English version
 


Навіны

8-га верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, у Мінску ўручаліся прэміі Дзмітрыя Завадскага "За мужнасць і прафесіяналізм"  узнагарода, заснаваная тры гады таму калектывам расійскага "Первого канала". Лаўрэатамі прэміі Завадскага сёлета сталі беларускія журналісты Ірына Халіп ("БДГ", "БДГ. Для служебного пользования", "Имя"), Марына Коктыш ("Народная воля"), тэлежурналіст Леанід Міндлін і інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Прэміі ўручалі кіраўнік аддзелу спецпраектаў "Первого канала" Павел Шарамет і старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Жанна Літвіна.

У сустрэчы бралі ўдзел вядомыя беларускія журналісты, палітыкі, праваабаронцы, а таксама маці зніклага тэлеаператара Вольга Рыгораўна Завадская і жонка Святлана Завадская. Цырымонія пачалася з хвліны маўчання ў памяць пра ахвяры палітычных рэпрэсій у Беларусі і палітычнага тэрору ў Расіі.

Вітаючы прысутных, старшыня БАЖ Ж. Літвіна нагадала, што ўручэнне прэмій Завадскага праводзіцца ў Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў, заснаваны ў 1958 г. у памяць пра чэшскага журналіста Юліуса Фучыка. "Яго словы  "Людзі, будзьце пільныя!"  напоўніліся сёння новым сэнсам,  падкрэсліла Ж. Літвіна.  Але для таго, каб яны былі пільныя, мы павінныя выконваць свой прафесійны абавязак, каб людзі не развучыліся думаць і прымаць рашэнні асэнсавана…". Старшыня БАЖ зачытала вітальныя звароты ад шэрагу міжнародных арганізацый, дасланыя беларускім журналістам напярэдадні Дня прафесійнай салідарнасці.

Як зазначыў кіраўнік аддзелу спецпраектаў "Первого канала" П. Шарамет, заснавальнікі прэміі Завадскага тры гады таму меркавалі, што гэтая ўзнагарода будзе прызначацца ў першую чаргу журналістам электронных медыяў. "Аднак абстаноўка ў Беларусі складваецца такім чынам, "хвароба" прагрэсуе ў такім накірунку, што ўжо на момант уручэння першых прэмій у Беларусі не аказалася незалежных тэлеканалаў, а радыёстанцыі былі зачыненыя (акрамя музычных)",  канстатаваў Павел Шарамет.

Такім чынам, у 2002 годзе першыя прэміі Завадскага былі ўручаныя аператарам расійскіх тэлеканалаў, якія працуюць у Беларусі, а ў 2003 годзе яе лаўрэатамі сталі рэдакцыя "Белорусской деловой газеты", а таксама фотакарэспандэнты інфармацыйных агенцтваў "Аssocited press" і "Reuters".

"Ваша прафесія насамрэч патрабуе грамадзянскай мужнасці,  зазначыла Вольга Рыгораўна Завадская.  Няхай яна вас з'ядноўвае ў вашым абавязку перад людзьмі, якія хочуць ведаць праўду..."

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"



5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 | 72 | 73 | 74 | 75 | 76 | 77 | 78 | 79 | 80 | 81 | 82 | 83 | 84 | 85 | 86 | 87 | 88 | 89 | 90 | 91 | 92 | 93 | 94 | 95 | 96 | 97 | 98 | 99 | 100 | 101 | 102 | 103 | 104 | 105 | 106 | 107 | 108 | 109 | 110 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Интересуетесь ли Вы изменениями в законодательстве, регулирующем деятельность общественных объединений
Постоянно отслеживаю изменения в нормативной базе
Знакомлюсь с изменениями в нормативной базе по мере необходимости
Не интересуюсь. Для этого в нашей организации работает юрист
Не интересуюсь, поскольку не вижу в этом необходимости
Не интересуюсь, поскольку не имею никакого отношения к общественным объединениям

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала