranstoun Drug Services
EU Liaison Office, Rue Hotel des Monnaies, 52, Brussels, Belgium
E-mail: , website: http://www.endipp.net.
            
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК паводле http://www.gurt.org.uа

Супрацьдзеяньне наркаманіі ў турмах

Эўрапейская канферэнцыя супрацьдзеяньня наркаманіі і пашырэньня інфекцыйных захворваньняў у турмах будзе праходзіць 5-7 кастрычніка ў Любляне (Славенія).

Да ўдзелу запрашаюцца палітыкі, навукоўцы, прадстаўнікі турэмнай сыстэмы, юрысты, судзьдзі, прадстаўнікі НГА.

Асноўная мэта канферэнцыі абмен інфармацыяй і досьведам працы ў дадзенай сфэры.

Апошні тэрмін падачы заявак  15 верасьня.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца, накіраваўшы запыт па адрасе: info@endipp.net або на вэб-пляцоўцы www.endipp.net

Дадатковыя кантакты: Gregorz Krol, ENDIPP Conference Secretariat, Wisniowa 50, 3rd floor, 02-520 Warsaw, Poland. Tel.: +48 (0) 226 408 271

Падрыхтавала Воля ПАЛУЙЧЫК паводле http://www.gurt.org.ua

 

Адкрытая прастора пра адкрытую прастору

Пад такой назвай з 4 па 6 жніўня ў Маскве адбудзецца XIV Міжнародная канферэнцыя.

Канферэнцыя разьлічана на фасілітатараў, трэнераў, кансультантаў і іншых спэцыялістаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы тэхналёгію адкрытай прасторы. Для ўдзельнікаў зьявіцца мажлівасьць прафэсыйнага абмеркаваньня пытаньняў выкарыстаньня Адкрытай прасторы як метаду калектыўнага вырашэньня праблемаў, правядзеньня сустрэч, асабліва эфектыўных пры вялікай колькасьці людзей.

Працоўныя мовы канферэнцыі – расейская і ангельская. Пераклад будзе арганізаваны.

Апошні тэрмін падачы заявак для ўдзелу – 15 ліпеня.

Кантактная асоба для атрыманьня дадатковай інфармацыі:

 Марыя Градусава (Нацыянальная гільдыя прафэсыйных кансультантаў, Расея). Інфармацыю пра канферэнцыю можна атрымаць таксама і па тэлефоне +7 (495) 203 2058, факсе +7 (495) 229 5131 ці  па e-mail [email protected], [email protected].

Падрыхтавала Воля ПАЛУЙЧЫК паводле http://www.gurt.org.ua

 

 

 

 

" 

Не спазьніся!

Не прапусьці апошні тэрмін!

 

 

Спабор «Перамены ў рэгіёне  RITA (Region in Transition)»

            Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» – 15 кастрычніка.

Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Лакальнае супрацоўніцтва» – 15 верасьня.

Дадатковую інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

               

 

Спаюор Міністэрства замежных справаў Польшчы

Мэтай спабору зьяўляецца развіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці.

Заяўкі на ўдзел у спаборы павінны падаваць польскія некамэрцыйныя арганізацыі. Праекты павінны быць накіраваныя на міжнароднае супрацоўніцтва з удзелам партнэраў зь іншых краін (у тым ліку – зь Беларусі).

Дадатковую інфармацыю пра спабор можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.msz.gov.pl

Апошні тэрмін падачы заяўкі  20 ліпеня.

 



29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.