|
Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд № 39 (147)
21–27/12/04
У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Бялыніч, Круглага
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту
МАГIЛЁЎ
На каляды, 22 сьнежня, на 80–м годзе жыцьця памёр Валянцін Ермаловіч. Памёр па старэчы, без асаблівага клопату для радзіны. Сэрца, сказаў, паміраючы, і сканаў.
Нарадзіўся Валянцін Ермаловіч 17 сакавіка 1925 году ў сям'і, якой давялося зьведаць сталінскага парадку. Бацька быў асуджаны да 10–ці гадоў “без права перапіскі”. За другой сусьветнай вайной Валянцін Ермаловіч ваяваў неаднойчы быў паранены і … “загінуў” на Беласточчыне блізу хутара Чары. Па вайне скончыў Беларускі тэатральна–мастацкі інстытут. Чатыры гады працаваў у Пінскім драматычным тэатры. Потым, Магілёў. 29 гадоў настаўнічаў у Магілёўскім культасьветвучылішчы. Тэатральная спадчына Валянціна Ермаловіча — дзесяткі сыграных роляў і пастаўленых спэктакляў, пяць створаных самадзейных тэатраў, чатыры зь якіх сталі народнымі. За дзесяцігадовую чыннасьць у Краснапольскім тэатры ўганараваны званьнем «Заслужаны работнік культуры Беларусі». У 1988 годзе Валянцін Ермаловіч актыўна ўдзельнічае ў стварэньні Магілёўскай суполкі асацыяцыі па абароне правоў і памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў “Мартыралёг Беларусі” і на першых этапах станаўленьня ачольвае яе.
За сухімі біяграфічнымі зьвесткамі жыцьцё творчае, самаадданае, прагнае. Валянцін Ермаловіч не стаяў перад выбарам чаго рабіць, а чаго не. Ён папросту рабіў, рабіў па беларуску: рупліва ды старанна. Сярод штучнасьці і “паказушнасьці” сёньняшняе магілёўскае рэчаіснасьці Яго тэатар “Валянцін” быў ці не адзіным асяродкам, дзе жыла насамрэч беларушчына. Энэргетычная моц Ермаловічавых тэатральных пастановак прыцягвала сваёй жыцьцёвай сапраўднасьцю. Валянцін Ермаловіч на зайздрасьць знаходзіў крыніцы беларушчыны. Нядзіва, што адным з улюблённых месцаў для Яго былі Бялынічы зь іх ліпавым паркам, закладзеным уладальнікам мястэчка Ігнатам Агінскім і вуліцамі Льва Сапегі ды Канстанціна Астрожскага, названыя гэтак напачатку 90–х праз руплівасьць местачковай інтэлігенцыі.
Ёсьць у сьмерці Валянціна Ермаловіча свая знакавасьць і сымбалічнасьць як і ў сьмерці яго брата Міколы. Абодва жылі без фанабэрыі і пыхі. Абодва, кожны ў свой час, саступілі свае месцы, перадаўшы тым самым эстафэту жыцьця больш маладым ды прагным. Абодва сьцьвердзілі беларускую філязофію жыцьця: усё сканчаецца, каб наноў пачацца. Валянцін Ермаловіч сышоў на каляды з нацыянальным сьцягам у труне — сымбалем жыцьця і сьмерці, любымі для Беларуса колерамі — белым і чырвоным.
Андрэй Белагубаў
NGOs
У Хоцімску адбыліся два мерапрыемствы: “круглы стол” прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў ”Узаемадзеяньне структураў трэцяга сэктару” і навучальны сэмінар “Мэтады негвалтоўнай барацьбы за грамадзкія інтарэсы. Тэхналёгіі і практыкі”, прысьвечаныя тэарэтычным асновам і практычнаму досьведу абароны інтарэсаў грамадзкіх груп.
У мерапрыемствах, арганізаваных “Агенцтвам рэгіянальнага разьвіцьця і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва” удзельнічалі 15 прадстаўнікоў НДА і нефармальных груп з Хоцімскага, Касьцюковіцкага й Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласьці.
Падчас працы “круглага стала” прадстаўнікі грамадзкасьці абмяркоўвалі праблемы, што існуюць у рэгіёне, а таксама тыя, што перашкаджаюць разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці. Былі разгледзеныя магчымасьці й шляхі пашырэньня ўплыву дэмакратычных арганізацый у грамадзтве, абмеркаваная і ўхваленая рэзалюцыя сходу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Магілёўскай вобласьці, прынята рашэньне аб каардынацыі далейшай дзейнасьці з пэрспэктывай утварэньня рэгіянальнага аб'яднаньня дэмакратычных арганізацыяў. У паседжанні “круглага стала” браў удзел прадстаўнік ЖКГ Хоцімскага раёну, які абяцаўся ўлічыць заўвагі ў дзейнасьці раённага аб'яднаньня ЖКГ.
Удзельнікі сэмінару атрымалі асобнікі кнігі прафэсара Дж. Шарпа “Метады негвалтоўнай барацьбы”.
Віталь Макаранка
*************
25 снежня адбыўся агульны сход грамадскага аб'яднання “Лекарскі саюз”. На сходзе са справаздачай выступіў старшыня аб'яднання Сяргей Кунцэвіч, які ў сваім выступе акцэнтаваў увагу на здзяйсненнях арганізацыі ў 2004 годзе і на кірунках працы, што запланаваны на бліжэйшую перспектыву. Са справаздачамі выступілі і сябры Рады. У склад аб'яднання былі абраны новыя сябры.
Грунтоўнае абмеркаванне выклікала інфармацыя аб рэалізацыі праекта “Думаючы аб цяперашнім і будучым пакаленнях”. Праект падтрыманы Швейцарскім упраўленнем па супрацоўніцтве і будзе рэалізоўвацца 2005 годзе. Асноўная яго мэта — фармаванне бяспечных паводзін насельніцтва, у першую чаргу дзяцей, якія пражываюць у “чарнобыльскіх” раёнах вобласці. Рэалізацыя мерапрымстваў праекта будзе адбывацца ў супрацоўніцтве з ўпраўленнямі аховы здароў'я і адукацыі аблвыканкаму, а таксама абласным упраўленнем Дзяржкамчарнобылю.
*************
23 декабря состоялось отчетно–выборное собрание Клуба любителей белорусской истории и путешествий «Чароўны успамін». В центре внимания было обсуждение итогов минувшего года и обсуждение планов на 2005 год. Деятельность Клуба была признана удовлетворительной. Председателем Клуба избран Василь Авраменко. Избран и новый состав Совета Клуба. В заключение состоялось.
*************
Общественная организация “Могилевский женский центр поддержки и самообразования” в рамках своей программы “Диалог поколений “, провела акцию “Навстречу Рождеству и Новому году” в Доме ветеранов
Представители этой общественной организации и волонтеры детской изобразительной студии “Шар” совместно с жителями Дома ветеранов в течение трех часов украшали дом к наступающим праздникам. За работой они обсуждали дальнейшее развитие сотрудничества. Вспоминали любимые песни, планировали совместные праздники.
Эта встреча стала знакомством активистов “Могилевского женского центра поддержки и самообразования” с жителями Могилевского Дома ветеранов и показала обоюдный интерес к сотрудничеству в различных направлениях. Могилевские ветераны активно и живо интересуются многим, мечтают написать “Книгу памяти” своего дома, посадить фруктовый сад, создать свой хор и многое другое, полезное для себя и общества.
*************
Бібліятэка магілёўскага грамадскага аб'яднання “Кола сяброў” папоўнілася новымі выданьнямі — зборнікам матэрыялаў “Право на объединение. Беларусь 1994–2004” і інфармацыйным грамадзка–аналітычным часопісам “Трэці сэктар”.
Зборнік матэрыялаў “Право на объединение. Беларусь 1994–2004” выдадзены ў межах кампаніі “Наша салідарнасьць” супольнымі намаганьнямі Незалежнага таварыства прававых дасьледаваньняў і Асамблеі НДА Беларусі. Знаных у краіне экспэрты — Алена Талкачова, Вольга Смалянко, Вольга Чадзеева, Алесь Відруком — у выданьні прэзэнтуюць дзесяцігадовы шлях станаўленьня супольнасьці НДА Беларусі. Ва ўводзінах укладальнікі засяроджваюць увагу на тым, што ў аснову матэрыялаў пакладзеныя “вынікі дасьледаваньня, праводжанага ў межах кампаніі “Калектыўная абарона няўрадавых арганізацыяў” Асамблеі НДА. “Анкетаваньне (у межах кампаніі–А.Б.) праводзілася дзеля атрыманьня ацэначнае інфармацыі пра ўплыў заканадаўства і правапрымяняльнае практыкі ў галіне НДА на разьвіцьцё некамэрцыйнага сэктару ў рэспубліцы Беларусь”.
Грамадзкае жыцьцё Гарадзеншчыны, прэзэнтаванае ў чарговым нумары часопіса “Трэці сэктар” з тэмай “Разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў”. Зьвяртае на сябе ўвагу матэрыял у рубрыцы “Варта зацеміць” з назвай “Думай глябальна — дзейнічай лякальна”. Аўтар матэрыялу Вітаўт Руднік выказвае сваё меркаваньне аб сёньняшніх умовах існаваньня і ролі мясцовае супольнасьці ў жыцьці беларускага грамадзтва, ілюструючы свой аповед прыкладамі з замежнай практыкі.
Андрэй Белагубаў
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтавала Алеся Чыж
Асяродзьдзе
С целью популяризации могилевских предприятий в странах ближнего и дальнего зарубежья на базе сайта Могилевского городского исполнительного комитета создается первый официальный электронный промышленный каталог города Могилева.
МГКУП «Центр городских информационных систем» предлагает всем начальникам, директорам фирм и предприятий принять участие в его создании.
http://www.city.mogilev.by/
*************
Уголовное дело за злоупотребление служебными полномочиями возбуждено в отношении директора открытого акционерного общества “Шкловский маслодельный завод” Владимира Листопадова.
В январе — марте 2004 года при проведении тендера по закупке производственного оборудования без согласования со специалистами завода и решения тендерной комиссии руководитель предприятия лично принял решение о приобретении оборудования у московского ООО “Чит Лэнд”, перечислив на счет указанного предприятия 67,8 тыс. долларов. В результате этого завод получил неукомплектованное и не соответствующее технологическим требованиям оборудование стоимостью более 27 тыс. долларов. Ущерб, причиненный предприятию, был составил 40,5 тыс. долларов.
http://www.region.mogilev.by/
*************
Главное условие выполнения прогнозных параметров социально–экономического развития Могилева на 2005 год — улучшение финансового положения предприятий. Об этом на заседании Могилевского горисполкома говорила начальник управления экономики Рита Матюшенок.
Для обеспечения в следующем году устойчивого роста уровня жизни населения необходимо выполнить все прогнозные показатели и, прежде всего, добиться прироста промышленного производства, который должен составить 11% по отношению к 2004 году. Выполнить задание планируется за счет увеличения объемов продукции, выпускаемой ведущими градообразующими предприятиями областного центра. В частности, ОАО "Могилевхимволокно" должно увеличить количество произведенной продукции на 15%, УРП "Могилевский автомобильный завод имени С.М.Кирова" — на 20%.
http://www.region.mogilev.by/
*************
Многочисленные нарушения законодательства выявили сотрудники прокуратуры Могилевщины в ходе проверки уголовно–исполнительных инспекций области /УИИ/.
Только в этом году проведены 52 проверки по результатам, которых внесено 27 представлений об устранении выявленных нарушений закона. Среди них отбывание наказания по истечении установленных законом сроков, небрежное отношение к персональному контролю за порядком отбывания наказания осужденными и привлечением их к общественным и исправительным работам. Учетные карточки заводятся не всегда или ведутся небрежно, в них нерегулярно вносятся необходимые сведения. Ослаблен контроль за поведением осужденных по месту работы и жительства, инспекциями не принимаются меры по организации контроля за поведением осужденных и со стороны участковых инспекторов милиции. Все это, по мнению старшего помощника прокурора, ведет к совершению новых правонарушений и преступлений.
По материалам
*************
На 1,3% сократился с начала текущего года уровень регистрируемой безработицы в Могилевской области.
За содействием в трудоустройстве в областную службу занятости населения обратилось 34,9 тыс. человек, из них 24,5 тыс. было зарегистрировано в качестве безработных, что на 4,6 тыс. человек меньше, чем в аналогичном периоде прошлого года. Среди состоящих на учете безработных 70,9% составляют женщины.
В этом году определилась тенденция к увеличению числа вакансий, представляемых предприятиями и организациями области в центры занятости населения. Сегодня в области 2,7 тыс. свободных мест — на одну вакансию условно приходится 4 безработных.
По материалам
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
NGOs
Бабруйскае аддзяленне Ассацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Віцязь" праз газету "Бабруйскі кур'ер" звярнулася да гарадскога кіраўніцтва з прапановай арганізаваць круглы стол па праблемах "афганцаў".
Ветэранаў хвалюе бяскоштная перадача памяшкання пад музей, стварэнне вытворчай базы Асацыяцыі, фінансаванне выдання кнігі "Памяць" пра бабруйскіх ветэранаў вайны ў Афганістане.
Акрамя таго, афганцы "Віцязя" патрабуюць, каб гарвыканкам адсправаздачыўся аб праведзенай працы па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па падтрымцы ветэранскіх арганізацый на 2002–2005 гады.
Старшыня "Віцязя" Юрый Давыдзенка звярнуўся да кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу ў памеры 30 тысяч рублёў сваім супрацоўнікам — інвалідам вайны ў Афганістане.
*************
Трэнінг для жанчын "Абаронім сябе ад насілля", арганізаваны аддзелам культуры гарвыканкаму, прайшоў у Палацы мастацтваў.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі гарвыканкаму, адміністарацый гарадзкіх раёнаў. Заняткі вялі прадстаўнікі рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Удзельнікі семінара абмеркавалі праект Закона "Аб папярэджанні і прыпыненні гвалтавання ў сямейна–бытавых стасунках".
Заключная частка семінара прадстаўляла сабой трэнінг для жанчын, скіраваны на практычнае навучанне процідзеянню гвалту.
*************
Бібліятэку імя Пушкіна наведалі сябры гарадзкога аддзялення Беларускага саюза мастакоў на чале з яго старшынём Валерам Калтыгіным. Яны пакінулі на памяць ўстанове карціны і мастацкіх работы, выкананыя ў стылі батык і дэкаратыўнай пластыкі.
Паводле Калтыгіна, мастакі плануюць і надалей праводзіць падобныя акцыі не толькі ў бібліятэках, але і ў іншых культурных і грамадскіх установах горада.
Асяродзьдзе
Ход рэалізацыі дзяржаўнай праграмы комплексных мер па процідзеянню злоўжыванню наркатычнымі і псіхатропнымі сродкамі, а таксама іх незаконнаму абароту разгледзеў бабруйскі гарвыканкам.
На ўліку ў бабруйскім наркалагічным дыспансеры знаходзіцца 131 бабруйчанін. З іх 32 таксікаманы, з якіх 26 — непаўналетнія, 33 чалавекі––з сіндромам залежнасці ад таксічных рэчываў.
*************
Акцыю "Шукаю бацькоў" напярэдадні Новага года абвесціў гарадзкі аддзел адукацыі разам з Домам дзіцяці. Фотаздымкі трох дзетак, якіх можна ўсынавіць, надрукавала недзяржаўная газета "Вячэрні Бабруйск".
Сёння ў інтэрнатных установах Бабруйска выхоўваюцца 200 дзяцей–сіротаў.
*************
Завершился процесс приватизации бобруйского пивоваренного завода "Дедново", расположенного в Бобруйске. Совладельцами стали инвестиционная компания "Альфа–Эко", входящая в консорциум "Альфа–групп", вместе с Международной финансовой корпорацией (IFC) и Detroit Investments Ltd.
По словам представителя "Альфа–Эко" , до приватизации пивзавод имел серьезные финансовые проблемы, выпускал продукцию низкого качества и был близок к банкротству.
По материалам
*************
В Бобруйске собрано 98 процентов платежей, которые должны были поступить от населения в текущем году. Должников, не платящих за отопление и горячую воду с начала года, осталось менее двухсот человек. Общая же задолженность населения перед теплоэнергетиками составляет сегодня порядка 2,6 млрд. рублей.
http://kk.bobruisk.org/
КРЫЧАЎ
В рамках фестиваля "Творить добро", организованном отделом образования, отделом по делам молодежи Кричевского райисполкома и управлением по труду и социальной защите, состоялся слет волонтерского движения.
Во всех школах и лицее Кричева (15 учебных учреждений) созданы волонтерские отряды, в каждый из которых входит по 10 человек. Представители от каждого отряда (по 3 человека) представляли на фестивале методический материал по волонтерским темам за 2004 год, визитную карточку отряда и проводили волонтерскую игротеку, в игровой форме показывая своё отношения к проводимой работе и опекаемым людям.
Во внимание принималось основное направление волонтерского отряда, количество социально незащищенных взрослых и детей, взятых под их опеку, новые формы и методы волонтерской работы.
По материалам
ГОРКІ
Эдуард Брокараў
NGOs
Семинар на тему «Права и обязанности ребёнка», организованный Белорусской ассоциацией клубов ЮНЕСКО и могилёвским клубом «Контакт», был проведён в Овсянковской школе.
Более двух десятков учеников 9–11 классов узнали новую информацию не только о своих правах, но и об обязанностях. Многие из возникающих в жизни ребёнка ситуаций были смоделированы и ребята сами находили пути решения возникающих проблем, что, безусловно, поможет им в дальнейшей жизни.
Асяродзьдзе
Администрация и студенческий профком Белорусской сельхозакадемии заключили соглашение, в котором оговорены права и обязанности каждой из сторон. В отдельные разделы вынесены правовые и производственные вопросы, социальные гарантии, вопросы быта, охраны здоровья и труда, отдыха студентов, а также гарантии деятельности профкома студентов со стороны администрации.
*************
В Горках состоялся областной семинар–совещание по вопросам бытового обслуживания сельского населения.
Несмотря на то, что государство вкладывает в систему КБО огромные деньги, половина государственных предприятий этой отрасли работает убыточно. Об этом было сказано в выступлении на семинаре заместителя председателя облисполкома Игоря Щербакова. Уровень бытового обслуживания в Горецком районе областной руководитель оценил, как «выше среднего».
*************
На состоявшихся предметных олимпиадах среди школьников 7–11 классов большинство призовых мест заняли учащиеся Гимназии №1.
Ученики других школ города довольствовались лишь несколькими вторыми–третьими местами. Из сельских участников только ученикам Ленинской СШ удалось занять два третьих места.
По ряду предметов первые места вообще не присуждались, поскольку ни один из учащихся не сумел выполнить минимальный норматив — для занятия первого места требовалось не только выполнить задания лучше других, но и в объёме не менее 70% от заданного.
Так на олимпиаде по химии из 9 номинируемых мест (по 3 среди 9–х, 10–х и 11–х классов) было присуждено только одно третье — остальные участники не выполнили даже 50% заданий, необходимых для занятия третьего места.
БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч
NGOs
З сябрамі рэдкалегіі і аўтарамі чацвертага і пятага выпускаў "Бялыніцкага сшытку" сустрэліся старшакласнікі абедзьвюх сярэдніх школ Бялынічаў. Краязнаўцы Святлана Буйніцкая, Михась Карпечанка, Юры Несцярэнка, Натальля Палоннік пазнаёмілі падлеткаў са сваімі новымі даследваннямі мінуўшчыны раена.
Тут жа была разгорнута выстава выданняў, што пабачылі свет намаганнями Бялыніцкае краязнаўчае таварыства, — у тым ліку і два апошнія выпускі "Бялыніцкага сшытку".
Прыканцы сустрэчы перад прысутнымі з невялічкім канцэртам выступіў дуэт юных гітарыстаў, якім апякуецца сп. Несцярэнка. Ахвочыя атрымалі краязнаўчыя выданні краязнаўчага таварыства.
*************
Рэдакцыйны актыў газеты "Заранка", якая трэці год выдаецца ў СШ №2 Бялынічаў, заахвочаны дыпломам другой ступені конкурсу вучнёўскіх і студэнцкіх газет, аб'яўленым рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Таварыства беларускай школы".
Юныя літаратары склалі зборнік вучнеўскіх вершаў "Я сын сваёй Зямлі", а цяпер рыхтуюць зборнік вершаў "Салдатам Перамогі".
Асяродзьдзе
Здадзена ў эксплуатацыю новая водазаборная станцыя, што будавалася цягам апошніх дзесяці гадоў.
Па сведчанні галоўнага ўрача раеннага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алега Жаўрыда, цяпер пітная вада ў кватэры бялынічан падаецца чыстая, а ўзровень насычанасці яе вокісламі жалеза адпавядае стандарту.
*************
Цэнтр інфармацыйных тэхналогій адкрыты на базе райаддзела адукацыі. Мэта яго — садзейнічанне забеспячэнню сістэмы адукацыі Бялыніччыны кампутарнай тэхнікай, інфармацыйнымі рэсурсамі і сродкамі іх выкарыстання, доступу школ да рэсурсаў інфармацыйнай сеткі краіны ды Інтэрнэту.
*************
Рэгіянальны фестываль песні "Залатая мелодыя" заснаваны бялыніцкім райвыканкамам. У фестывалі, які плануеццуа зрабіць штогадовым, будуць браць удзел самадзейныя артысты Бялыніцкага, Бярэзінскага, Круглянскага і Клічаўскага раёнаў. Праводзіцца ён будзе дзеля прапаганды лепшых эстрадных твораў 50–х–80–х гадоў мінулага стагоддзя. Няцяжка заўважыць пэўную паралель з магілеўскім "Залатым шлягерам".
Першы фестываль прысвячаецца 60–годдзю перамогі.
*************
За восем гадоў, дзеяння указу прэзідэнта Беларусі "Аб некаторых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва на вёсцы", сельгаспрадпрыемствам Бялыніччыны дзяржава выдаткавала 3,7 мільярды рублёў крэдытных рэсурсаў. На гэтыя сродкі на вёсцы пабудавана 176 кватэр.
Сёлета пад засяленне здадзены 65 кватэр. Крэдыт выдадзены тэрмінам на 40 гадоў пад пяць працэнтаў гадавой капіталізацыі. Пачатак пагашэння яго прадугледжваецца з 2007 года.
*************
Адміністрацыя ДЭУ — 74 першай у раене збудавала пляцоўку для захоўвання пясчана–солевай сумесі, якой пасыпаюць дарогі ў галаледзіцу, у адпаведнасці з сучаснай тэхналогіяй і патрабаваннямі экалагічнай службы. Яна заасфальтавана, абвалавана, маецца адстойнік для збірання расолу. Таксама актыўна вядуцца работы, каб у наступную зіму замест пясчана–солевай сумесі пачаць выкарыстоўваць чыстую соль. Разлікі спецыялістаў паказваюць, што ў гэтым выпадку шкода для прыроды і, вядома ж, здароўя людзей змяншаецца на 70 адсоткаў.
КРУГЛАЕ
Зінаіда Мілешчанка
Более ста семей стали должниками по оплате за квартиру в уходящем году. 59 из них должны более 500000 рублей. "Рекордсменами" стали 9 квартиросъёмщиков — их долг превысил двухмиллионный рубеж. 30% неплательщиков — жители сельской местности.
Основная причина неуплаты — потеря работы, как основного источника доходов, а также пьянство жильцов. У многих квартиросъёмщиков принудительно отключено отопление, что создаёт дополнительную угрозу пожара — люди отапливают квартиры газовыми плитами или самодельными нагревательными приборами.
Несмотря на то, что решением внеочередной ноябрьской сессией Райсовета коммунальщики были освобождены от госпошлины при подаче в суд исков к неплательщикам, они пока не торопятся это делать.
*************
В роли Деда Мороза выступил на этой неделе депутат Палаты Представителей Владимир Коноплёв. Он подарил районной больнице три стоматологических комплекса и два компьютера с принтерами.
Из каких источников парламентарий сделал такой подарок, неизвестно, но народ уже начинает задумываться над этим вопросом. В то время как государство не в состоянии обеспечить даже минимум медицинских услуг, государственные люди имеют возможность за его счёт делать дорогие подарки.
*************
Безработица на селе становится причиной многих криминальных проишествий. В сельской местности катастрофически быстро спиваются люди среднего возраста и молодёжь.
Одним из примеров этого стало обращение молодой девушки, инвалида 2–ой группы с детства к депутату районного Совета Зинаиде Милещенко. Родители, злоупотребляющие спиртными напитками, избивают дочь и ее 84–летнюю бабушку, отбирают у нее пенсию. Основной причиной такого поведения родителей стало то, что они потеряли работу. Из–за недостатка средств не смогли приобрести и домашнего скота. В итоге полностью утратили жизненные ориентиры.
Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.
Рэдактарка і карэктарка— Алеся Чыж
Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў
|