English version
 


Навіны

 

 

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”

інфармацыйны агляд № 17 (206)

26/04-01/05/06

 

У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

 

 

МАГIЛЁЎ

Андрэй Белагубаў

 

NGOs __________________________________________________________________________________________

 

Беларускі інтэрнэт папоўніўся новым рэсурсам, прысьвечаным папярэджаньню гандлю людзьмі. Ягоны адрас: www.antitraffic.org.

На сайце выкладзеныя рэаліі сучаснага заняволеньня людзей, прававыя аспэкты праблемы, інфармацыя пра супрацоўніцтва Беларусі з гуманітарнымі арганізацыямі, што робяць у сфэры папярэджаньня гандлю людзьмі. Тут жа інфармацыя пра адукацыйны цэнтар IBB ды дабрачынны фонд для дзяцей-інвалідаў з творчымі здольнасьцямі “Блакітныя берагі”.

 

*************

 

У Магілёве прайшлі заняткі ў школе выхаднога дня. У ролі настаўнікаў выступілі знаныя эканамісты ды экспэрты ў галіне эканомікі: Яраслаў Раманчук, Леанід Заіка, Іван Садоўскі, ды Алена Ракава.

Прадпрымальнікі і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў прайшлі лекцыйны курс “Бізнэс, дзяржава і грамадзтва: Праблемы і вызавы ўзаемінаў. Трохкутнік: любоўны, з залёту, альбо з разьліку”. У ходзе заняткаў адбыўся абмен ведамі, інфармацыяй і досьведам з розных галін чалавечае дзейнасьці. Па сканчэньні лекцыяў раслаў Раманчук праводзіў інтэлектуальны аўкцыён на агульнаэканамічныя і адукацыйныя тэмы. Удзельнікі разыгрывалі кнігі ад цэнтру Мізэса.

 

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

 

 

 

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

 

 

 

NGOs __________________________________________________________________________________________

 

15 угодкі адзначыла 26 красавіка Бабруйскае аддзяленьне грамадзкай арганізацыі “Дзеці ў бядзе”, што яднае бацькоў дзяцей, хворых на анкалёгію, паведаміў партал Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

У арганізаваным з нагоды юбілею канцэрце-рэквіеме ўдзельнічалі калектывы мастацкай самадзейнасьці Палаца мастацтваў ды Цэнтру пазашкольнай працы “Росквіт” Першамайскага раёну горада.

Грамадзкае аб’яднаньне віншавалі старшыні бабруйскага адзяленьня Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам “Надзея” ды Гарадзкога таварыства інвалідаў.

Зь Нямеччыны на угодкі наведаўся Аляксандар Мэдлер. Летась ён арганізаваў у сваёй краіне дабрачынны канцэрт-марафон. Сабраныя 30 тысячаў эўра былі скарыстаныя на апэрацыю для бабруйчанкі Дашы Ігнатавай.

Улады ў чарговы раз “не заўважылі” памятнай даты аб’яднаньня.

 

*************

 

Днямі ў Бабруйскай арганізацыі “Надзея”, суполцы Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, адбылася прэзэнтацыя вынікаў арганізацыйнага аналіза, праведзенага з садзейнічаньня Праграмы падтрымкі Беларусі Фэдэральным урадам Нямеччыны, паведаміў партал Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Паводле старшыні “Надзеі” Вольга Салановіч, патрэба ў выпрацоўцы стратэгіі разьвіцьця адчулася летась, калі сябры арганізацыі ўсьвядомілі, што насьпеў час выходзіць на новы ўзровень разьвіцьця. Стратэгічнае плянаваньне засьведчыла, што арганізацыя можа ўплываць на дзейнасьць дзяржаўных устаноў ды фарміраваньне грамадзкай думкі.

Грамадзкая арганізацыя “Надзея” аб’ядноўвае сем’і, у якіх гадуюцца дзеці-інваліды.

 

 

Асяродзьдзе_____________________________________________________________________________________

 

З шведзкай гуманітарнай дапамогі будзе абнаўляцца база адпачынку “Каласок” прафсаюза аграпрамысловага комплексу.

Замежных сродкаў хопіць, каб зрабіць еўрарамонт, замяніць сантэхнічнае і кухоннае абсталяванне. З гуманітарным грузам прыбыло шэсць кампутараў, якімі будзе абсталявана гульнявая заля.

 

 

 

 

 

Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.

Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev

поўны архіў у выдаўцоў

 

206 нумар дасланы 350-ці адрасатам

 

Заўвагі і прапановы па зьмесьце агляду чакайма на адрас

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

 

Карэктарка – Галка Кліменкова

Выканаўца абавязкаў рэдактара – Андрэй Белагубаў



6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.