English version
 


Навіны

Шаноўныя калегі, мінула два месяцы ад аднаўленьня інфармацыйнага агляду “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”. Гэтага часу дастаткова каб падвесьці некаторыя вынікі нашае працы, тым больш на тое ёсьць нагоды.

Такім чынам, за два месяцы сьвет пабачылі 9 нумароў выданьня, у якіх стабільна зьмяшчаліся навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Бялынічаў, Круглага. Час ад часу агляд поўніўся паведамленьнямі з Асіповіч, Глуску, Чэрыкава. “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” атрымоўвалі 333 адрасаты. За азначаны прамежак часу паведамленьні з агляду як інфармацыйныя нагоды карысталі СМІ, найбольшай актыўнасьцю вылучаліся “Наша Ніва” і «Комсомольская правда в Беларуси», дзякуй ім за гэта.

Атрымоўвалі мы і водгукі чытачоў. Заслугоўваюць на ўвагу два апошнія, у якіх былі выказаныя крытычныя заўвагі што да сапраўднасьці і карэктнасьці некаторых паведамленьняў з Круглага і Бабруйску. У гэтых выпадках апанэнтамі былі мясцовыя партыйцы. Не дзеля апраўданьня, але дзеля аб'ектыўнасьці нагадайма, што “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” ёсьць інфармацыйным рэсурсам, для грамадзкіх аб'яднаньняў Магілёўскага рэгіёну і любую падзею аўтары паведамленьняў разглядаюць праз прызму грамадзянскай самаарганізацыі, самадзейнасьці і салідарнасьці. Нягледзячы на прысутнасьць у аглядзе рубрыкі “Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў” навіны гэтага шэрагу мы ўважаем за чыньнікі ўплыву на дзейнасьць НДА і яны больш дапасоўныя да “Асяродзьдзя”. Згодныя, што ў інфармацыйным выданьні мае падавацца найдакладнейшая інфармацыя, таму ў зацікаўленых ёсьць магчымасьць самім наўпрост ліставаць на . У любым выпадку дзякуй за зваротную сувязь, будзьма ў далейшым браць пад увагу бок далікатнасьці і павагі.

Шаноўныя калегі, засяроджваем вашу ўвагу на паведамленьнях кшталту “Бібліятэка “Кола сяброў” папоўнілася новымі выданьнямі”. Для нас інфармацыя такога роду заканамерная, бо “Кола сяброў” мае ці не адзіную ў рэгіёне бібліятэку з багатым выбарам грамадзкай літаратуры. Агляд жа—адна з магчымасьцяў праінфармаваць патэнцыйнага наведвальніка аб папаўненьнях бібліятэкі.

На гэтым бадай і ўсё. Будзьма карысныя адно аднаму.

З павагай рэдакцыя


“Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”

інфармацыйны агляд №32 (140)

02–08/11/04


У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту


МАГIЛЁЎ


NGOs

На выніковай канферэнцыі па Орхускай Канвенцыі ў Мінску праект “Чыстая Дубравенка агульнымі намаганнямі”, што рэалізоўваўся ў Магілёве цягам апошніх паўгоду прызнаны за паспяховы і эфектыўны. У працы канферэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі міжнародных арганізацый і фондаў, адказныя работнікі міністэрства прыродных рэсурсаў, дзяржаўных арганізацый, актывісты вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны.

Рэалізацыя магілеўскага праекта ажыццяўлялася ў супольніцтве структур мясцовай улады і шэрагу НДА, сярод якіх былі “Лекарскі саюз”, “Кола сяброў” і “ЭНДО”. Старшыня “Лекарскага саюзу” С. Кунцэвіч у прэзэнтацыйным выступе адзначыў стварэнне ў Магілёве Грамадскай экалагічнай рады як беспрэцэдэнтнае і ўнікальнае. Рада, па сутнасьці ёсць працэдурай удзелу грамадскасці ў вырашэнні экалагічна значных праблем, а яе палажэнне ўпершыню ў краіне зацверджана рашэннем гарвыканкама.

Паводле намесніка міністра прыродных рэсурсаў сп. Апацкага, у Магілёве зроблены хоць і важны, але першы крок у прыцягненні грамадскасці да вырашэння праблем навакольнага асяроддзя. Наперадзе вялікая і цяжкая праца, якую немагчыма ажыццявіць без удзелу грамадскіх аб'яднанняў.

Сяргей Кунцэвіч

*************

Бібліятэка Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня “Кола сяброў” папоўнілася новым грамадзкім выданьнем–буклетам “Экологическая демократия: 12 примеров практических действий”. Апісаныя ў выданьні прыклады экалагічных дзеяньняў праводзіліся ў межах экспэрымэнтальных праектаў праграмы “Экалягічная інфармацыя, адукацыя і інфармаванасьць грамадзкасьці: Азэрбайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна” з фінансаваньня Эўрапейскага Зьвязу і выконвалася кампаніяй “роял Хасконінг” і рэгіянальным экалягічным цэнтрам для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Андрэй Белагубаў


Асяродзьдзе

Група актывістаў магілёўскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і мясцовых структураў палітычных партыяў 7 лістапада адзначыла Дзяды. У гэты дзень да традыцыйнага месца, усталяванага больш за дзесяць гадоў таму крыжа, сабралася невялікая суполка асобаў, каб узгадаць памерлых. Крыж быў усталяваны на месцы масавых растрэлаў грамадзянаў у часе другое сусьветнае вайны. На гэтым жа месцы, паводле сьведчаньняў, ад 1937 году супрацоўнікі НКВД растрэльвалі «ворагаў народа». Без асаблівых урачыстасьцяў удзельнікі акцыі ўсклалі вянкі, абвязалі крыж ручніком і запалілі сьвечкі.

Андрэй Белагубаў


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

В каплице на мемориальном комплексе "Буйничское поле" состоялась торжественная церемония открытия маятника Фуко, разработанного и изготовленного учеными Белорусско–Российского университета и специалистами ОАО "Техноприбор". Его длина — 14 метров, масса маятника (без учета струны) — 16,4 кг, период колебаний — 7 секунд, амплитуда колебаний — один метр.

По краю циферблата маятника нанесены стороны света, а в центре — герб Могилева, что символизирует открытость города всему миру. Через каждые 30 минут маятник вместе со световым индикатором "включает" аудиоаппаратуру, воспроизводящую фрагменты тематических музыкальных произведений.

По словам председателя Могилёвского горисполкома Виктора Шорикова, маятник Фуко — "это символ времени, соединяющий разные поколения людей, маятник отсчитывает время, и все дальше в историю уходят герои, но память о них неподвластна времени".

http://www.city.mogilev.by

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

NGOs

Прэзентацыю новага курса правёў моладзевы клуб камунікацыі і журналістыкі "Пяць капеек". Адметнасцю новага навучальнага года стане больш шырокае выкарыстанне працы паводле схемы "Роўны навучае роўнага": больш дасведчаныя маладыя журналісты перададуць свой досвед пачаткоўцам. У планах клуба — выпуск трох чарговых нумароў бюлетэня “Пяць капеек”, праца па стварэнні радыёперадач.

За два гады існавання клуба яго ўдзельнікамі сталі каля трыццаці юнакоў і дзяўчат ад 15 да 24 год. Шасцёра з іх паступілі ў навучальныя ўстановы на спецыяльнасці, звязаныя з журналістыкай, некаторыя супрацоўнічаюць з гарадскімі газетамі.


Асяродзьдзе

Дабрачынную дапамогу гароднінай чальцам Бабруйскай гарадзкой суполкі інвалідаў сёлета аказалі не толькі калгасы "Перамога", імя Дзяржынскага, імя Мічурына, фермерская гаспадарка "Ніва" Бабруйскага раёна, а нават знакаміты калгас "Рассвет” з суседняга Кіраўскага раёна. Суполка інвалідаў забяспечвае сваіх чальцоў гароднінай штовосень.

*************

Амбасадар Францыі Штэфан Шмялеўскі і амбасадар ФРГ Марцін Хеккер наведалі Бабруйск з прэзентацыяй нямецка–французскага праекта бібліятэкі на колах "Медыя–аўтобус" . У межах праекта, які распачаты пад эгідай нямецкай і французкай амбасадаў, інстытута Гётэ ў Мінску, франка–беларускай залі інфармацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь––у“Ме дыя–аўтобусе” ахвотныя змогуць атрымаць у часовае карыстанне дапаможнікі для вывучэння нямецкай і французскай моў. Наступныя візіты бібліятэкі на колах у Бабруйск запланаваныя на 18 лістапада, 2 і 16 снежня.

*************

Электронная база дадзеных "Мой край Магілёўшчына" з'явілася ў Інфармацыйна–прававым цэнтры Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Раздзел прысвечаны Бабруйшчыне пакуль складаецца з двух частак: “Гісторыя Бабруйскага раёна да 1917 года” і “Славутыя імёны Бабруйшчыны”. У хуткім часе супрацоўнікамі бібліятэкі будзе падрыхтаваны агляд "Эканоміка раёна ў гістарычным кантэксце", які таксама будзе змешчаны ў базе дадзеных.

Дарэчы, праца Цэнтральнай раённай бібліятэкі па стварэнні раздзела, прысвечанага славутым людзям Бабруйскага раёна, атрымала другое месца на конкурсе сярод раённых бібліятэк.

КРЫЧАЎ

План восстановления Микрозаказника, в котором находятся более 50–ти видов животных и растений, занесённых в Красную книгу Республики Беларусь, разрабатывается инициативной эколого–краеведческой группой Центра внешкольной работы «Синяя птица». Сотрудниками Центра подведены итоги Конкурса на лучшую кормушку для птиц среди учеников 5–6–ых классов школ города, в ходе которого детьми изготовлены 25 кормушек различных конструкций. Все они будут размещены в Микрозаказнике и помогут сохранить популяции некоторых видов птиц в зимний период. В ближайшее время на территории Микрозаказника будут созданы площадки для проведения открытых уроков по биологии.

http://krichev.belros.info/

КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

Асяродзьдзе

“Индезит” Тетеринской сельской больнице, на базе которой открыто отделение сестринской помощи, состоящее из десяти коек для одиноких стариков, нуждающихся в постоянном уходе. Больница переживает не лучшие времена,в связи с чем и обратилась через районную газету ко всем неравнодушным людям с просьбой о помощи.

*************

Все школы района приняли участие в 3 районном фестивале волонтеров. Волонтерское движение на Круглянщине существует несколько лет и хорошо зарекомендовало себя. Особенно актуальна помощь детей–школьников на селе, где проживают в основном пожилые люди, нуждающиеся в помощи.

*************

Жители Круглого вновь остались без дежурной аптеки: она проработала до 22–00 всего месяц и перешла на прежний режим работы. Приобретение лекарств в вечернее или ночное время для круглянцев теперь невозможно, однако администрация района посчитала, что содержать аптеку для немногочисленных вечерних посетителей нерационально.

*************

Около ста подписей в защиту находящегося на грани выселения магазина “Оптика” собрала за сутки инициативная группа депутата районного Совета Зинаиды Милещенко. Круглянцев не устроило объяснение чиновника Могилевского облисполкома, что в области есть более крупные города не имеющие подобных магазинов. Если письменное обращение круглянцев, направленное на имя председателя райисполкома, останется без ответа, депутат будет вынуждена обратиться в администрацию президента.

*************

Круглянские коммунисты не позаботились о проведении мероприятий, приуроченных к празднику 7 ноября. Концерт, организованный Круглянским Домом культуры также остался без зрителей. Возможно причиной этого стал платный вход: даже символическая плата в 1000 рублей оказалась непосильной для круглянцев.

*************

3 ноября бюджетники района осваивали профессию дворника, подметая улицы в ожидании комиссии из области. Сколько получают высокооплачиваемые специалисты за умение держать метлу никто не подсчитывает. Возможно содержать простых дворников было бы менее накладно?


Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Рэдактарка—Катарына Іванова

Карэктарка—Алена Асіпцова


Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў



16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 | 72 | 73 | 74 | 75 | 76 | 77 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.