|

“Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд №26 (134) 21–27/09/04
У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Асіповіч, Круглага
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту
МАГIЛЁЎ
Андрэй Белагубаў
asmoh@mail.ru
NGOs
Афіцыйная дэлегацыя Магілёва ў склад якой уваходзілі сябры клюбу аматараў вандровак “Чароўны ўспамін”, магілёўскага аддзяленьня Беларускага геаграфічнага таварыства і група выкладчыкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту наведала сьвята горада Керчы — пабраціма Магілёва. Магілёўцы пераказалі віншаваньне з нагоды сьвята ад імя старшыні гарвыканкаму Магілёва і перадалі падарункі.
Не прамінулі магілёўцы падчас свайго знаходжаньня ў Крыму наведаць магілу Максіма Багдановіча ў Ялце. Там жа адбылася сустрэча з актывістамі Ялцінскай і Алупкаўскай суполак беларусаў, якім былі перададзены літаратура, фотаальбомы, запісы беларускіх песень.
*************
Дэлегацыя магілёўскіх адмыслоўцаў, якія працуюць зь дзецьмі хворымі на слых, а таксама бацькоў такіх дзяцей наведала тыднёвыя міжнародныя курсы ў польскім Уроцлаве. У працы курса бралі ўдзел знаныя ў Эўропе навукоўцы–практыкі зь Нямеччыны і Галяндыі, якія распрацоўваюць і ўкараняюць мэтодыкі па прыставаньні асобаў з рознага кшталту дэфэктамі слыху да ўмовах паўнавартаснага жыцьця. Цэнтральнае месца ў распрацоўках адводзіцца бацькам, і іх ролі ў працэсе навучаньня і выхаваньня. Курсы праходзілі на базе цэнтру рэабілітацыі і тэрапіі бацькоў дзецей з праблемы слыху.
У Магілёве блізу 30 дзетак дашкольнага веку маюць дэфэкты слыху і патрабуюць адпаведнай тэрапіі і рэабілітацыі. Праца з гэтай катэгорыяй дзяцей вядзецца без уліку сучасных эўрапейскіх распрацовак. Намер наведаць Магілёў і пачаць мэтадычную працу выказаў вучоны Г.Росіер з Галяндыі. Дырэктар жа цэнтру дапамогі глухім дзецям у Берліне доктар К.Бергер падкрэсьліў, што мае намер аказаць практычную дапамогу сучаснымі слыхавымі апаратамі. Як кажуць слухачы курсу, такі дабрачынны імпэт замежнікаў стаўся вынікам агучанае інфармацыі пра сёньняшняе становішча хворых на слых дзяцей і вялікае жаданьне ўкараняць найноўшыя мэтады працы эўрапейскіх цэнтраў у Магілёве.
Паездка ва Ўроцлаў адбылася, дзякуючы кантактам грамадзкага аб'яднаньня “Лекарскі саюз” з сацыяльнаарыентаванымі замежнымі структурамі, узаемадзеяньню арганізацыі з упраўленьнем адукацыі гарвыканкама і пэдагагічнымі ўстановамі горада. Адным з асноўных кірункаў дзейнасьці “Лекарскага саюза” з'яўляецца інфармаваньне аб найноўшых мэтадах паляпшэньне здароўя насельніцтва і вырашэньня асобных мэдыка–сацыяльных праблем.
*************
Паводле старшыні абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэя Нікіціна да канца 2004 году колькасьць сябраў арганізацыі павялічыцца на 20 адсоткаў. Сёлета суполкі Чырвонага Крыжа былі адноўленыя ў 230 працоўных калектывах, якія аб'ядноўваюць на сёньня 85 тысяч чалавек.
Як вынікае са справаздачы ў газэце “Магілёўскія ведамасці” аб калегіі ўпраўленьня аховы здароўя, дзейнасьць абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа скіравана на ўмацаваньне арганізацыйнай структуры, непасрэдную працу з мэтавымі групамі і пошукамі новых формаў такой працы. Актывісты арганізацыі супольна са структурамі аховы здароўя займаюцца навучаньнем насельніцтва навыкам аказаньня першай мэдычнай дапамогі. Курсы такой скіраванасьці прайшлі 836 чалавек. Як падкрэсьліў сп.Нікіцін актыўна вядзецца праца ў навучальных установах вобласьці. У школах і ВНУ ствараюцца суполкі міласэрднасьці. Такіх у вобласьці 142. Пры працоўных калектывах ствараюцца санітарныя дружыны. На сёньня ў працоўных калектывах да 100 чалавек дружыны ўжо працуюць. У плянах супольная праца актывістаў Чырвонага Крыжа з мэдыкамі, што маюць працаваць ў бальніцах сястрынскага дагляду.
Асяродзьдзе
Прэзыдыюм Магілёўскага гарадзкога савету дэпутатаў і Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт зацьвердзілі склады прадстаўнікоў Ленінскага і Кастрычніцкага раённых камісіяў па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму. У склад камісіяў уваходзяць па 11 асобаў. Як вынікае з паведамленьня разьмешчанага на афіцыйным сайце Магілёўскага гарвыканкаму http://www.city.mogilev.by/ бальшыня прадстаўнікоў патрапілі ў камісіі ад выбарцаў праз падачу заяваў, ані працоўнага месца, а ні пасады прадстаўніка тут не пазначаныя. Вылучаныя ад выбарцаў працоўных калектываў у асноўным настаўнікі. У кожнай камісіі па прадстаўніку ад адміністрацыі раёнаў.
*************
Матэматыку на другім курсе Беларускага гуманітарнага ліцэя пачаў выкладаць магілёвец Міхась Булавацкі. Сп.Булавацкі — аўтар трох дзясяткаў навуковых публікацый, вучэбнага дапаможніка для пятых клясаў беларускіх гімназій, у 1987–92 гадах ажыцьцяўляў навуковае кіраўніцтва эксперыментальнай працай настаўнікаў Менску па засваеньні імі наватарскіх тэхналёгіяў, кіраваў творчай суполкай настаўнікаў Беларусі. Брашуры, падрыхтаваныя суполкай, перакладзены на татарскую мову, надрукаваны ў татарскіх метадычных часопісах і зараз выкарыстоўваюцца ва ўсіх школах Татарстана.
Настойлівыя спробы М.Булавацкага, як кіраўніка абласной арганізацыі ТБМ, адкрыць у Магілёве беларускія клясы скончыліся безпасьпяхова. Цяпер настаўнік знайшоў годнае прымяненьне сваім здольнасьцям.
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў
Асяродзьдзе
В Могилевской области накануне парламентских выборов и референдума будет активизирована работа информационных групп. Об этом сообщил заместитель председателя Могилевского облисполкома Анатолий Глаз сегодня на совещании "Референдум — важнейшая веха в укреплении белорусской демократии". Принято решение провести в сентябре–октябре не менее трех, а если будет необходимость и более дней информирования. Их основная цель — четко и доступно разъяснить людям, что такое референдум и насколько важно в нем участие каждого гражданина. Люди должны понимать, отметил Анатолий Глаз, что Беларусь находится на переломном этапе истории, и от их выбора во многом будет зависеть стабильность и будущее страны. Члены информационных групп должны ответственно отнестись к предстоящим встречам в трудовых коллективах области и уделить больше внимания качеству подготовки, подчеркнул заместитель председателя облисполкома.
http://belta.by/
*************
По информации областного штаба по проведению выборов депутатов в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь в Могилевской области из 84 заявленных кандидатов для участия в парламентских выборах 43 не прошли регистрацию в окружных комиссиях. Основная причина, как сообщают в штабе, отказа в регистрации большинства кандидатов, неправильное оформление документов. Среди зарегистрированных по области кандидатов в депутаты 15 человек представляют политические партии: 7 человек — ЛДП, 4 — ОГП и по одному от БСДГ, ПКБ, БСДГ(НГ) и БНФ. Путем сбора подписей зарегистрированы 7 граждан, остальные являются выдвиженцами трудовых коллективов.
По материалам http://belta.by/
*************
Концерн "Беллесбумпром" объявил открытый тендер на определение генерального подрядчика по строительству завода газетной бумаги в Шклове.
По информации представителей "Беллесбумпрома" финская компания "Якко Пёре" уже разработала бизнес–план строительства запланированного объекта. В настоящее время документ находится на согласовании заинтересованных в реализации проекта министерств и ведомств. Поиск иностранных партнеров, готовых вложить средства в строительство запланированного объекта, продолжается и ведется на правительственном уровне.
Схема финансирования нового завода пока не отработана". Ранее предполагалось, что финансирование с
белорусской стороны в размере 50% стоимости будет обеспечиваться за счет кредитных средств, которые белорусские банки планировали взять под гарантию правительства в европейских банках. Когда будет решен
данный вопрос, концерн объявит тендер на поставку полного комплекта оборудования для завода, говорят в концерне. По предварительным подсчетам, на реализацию проекта по строительству завода газетной бумаги, включенного в перечень важнейших инвестиционных проектов Беларуси, потребуется ориентировочно порядка $395 млн.
По материалам http://www.region.mogilev.by
*************
Первая мини–ТЭЦ на местных видах топлива будет построена в г.Осиповичи (Могилевская обл.) в 2005 году, сообщил в интервью "Интерфаксу" заместитель министра энергетики Александр Сивак. По его словам, планируется, что мощность такой станции составит порядка 15–17 МВт. "Первоначально станция сможет снабжать теплоэнергией часть города. В последующем не исключается возможность использовать ее мощности для нужд всего города. Технически это сделать сложно, но реально" — подчеркнул А.Сивак. Между тем, высокая стоимость доставки биотоплива на такие станции является основной проблемой в реализации проекта, отметил он. Однако, по его мнению, проблема может быть решена путем привлечения к доставке топлива частных структур и создания для них благоприятных условий в этой сфере.
http://www.city.mogilev.by
*************
В Беларусь прибывает гуманитарный груз по линии благотворительной организации «Канадская помощь жертвам Чернобыля» (г. Броквиль, провинция Онтарио). Руководитель этой организации Дэйвид Шо в апреле 2003 года награжден орденом Франциска Скорины за большие заслуги в области развития гуманитарного сотрудничества между Республикой Беларусь и Канадой. Груз предназначен для учреждений Министерства по чрезвычайным ситуациям, а также систем образования и социальной защиты Могилевской области. Для обсуждения вопросов дальнейшего развития гуманитарного сотрудничества в Беларусь прибывает канадская делегация, в состав которой входят Дэвид Шо, мэр Броквиля Бернар Текамп и шеф полиции Броквиля Бэрри Кинг. В рамках визита представители Канады встретятся с руководством Министерства иностранных дел, Министерства здравоохранения и общественного объединения «Белорусский союз женщин».
http://www.city.mogilev.by
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
[email protected]
NGOs
Двухдзённы семінар па падрыхтоўцы мультыплікатараў для працы па прафілактыцы ВІЧ і СНІД праведзены намаганнямі Моладзевага цэнтра "Фіальта" і Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых. Навучанне падрыхтавала падлеткаў да самастойнага правядзення семінараў для аднагодкаў у школах і іншых навучальных установах Бабруйска.
Асяродзьдзе
Долгосрочные наблюдатели миссии ОБСЕ–БДИПЧ Фанни Бланши и Кит Николс посетили Бобруйский район. Главная задача визита зарубежных гостей — наблюдение за парламентскими выборами 2004 года в Республике Беларусь.
Представители ОБСЕ встретились с председателем окружной избирательной комиссии по Бобруйскому сельскому избирательному округу № 65 Б. А. Гуляевым и с зарегистрированным кандидатом в депутаты Палаты Представителей Национального собрания РБ В. И. Кучвальским. Зарубежные гости провели анкетирование по вопросам проведения референдума, подготовки к проведению выборов в Беларуси.
kk.bobruisk.org
*************
12 кандыдатаў у дэпутаты з 24 прэтэндэнтаў зарэгістраваны па трох Бабруйскіх выбарчых акругах.
Па Бабруйскай–Ленінскай выбарчай акрузе №63 зарэгістраваны: Таццяна Арцюшына, галоўны ўрач дзіцячай бальніцы, дэпутат гарадзкога і абласнога Саветаў, а таксама дзейны дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Юрась Грынявецкі, сябра сацыял–дэмакратычнай партыі "Народная грамада"; Уладзімір Загрышаў, сябра ЛДПР; Міхаіл Кавалькоў, сябра Свабоднага прафсаюза , ад партыі Беларуская Сацыял–дэмакратычная Грамада і Марыя Вінакурава, якая вылучылася як сябра КПБ.
У Бабруйскай–Першамайскай выбарчай акрузе №64 за вакантнае месца ў Нацыянальным сходзе будуць спаборнічаць праваабаронца, сябра АГП Ганна Гатавец, дырэктар Бабруйскага машынабудаўнічага завода В.Герасімаў; сябра ЛДПБ І.Размысловіч і дэпутат гарсавета, выдавец "Крынічкі Бабруйскай" Вячаслаў Свізуноў.
Змагацца за званне дэпутата па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №65 будуць памочнік Прэзідэнта Юрый Кулакоўскі; сябра ЛДПБ Кучвальскі і настаўнік гісторыі, дэпутат гарадскога Савета Алесь Чыгір.
Гарадзкая недзяржаўная газета "Вечерний Бобруйск" прапанавала кожнаму з кандыдатаў месца на старонках для адказаў на пытанні журналістаў.
*************
У ноч з 19 на 20 верасня невядомыя скралі шыльды з надпісамі "гарвыканкам" і "гарсавет" з будынка Бабруйскага гарвыканкама. Ужо раніцай міліцыя адшукала шыльды на ўскрайку горада і вярнула іх на звыклае месца.
Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Міхаіл Бандарэнка падчас здарэння знаходзіўся на "Дажынках".
КРЫЧАЎ
Андрэй Пархоменка
kontakt–centr@tut.by
Асяродзьдзе
На адмысловым пасяджэнні Цэнтральная выбарчая камісія краіны зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу кіраўніка крычаўскай суполкі АГП Сяргея Няроўнага і прадстаўніка крычаўскай жа арганізацыі БСДП (НГ) Мікалая Гердзія. Аднак насуперак гэтаму кандыдацкія пасведчанні, без якіх немагчыма пачаць выбарчую кампанію, палітыкі дасюль не атрымалі.
16 верасня Сяргею Няроўнаму і Мікалаю Гердзію Крычаўскай акруговай выбарчай камісіяй было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Парламент. Яны абвінавачваліся ў падачы несапраўднай інфармацыі аб асабістай маёмасці. Палічыўшы абвінавачванні надуманымі партыйцы звярнуліся са скаргамі ў Цэнтрвыбаркам.
Як толькі Сяргей Няроўны і Мікалай Гердзій атрымаюць пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты, яны адразу далучацца да выбарчай кампаніі, якую ўжо распачаў магілёвец Аляксадар Юшкевіч.
*************
Тэлефон кандыдата ў дэпутаты ПП НС ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Няроўнага не праслухоўваецца. Такое заключэнне зрабіў крычаўскі міжрайпракурор Мікалай Розанцаў.
Яшчэ 11 жніўня на паседжані ідэалагічнага актыву Крычаўшчыны намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Марозаў у прысутнасці сотні сведкаў заявіў, што тэлефон Сяргея Няроўнага праслухоўваецца і кампетэнтныя органы ведаюць пра кожны крок апошняга. Сп.Няроўны звярнуўся ў пракуратуру з просьбай праверыць інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама. І вось, у адказе Мікалая Розанцава гаворыцца, што на праслухоўванне тэлефонных размоў патрэбны спецыяльны дазвол. А такога дазволу міжрайпракуратура не давала. Такім чынам, Сяргей Няроўны можа абсалютна спакойна карыстацца сваім тэлефонам.
*************
Грамадская арганізацыя «Тратва» з Ольштыну (Польшча) распачала новы міжнародны праект па абмену школьнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Крычаўскі ліцэй атрымаў афіцыйнае запрашэнне паўдзельнічаць у праекце. Гэта сталася працягам супрацоўніцтва паміж крычаўскімі і ольштынскімі грамадскімі актывістамі распачатым яшчэ ў 2002 годзе.
*************
Дэлегацыя чыноўнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі наведала з аднадзённым візітам Крычаўшчыну і правяла шэраг сустрэч з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Паўсюдна сталічныя госці заклікалі тэрмінова сабраных работнікаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць (асабліва на рэферэндуме).
ГОРКІ
Эдуард Брокараў
[email protected]
Асяродзьдзе
В Горках прошёл Второй республиканский экологический форум. Кроме традиционных ярмарки и детских праздников были организованы выставки оборудования «Современные технологии в области рационального природопользования», малых архитектурных форм. Также демонстрировались экспонаты различного функционального применения, привезённые в Горки производителями со всех областей страны. В сельскохозяйственной академии прошла конференция по вопросам экологии, которую проводили Министерство природных ресурсов и Национальная академия наук.
Завершился форум вручением призов победителям различных творческих конкурсов, объявленных Министерством накануне Форума. В заключение на стадионе БГСХА состоялось театрализованное представление с участием звёзд белорусской эстрады и фейерверком. К сожалению, места для всех желающих на академическом стадионе (вместимость трибун 2000 зрителей) не хватило и ещё несколько тысяч человек, пришедших на праздник, остались вне его заключительного действа.
Накануне Форума горецкая газета «Региональные ведомости» несколько раз выступила с критикой позиции местной инспекции по экологии, при попустительстве которой в ходе предпраздничного благоустройства вокруг города строителями были созданы несанкционированные свалки стройматериалов, а также велись раскопы поймы реки Проня, откуда вывозился чернозём. Накануне Форума начальник инспекции Леонид Брезгунов освобождён от занимаемой должности.
Как сказал министр природных ресурсов РБ Леонтий Хоружик «Мы не намерены терпеть бездействие».
*************
Горецкий райисполком освободил от занимаемой должности директора УКП «Тепловая энергетика» Александра Батуревича. В последнее время работу этого предприятия неоднократно рассматривали на заседаниях исполкома, директор имел ряд предупреждений о неполном соответствии должности, однако так и не сумел наладить работу «Тепловой энергетики». На предприятии были зафиксированы факты нецелевого использования бюджетных средств, директор позволял себе увольнять работников с нарушениями законодательства, после чего их восстанавливал суд, а организация платила огромные компенсации. Одна из проверок показала, что директор имеет двух персональных водителей.
Последней каплей стала попытка г–на Батуревича стать кандидатом в депутаты Палаты представителей — в течение двух недель подписи в его поддержку собирали, в основном в рабочее время, несколько десятков сотрудников предприятия. Окружная комиссия в регистрации ему отказала, обнаружив 36% недействительных подписей. Не помогла и жалоба в Центральную комиссию.
Центральная избирательная комиссия отклонила также жалобы ещё двух горецких претендентов — Михаила Андриянова, собиравшего подписи (мотив — 27% недействительных) и Анатолия Добышева, выдвигавшегося от ЛДП (мотив — отсутствие зарегистрированной организации в округе).
АСІПОВІЧЫ
Рыгор Латышэвіч
ryhorlat@tut.by
NGOs
Да 50 самых заможных людзей Беларусі звярнуўся жыхар Асіповіч, старшыня дабрачыннага Фонду “Памяць ахвяраў сталінізма Беларусі” Валянцін Паборцаў з просьбай аб дапамозе ва ўсталяванні помніка беларускім ахвярам сталінскага генацыду.
Помнік мяркуецца ўсталяваць у Мінску недалёка ад будынка КДБ, на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і К.Маркса побач з помнікам Дзяржынскаму.
Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў
Старшыні мясцовай АГП Уладзімеру Белахвоставу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў з–за прадастаўлення недакладных звесткак аб юрыдычным адрасе мясцовай суполкі АГП. За некалькі тыдняў у доме, дзе была зарэгістравана суполка, змяніўся ўладальнік.
КРУГЛАЕ
Зінаіда Мілешчанка
krugloe53@mail.ru
Асяродзьдзе
Правильность распределения райисполкомом жилья в 1997–98 годах должна проверить специальная комиссия, созданная по инициативе депутата Милещенко. Поводом к разбирательству послужило исключение из списков очередников 63 семей, нуждающихся в улучшении жилищных условий накануне введения нового жилищного кодекса, предусматривающего увеличение норм жилой площади.
К удивлению депутата Милещенко, её не включили в число проверяющих, в результате чего работу райисполкома будут проверять служащие самого райисполкома.
*************
Улицы Круглого «тонут» во мраке. Несмотря на обещание районных властей включить освещение, улицы пока освещаются окнами близлежащих домов. На тёмных улицах зарегистрировано уже 3 случая нападения на женщин и дорожно–транспортное происшествие, в котором пострадала старшеклассница.
Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.
Архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev
134 нумар дасланы 333–ці адрасатам
Выканаўца абавязкаў рэдактара—Андрэй Белагубаў
Карэктарка—Алена Асіпцова
[email protected]
[email protected]
|