English version
 


Навіны

Шаноўнае спадарства, грамадзкаактыўныя асобы, сябры грамадзкіх аб'яднаньняў і ініцыятыў Магілёўшчыны, выдаўцы інфармацыйнага агляду “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” маюць гонар прапанаваць вам далучыцца да нашае працы. Ахвочыя дапоўніць агляд сваімі паведамленьнямі, лістуйце на адрас і тэлефануйце на 8–0222–226319 альбо 8–0296–255785.

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”

інфармацыйны агляд № 11 (159)15–21/03/05


У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Бялыніч, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

МАГIЛЁЎ

Паштовая скрынка

Международное просветительское общественное объединение "АКТ" бесплатно распространяет книгу "Партнерство в устойчивом развитии местных сообществ: опыт, возможности и перспективы", Мн.: СООО "Медисонт", 2004. — 170 стр.

Обращаться по адресу: Минск, ул. Стебенева, д.20, к.2, комн. 607, тел. (017) 201–94–76, (029)635–53–40"

Падзея тыдня

Дэманстрацыя эфэктыўнасьці стратэгіі супрацоўніцтва і канструктыўнага ўзаемадзеяньня грамадзкіх і дзяржаўных структур у вырашэньні актуальных мясцовых праблем і падвышэньне выніковасьці сацыяльнай работы магілёўскіх грамадзкіх фармаваньняў былі галоўнымі мэтамі Форуму сацыяльных ініцыятыў “Сустракаючы вясну”, які адбыўся 17 сакавіка ў Магілёўскім доме вэтэранаў. Арганізатарамі Форума выступілі Аддзел ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму, Упраўленьне па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Магілёўскага гарвыканкаму, Магілёўскае грамадзкае аб'яднаньне “Лекарскі саюз” і Магілёўскі Дом вэтэранаў.

На Форуме, упершыню ў Магілёве, актывісты дзяржаўных і недзяржаўных грамадзкіх аб'яднаньняў дэманстравалі свае дасягненьні, супольна фармулявалі праблемы ўзаемадзеяньня з уладнымі структурамі пры непасрэдным удзеле прадстаўнікоў улады, вызначалі сацыяльныя групы насельніцтва, якія застаюцца па–за ўвагай дзейнасьці існуючых грамадзкіх аб'яднаньняў. Форум без перабольшваньняў стаўся прыкметнай падзеяй грамадзкага жыцьця гораду. Сёньняшняя ўпарадкаванасьць грамадзкага рынку Магілёва, аднак, не дазваляе кваліфікаваць мерапрыемства адназначна, але сам факт яго правядзеньня, напрацаваная фактура будуць адназначна выкарыстоўвацца бакамі ва ўзаемадачыненьнях.

Дырэктарка “Жаночага цэнтру падтрымкі і самаадукацыі” Валянціна Гвазьдзева прапанавала ўдзельнікам разглядаць Форум як сьведчаньне таго, што дыялёг грамадзкіх аб'яднаньняў са структурамі ўлады пачаты і разьвіваецца. Ёсьць, праўда, праблемы, якія нэгатыўна ўплываюць на яго разьвіцьцё — закрытасьць бальшыні НДА, непрафэсіяналізм супрацоўнікаў, адсутнасьць каналаў інфармацыйнага абмену. «Сёньняшняя сытуацыя, удакладніла спн. Гвазьдзева, вымагае ад грамадзкіх актывістаў супольнага і рэгулярнага правядзеньня аналізу агульных рэсурсаў і патрэбаў, укараненьня новых сацыяльных тэхналёгіяў. Без вырашэньня гэтых праблемаў гаварыць пра эфэктыўную работу грамадзкіх актывістаў папросту не выпадае», — падсумавала дырэктарка Жаночага цэнтру.

Зацьвярджэньне 16 сакавіка Палажэньня аб Каардынацыйнай Радзе грамадзкіх і нацыянальных аб'яднаньняў, палітычных партыяў і прафсаюзных арганізацыяў Магілёва наклала свой адбітак на атмасфэру правядзеньня Форуму. Факт існаваньня Палажэньня дамінаваў у прамовах асноўных выступоўцаў, як сёньняшняе дасягненьне і неабходнасьць, пэрспэктыўнае поле ўзаемадзеяньня і вырашэньня праблем узаемадзеяньня грамадзкіх аб'яднаньняў з ўладамі. Ён жа задаваў кірунак дыскусіяў.

У сваім выступе начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму Ала Сушкова казала пра Каардынацыйную раду, дасягненьні ў сфэры супрацоўніцтва аддзела з грамадзкімі, нацыянальнымі аб'яднаньнямі і палітычнымі партыямі, акцэнтавала ўвагу на асноўных аспэктах дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Паводле спн. Сушковай, у Магілёве дзеіць 41 арганізацыйная структура рэспубліканскіх грамадзкіх аб'яднаньняў, 7 нацыянальных суполак, 27 рэлігійных грамад. Палітычны сэктар грамадзкага жыцьця Магілёва прэзэнтуюць 63 арганізацыйныя структуры існуючых у краіне партыяў. Мясцовыя палітыкі ад КПБ і ЛДПБ падпісалі Палажэньне аб каардынацыйнай радзе — праінфармавала ўдзельнікаў Форума начальніца аддзелу ідэалягічнай працы. За пазытыў спн. Сушкова адзначыла працу адроджаных ў Магілёве суполак Таварыства ведаў і захаваньне арганізацыі Саюза афіцэраў, якая знаходзілася на мяжы ліквідаваньня. Не прамінула Ала Сушкова згадаць і пра 8–мі тысячны магілёўскі БРСМ, суполкі якога створаныя ува ўсіх школах і амаль на ўсіх прадпрыемствах. Дзейнасьцю рускага і ўкраінскага нацыянальных аб'яднаньняў спн. Сушкова незадаволена, хаця спадзяецца, што наведваньне Украінскім амбасадарам Магілёва актывізуе ўкраінскую грамаду. Згадала начальніца аддзелу ідэалягічнай працы пра грамадзкую экалягічную Раду і палажэньні, якія рэглямэнтуюць удзел грамадзкасьці ў вырашэньні экалягічных праблемаў і важную ролю экалягічнай недзяржаўнай арганізацыі “ЭНДО”. Сярод асноўных аспэктаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі спн. Сушкова назвала падтрымку сямей, як важнага сацыяльнага інстытуту, вырашэньне праблем моладзі і клопат пра вэтэранаў.

Розная ступень стасункаў з уладай істотна не адбілася на прыярытэтызацыі праблем узаемадзеяньня грамадзкіх аб'яднаньняў з структурамі ўлады. І дзяржаўныя, і недзяржаўныя грамадзкія аб'яднаньні адзначылі тэндэнцыйнае і стэрэатыпнае стаўленьне бакоў адно да аднаго, праблему недасканаласьці інфармацыйнага абмену і сэлекцыйны падыход улады да НДА. Адолець гэтыя праблемы здолее, як спадзяецца бальшыня удзельнікаў Форуму, Каардынацыйная рада, якая мае стварыць комплексную даступную базу зьвестак аб дзяржаўных структурах і грамадзкіх фармаваньнях ды рэгулярна інфармаваць суб'ектаў грамадзкага працэсу аб рознага кшталту зьменах у мясцовым і дзяржаўным заканадаўстве. Сярод сацыяльных груп насельніцтва, якія застаюцца па–за ўвагай працы грамадзкіх аб'яднаньняў, вылучаныя мужчыны з малым заробкам і пэнсійнага веку, непаўналетнія мацеркі, асобныя катэгорыі сацыяльных сірот.

Пры канцы Форуму было заяўлена, што падобнага роду мерапрыемствы будуць праводзіцца рэгулярна. Праграмы іх будуць распрацоўвацца на Каардынацыйнай радзе, таму важна каб колькасьць яе зацікаўленых удзельнікаў павялічвалася.

Андрэй Белагубаў

NGOs

Дом спадканьняў імя Ангэліўса Сілезіўса (Angelusa Silesiusa) з Вроцлаву (Польшча) у партнэрстве з Магілёўскім грамадзкім аб'яднаньне “Кола сяброў” пры падтрымцы Ўпраўленьня адукацыі магілёўскага гарвыканкаму ў межах свайго праекту “Школа вартая вучня” правёў для настаўнікаў магілёўскіх школ і па–за школьных устаноў два двухдзённых трэнінгі.

Падобныя мерапрыемствы ўжо праводзіліся ў Магілёве леташнім траўнем для асоб, якія працуюць з моладзьдзю і дзецьмі, але неабавязкова ў школах. Адметнасьць сёлетніх трэнінгаў палягала ў тым, што падборам удзельнікаў займалася Ўпраўленьне адукацыі, а іх праграма была цалкам арыентавана на пэдагогаў. Як і мінулым разам, польскія трэнэры прапаноўвалі беларускім калегам досьвед адукацыйнай і арганізацыйнай працы, у сваю чаргу беларускія настаўнікі дзяліліся сваім досьведам і бачаньнем ідэальнага навучальнага працэсу.

На трэнінгах сыстэма выхаваньня падавалася як спалучэньне спосабаў і працэсаў, якія дапамагаюць чалавеку праз узаемадзеяньне ажыцьцяўляць і разьвіваць сваю чалавечнасьць. У сваёй працы трэнэры даводзілі, што спасьціжэньне глыбіняў чалавечае натуры ляжыць у вывучэньні кантэксту, досьведу, рэфлексіяў, рашэньня і ацэнкі паводзінаў канкрэтнай асобы.

Паводле польскіх трэнэраў такая мэтодыка разбурае стэрэатып дачыненьняў настаўніка і вучня, дзе настаўнік адно вучыць, а вучань адно вучыцца. Настаўнік, як правіла, у сваёй практыцы выдумляе мадэль паводзінаў сярэнестатыстычнага вучня, і калі вучань не адпавядае крытэрам, ўзьнікаюць праблемы. Вучню ў такой сытуацыі лацьвей паводзіцца непрыкметна, трымацца сярэдзіны. Дзеля ўнікненьня такога роду сытуацыяў польскія трэнэры прапануюць падыходзіць да навучальнага працэсу праз вывучэньне асаблівасьцяў кожнага вучня і іх учынкаў. Задача настаўніка ўбачыць задаткі і дапамагчы іх разьвіць, пры гэтым не імкнуцца разьвіваць тое, што патрэбна пэдагогу.

За чатыры дні ў трэнінгаў узяло ўдзел 28 пэдагогаў зь дзесяці магілёўскіх школ. З 14–ці найбольш актыўных будзе сфармаваная група, якая наведае Ўроцлаў, дзе адбудзецца наступная сэсія праекту.

Андрэй Белагубаў

Агляд інтэрнэту

Падрыхтавала Алеся Чыж


Асяродзьдзе

У нядзелю, 20 сакавіка, у Магілёўскай вобласьці адбудуцца давыбары ў абласны савет.

У дзьвюх акругах — Магілёўскай Мірнай і Крычаўскім раёне — балятуюцца лідэр абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў і прадпрымальнік і рэдактар недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Сяргей Няроўны.

Датэрміновае галасаваньне праходзіць малаактыўна. Сяргей Няроўны невысока ацэньвае свае шанцы на перамогу — у выбарчых камісіях няма прадстаўнікоў апазыцыі, не на ўсіх участках працуюць назіральнікі, таму немагчыма кантраляваць сытуацыю. Аднак ён ўпэўнены, што самы важны вынік яго выбарчай кампаніі — гэта кантакт зь людзьмі.

Уладзімер Шанцаў скардзіцца на перашкоды ў агітацыйнай кампаніі. Напрыклад, кандыдату ад апазыцыі так і не ўдалося дамовіцца на сустрэчу ў буйной вайсковай частцы Міністэрства ўнутраных справаў, якая будзе галасаваць у закрытым рэжыме.

Тым ня менш, Шанцаў у апошнія дні перад выбарамі не спыняе пакватэрнага абыходу дамоў у сваёй акрузе. Ён лічыць, што гэта самая плённая частка працы.

Па матэрыялах www.svaboda.org

*************

Премьер–министр Беларуси Сергей Сидорский поручил банкам республики выделить 6,5 млрд. рублей кредита Могилевской области до 15 апреля текущего года, не хватающих региону для приобретения минеральных удобрений к началу весенне–полевых работ.

Об этом глава правительства заявил во время рабочей поездки в Могилевскую область, знакомясь с ходом подготовки к весенним работам на базе сельскохозяйственного предприятия ОАО "Новая Друть" Белыничского района.

По материалам http://www.charter97org

*************

В рамках республиканской акции "Мы — граждане Белоруссии", посвященной Дню Конституции, председатель Могилевского облисполкома Борис Батура вручил паспорта 40 учащимся колледжей и гимназий области — победителям олимпиад и отличникам

На мероприятие, организованное областным комитетом БРСМ при участии областных управлений образования и культуры и проходившее в краеведческом музее, были приглашены ветераны Великой Отечественной войны. Они подарили молодежи книги с именными подписями и СD диски с песнями о войне.

Традиционно были возложены и цветы к памятнику на Советской площади.

По материалам http://www.region.mobile.by/

*************

О состоянии правопорядка в общественных местах и обеспечении безопасности пожилых людей шел разговор на коллегии УВД Могилевского облисполкома.Анализ преступных посягательств, совершенных в отношении лиц пожилого возраста, свидетельствует о том, что их количество по сравнению с аналогичным периодом прошлого года увеличилось на 47,4% (с 584 до 861). О серьезных недостатках в работе милиции по обеспечению безопасности пожилых людей говорил накануне коллегии и министр внутренних дел Белоруссии Владимир Наумов.

В 2004 году с участием представителей органов власти было проведено1,6 тысячи собраний. Активизирована работа по воссозданию и укреплению института старост. В настоящее время в области избрано 1,7 тысячи старост. Руководств райотделов, участковые инспектора милиции посетили по месту жительства более 13 тысяч пожилых людей. 308 квартир (домов) пожилых граждан оборудованы тревожной сигнализацией. Этой категории людей дополнительно установлено 394 телефона. В ряде районов пенсионерам закуплены мобильные телефоны.

Остановился министр и на мерах по противодействию торговле людьми и преступлениях в сфере нравственности. Он отметил, что "у МВД достаточно претензий к работе ряда модельных агентств, в том числе и могилевских, которые порой различными путями втягивают девушек, работающих в данных организациях, в сексуальную эксплуатацию. В частности, органами милиции задержано несколько руководителей модельных агентств, в том числе и по Могилевской области, которые занимались такими неблаговидными делами». И пообещал, что по окончании следствия общественность будет проинформирована о результатах.

В 2004 году выявлено 109 преступлений, связанных с сексуальной эксплуатацией и посягающих на нравственные устои общества. За два месяца текущего года — 27 таких преступлений. В прошлом году за сутенерство, содержание притонов и другие преступные деяния в сфере нравственности привлечено к уголовной ответственности 46 человек, из них 5 граждан других государств, 21 женщина.

По материалам http://www.region.mobile.by/

*************

О мерах по предупреждению коррупции и социальных последствиях этого явления шла речь на очередном едином дне информирования в области

В соответствии с Государственной программой по борьбе с коррупцией, в Могилевской области ежегодно разрабатывается комплексный план, которым предусматриваются меры по борьбе с коррупцией. В прокуратуре создан информационный банк данных о фактах коррупции.

Немало внимания этому вопросу уделяется и в работе управления Департамента финансовых расследований Комитета госконтроля по Могилевской области.

В результате предпринятых мер в 2004 году было выявлено 545 преступлений с признаками коррупции, к уголовной ответственности привлечено 226 должностных лиц. Больше всего противоправных фактов зарегистрировано в таких отраслях, как транспорт, строительство, промышленность, медицина и образование.

В целях усиления борьбы с коррупцией правоохранительные органы области активизировали работу спецподразделений по выявлению фактов коррупции на предприятиях топливно–энергетического комплекса. Отрабатывается оперативная информация в отношении руководителей бюджетообразующих предприятий области по вопросам законности приобретения сырья, комплектующих, оборудования у коммерческих структур.

Активизирована работа по выявлению фактов взяточничества со стороны должностных лиц в высших и средних учебных заведениях, больше внимания уделяется проверке законности использования бюджетных средств, выделенных на благоустройство территорий.

По материалам http://www.region.mobile.by/

Агляд магілёўскай прэсы

Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

Знакавым днём мінулага тыдня сталася 15 сакавіка, Дзень канстытуцыі. Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня і пра якія згадвалі мясцовыя друкаваныя выданьні, былі зьвязаныя з уручэньнем пашпартоў “лепшым прадстаўнікам вучнёўскай моладзі”. Удзельнікамі такіх мерапрыемстваў былі, акрамя самой моладзі, старшыня аблвыканкаму Барыс Батура, кіраўнікі раённых адміністрацыяў, вэтэраны.

Адмысловых матэрыялаў да Дня канстытуцыі ў газэтах не было. Стаўленьне магілёўскіх СМІ да Дня канстытуцыі праглядалася ў тым, дзе зьмяшчаліся матэрыялы. «Могилёвская правда», «Вечерний Могилёв» матэрыялы схавалі ў сярэдзіне, а статусныя “Веснік Магілёва” і “Магілёўскія ведамасці” — на першай паласе — статус абавязвае.

Тэма стайку прадпрыймальнікаў знайшла свой працяг у «Могилёвской правде». Газэта абвясьціла акцыю «Время «челноков» прошло?». Чытачам прапануецца выказацца адносна зьменаў стаўленьня пакупнікоў да “чаўнакоў”, ці патрэбныя яны наагул, і што зьменіцца пасьля іх зьнікненьня. Чытацкія меркаваньні стануць асновай для дыскусіі зацікаўленых асобаў, які зьбяруцца за “круглым сталом”, арганізаваным рэдакцыяй.

Пра сёньняшні стан прадпрымальніцтва і яго пэрспэктывы на старонках “Весніка Магілёва” разважае Віктар Багамазаў, начальнік аддзелу зьнешнеэканамічных сувязяў і інвэстыцыяў гарвыканкаму. Паводле сп. Багамазава малы бізнэс Магілёва налічвае 1408 арганізацыяў прыватнай формы ўласнасьці, 9621 індывідуальнага прадпрымальніка. Адносна сытуацыі з 18 % падаткам на даданую вартасьць сп. Багамазаў адзначыў, што такая практыка выкарыстоўваецца і ў іншых краінах сьвету, нашых прадпрымальнікаў жа “хвалюе іншае: значны аб'ём дакумэнтальнага абароту і сам мэханізм выплат падатку”.

На той жа паласе “Весніка Магілёва” — пазытыўная карціна дачыненьняў улады і прадпрымальнікаў дапоўнена артыкулам “Государство поможет индивидуальным предпринимателям” са сьпісам пераможцаў конкурсу “Лепшы прадпрымальнік”.

“Магілёўскія ведамасці” інфармуюць, што Магілёву прысуджана першае месца ў рэспубліканскім аглядзе–конкурсе па добраўпарадкаваньні і санітарнаму стану гораду. З гэтай нагоды старшыня гарвыканкаму Віктар Шорыкаў зьвярнуўся да магілёўцаў зь віншаваньнямі і заклікаў іх надалей дбаць пра чысьціню і парадак.

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

Асяродзьдзе

Прызначаны новы дырэктар жылкамунгаса Ленінскага раёна г. Бабруйска.

Ім стаў Вячаслаў Свізуноў, былы старшыня гарадзкіх арганізацый БНФ, БХК, БАЖ, былы намеснік старшыні гарадзкой філіі ТБМ, выдавец газеты "Крынічка Бабруйская" і экс–кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сёння ён — дэпутат гарадзкога савета .

*************

Амаль удвая павялічацца сёлета выдаткі на фізкультуру і спорт у Бабруйскім раёне.

Культура атрымае 8% раённага бюджэта, а ўдзельная вага асігнаванняў на ўтрыманне органаў дзяржаўнага кіравання складзе 10,25%.

*************

На адмысловую прэмію Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай галіне па намінацыі "Адукацыя" вылучан дзесяцікласнік Сяргей Пяцюк.

Сяргей — неаднаразовы пераможца гарадзкіх, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі. Вундэркінд пачаў вывучаць гэты прадмет самастойна яшчэ ў пятым класе.

*************

Па ўказанні аблвыканкама, сцэнары гульняў Клуба Вясёлых і Знаходлівых у навучальных установах Бабруйска і раёна цяпер падлягаюць цэнзуры з мэтаю " выключыць нізкапробны гумар на палітычныя тэмы".

*************

Цэнтрам падвышэння кваліфікацыі сярэдніх медычных работнікаў стане Бабруйская медвучэльня з верасня 2006 года.

Сёлета падрыхтоўку і перападрыхтоўку ў гэтай установе пройдуць 1500 чалавек: спецыялісты МНС, медработнікі МУС і чыгуначнага транспарта.

Вучэльні належыць завершыць яшчэ два выпускі медсясцёр, якія ўжо навучаюцца — 226 чалавек у 2005 годзе і 236 — у 2006 годзе .

Па стану на 1 студзеня гэтага года ў рэгіянальным Цэнтры занятасці ў якасці беспрацоўных зарэгістравана 50 медработнікаў сярэднягя звяна, з якіх 14 чалавек — выпускнікі апошняга выпуска Бабруйскай медвучэльні.

КРЫЧАЎ

Андрэй Пархоменка


NGOs

Крычаўская праваабарончая група супольна з грамадскім аб'яднаннем “Кантакт–цэнтр&rdqu o; распачала работу над трэцяй часткай кнігі, прысвечанай правам чалавека ў Крычаўскім рэгіёне. Яна будзе прысвечана асобным парушэнням правоў чалавека.

Першыя дзве часткі тычыліся асаблівасцяў зносінаў крычаўцаў з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі і ўдзелу ў выбарах.

Асяродзьдзе

Сталі вядомымі вынікі давыбараў у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў па Крычаўскай сельскай выбарчай акрузе — пераможцай прызнана старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Сербянкова.

Па папярэдняй інфармацыі, яна набрала каля 82% галасоў выбаршчыкаў. Яе адзіны канкурэнт, актывіст АГП і рэдактар незарэгістраванага інфармацыйнага выдання “Вольны горад” Сяргей Няроўны здолеў прыцягнуць прыблізна 11% галасоў.

Між тым, сам сп. Няроўны катэгарычна адвяргае магчымасць такой перакананай перамогі Раісы Сербянковай. Такія вывады ён грунтуе на выніках галасавання, атрыманых ім на 2–х участках для галасавання (на астаніх участках не ўдалося атрымаць ніякай інфармацыі).

Між тым усе незалежныя назіральнікі за выбарамі былі выдалены з участкаў. Гэтай працэдурай асабіста кіраваў старшыня Крычаўскай выбарчай камісіі Сяргей Марозаў.

ГОРКІ

Эдуард Брокараў

Асяродзьдзе

Срок содержания под стражей преподавателя БГСХА, гражданина Никарагуа, Хосе Эрнандеса, задержанного по обвинению в получении взятки, продлён на один месяц.

По мнению жены преподавателя, Светланы, за два месяца содержания её супруга под стражей, следственные органы не смогли собрать доказательств его вины и теперь просто затягивают время. Об этом свидетельствует и формальный повод продления срока содержания — отъезд следователя, ведущего дело, в служебную командировку.

Сам задержанный своей вины не признаёт, а его супруга сразу же после ареста заявила, что уверена в невиновности мужа и считает случившееся провокацией.

*************

Горецкий Информационный центр и Общественный клуб «УзГорак» получили от представителей «Пятёрки плюс» в Могилёвской области приглашение принять участие в некоем собрании по выдвижению «единого кандидата» на предстоящие президентские выборы.

При этом им «рекомендовано» голосовать за одного из выдвигаемых претендентов. Никакой другой информации о кандидатах инициаторы мероприятия не предоставили.

В результате руководитель Информационного центра Виктор Корольков отказался направить своего представителя на планируемую встречу. Вероятнее всего, не примет в ней участие и представитель клуба «УзГорак».

Координатор клуба Эдуард Брокарев считает такой подход к работе с регионами со стороны «Пятёрки» неприемлемым, а проведение подобных собраний — бессмысленной показухой, не имеющей ничего общего с демократическими процессами.

*************

Горецкая ГАИ оштрафовала нескольких водителей маршрутных такси за высадку пассажиров вне автобусных остановок.

До этого Горецкие маршрутки останавливались практически в любом месте по требованию пассажиров. Представитель ГАИ сообщил, что такие меры призваны обеспечить безопасность пассажиров и дисциплинировать водителей, которые за последние месяцы совершили более десятка нарушений.

Теперь водители маршрутных такси крайне неохотно останавливаются по требованию, хотя тот же сотрудник ГАИ пояснил на страницах газеты «Региональные ведомости», что маршрутки всё же могут делать остановки в местах, где нет запрещающих знаков.

*************

Специальным призом за серию публикаций в газете «Белорусский рыболов» на республиканской выставке «Охота и рыболовство» был награждён горецкий журналист Игорь Журов.

С недавних пор Игорь Журов стал активно сотрудничать с газетой «Региональные ведомости», где регулярно размещаются его материалы экологической и рыболовной тематики.

*************

На базе БГСХА прошёл четвёртый баскетбольный турнир среди сельскохозяйственных ВУЗов и родственных бизнес–структур на призы фирмы «Агриматко», организованный выпускниками БГСХА, работающими на руководящих постах в сельском хозяйстве и бизнесе.

В составе одной из команд выступал бывший министр спорта и туризма РБ Николай Ананьев, который также дважды назначался на должность помощника Александра Лукашенко по вопросам физической культуры и спорта.

В восьмидесятые–девяностые годы Николай Ананьев возглавлял Могилёвский облспорткомитет, а ныне работает директором Республиканского училища олимпийской подготовки.

На встрече с любителями спорта экс–министр заявил, что считает детский и студенческий баскетбол одним из способов возрождения в Беларуси этого вида спорта, который ныне находится в критическом состоянии.

На вопрос о состоянии массового спорта, экс–министр ответил, что он, несмотря на пропаганду со стороны государства, «находится в упадке».

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

NGOs

Упраўленне юстыцыі аблвыканкама вынесла другое па ліку, пісьмовае папярэджанне грамадскай арганізацыі “Бялыніцкае краязнаўчае таварыства” — за парушэнне артыкула 8 Жыллёвага кодэксу Беларусі.

Радзе Таварыства прапанавана да 15 красавіка бягучага года прывесці юрыдычны адрас ў адпаведнасці з патрабаваннем заканадаўства.

У адваротным выпадку ўпраўленнем юстыцыі будзе пастаўлена пытанне аб ліквідацыі ГА БКТ.

Асяродзьдзе

З рабочым візітам раен наведаў прэм'ер–міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Ён пабываў у ААТ “Новая Друць”, дзе пазнаеміўся з ходам рэфармавання гаспадаркі, 80 адсоткаў акцый якой належаць Нацбанку краіны, і перспектывай яе развіцця.

Прэм'ер–міністр таксама пазнаеміўся з выкананнем сістэмы мінімальных дзяржаўных стандартаў.

*************

На тэрыторыі раена налічваецца 50 Інтэрнэт–карыстальнікаў, палову якіх складаюць прыватныя асобы. Такім чынам, выхад у Сусветнае сеціва мае прыкладна кожны 900 жыхар Бялыніччыны.

*************

Творчасць 17 юных выхаванцаў аддзялення выяўленчага мастацтва мясцовай дзіцячай мастацкай школы прадстаўлена на выставе, што адкрылася ў раённым мастацкім музеі імя В. Бялыніцкага–Бірулі.

У бліжэйшы час у музеі адкрыецца і выстава дэкаратыўна–ужытковых работ вучняў дзіцячай мастацкай школы.

*************

Неўзабаве распачнуцца работы па аднаўленні Шылавіцкага водасховішча, якое знаходзіцца ў 5 кіламетрах ад Бялынічаў. На што спатрэбіцца 600 мільенаў рублеў. Сто мільенаў ўжо выдаткавана.

Фінасуецца аднаўленне водасховішча міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

Асяродзьдзе

К депутату районного Совета Милещенко З.В. обратилась жительница г. Белыничи с просьбой помочь ей в получении юридической помощи в квартирном вопросе, мотивировав просьбу тем, что хотела бы получить консультацию от человека, которому доверяет.

Депутат проконсультировалась у районного судьи. Круглянские юристы ни разу не отказали депутату в юридической помощи и всегда давали рекомендации и советы, соответствующие законодательству страны. Это честные, порядочные люди, не имеющие предубеждений против депутата от оппозиции.

*************

В районном доме культуры состоялся праздник вручения паспортов молодёжи, достигшей 16–летия.

После ознакомления с историей введения паспортов, торжественной части и концерта молодёжь прошла по улицам Круглого и возложила венки к памятным местам.

*************

Интеллектуальное соревнование между учащимися двух городских школ, посвященное знанию конституции, прошло в школе № 2.

Школьники демонстрировали свои знания, проводили викторины…

Победителей не было — ее ребята поделили поровну, набрав одинаковое количество очков.

Повлияет ли это на дальнейшую жизнь ребят, когда они столкнутся с неконституционными проблемами нашего государства? Пока же у них формируется миф о незыблемости закона.


Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Рэдактарка і карэктарка — Алеся Чыж

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў




45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.