English version
 


Навіны

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”

інфармацыйны агляд № 31 (179)

11–17/10/05


У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Горак, Бялыніч, Круглагаагляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

МАГIЛЁЎ

Андрэй Белагубаў

Паштовая скрынка (актуальнае для беларускага сьвету NGO)

Объединение “Школа Лидеров” (Варшава, Польша) открывает Белорусскую Школу Лидеров и приглашает: молодых людей в возрасте от 18 до 30 лет, которые стремятся работать на пользу белорусского общества и заинтересованы в международном сотрудничестве.

Приоритет будут иметь молодые люди из деревень и малых городов Беларуси.

Термин реализации проекта: 1 ноября — 30 февраля 2006 года.

В рамках проекта пройдет 10–дневное обучение в Польше (ноябрь 2005), во время которого предусматриваются тренинги, встречи с молодыми лидерами из стран Центрально–Восточной Европы. Программа Белорусской Школы Лидеров включает практические занятия, лекции, семинары, а также учебные визиты, целью которых является ознакомление участников с принципами функционирования демократического государства и гражданского сообщества. Во время практических занятий будут преподаваться принципы общественной коммуникации, работы в команде, управление проектами, диагностика потребностей и проблем местного сообщества.

Дополнительная информация и анкеты на сайтеhttp://www.szkola–liderow.pl или по тел. 8 029 392 45 89

По материалам рассылки ОО "Белорусская ассоциация социальных работников"

*************

Белорусское молодежное общественное объединение "Разные–Равные"  — молодежная организация социального характера, работающая с молодыми людьми с ограниченными физическими возможностями — в рамках своей деятельности проводит опрос среди работодателей с целью изучения мнения нанимателей, по вопросу приема на работу инвалидов.

Результаты данного опроса организация планирует использовать в реализации различных проектов по трудоустройству инвалидов.

Дополнительная информация 8–0296–99 50 87, Контактное лицо Крот Галина

По материалам рассылки ОО "Белорусская ассоциация социальных работников"

NGOs

Фонд працоўнай рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей інвалідаў “Блакітныя берагі” зладзіў выступленьне сваіх выхаванцаў на Пакроўскім кірмашы. Выступленьне было арганізавана Цэнтральным унівэрмагам Магілёва, зь якім Фонд супрацоўнічае больш за год.

Праграма выступленьня была адмыслова распрацавана да дня Маці, у яе выкананьні была задзейнічаная інтэграваная група выканаўцаў, поруч са здаровымі дзецьмі выступалі дзеці з абмежаваньнямі. Хаця, як адзначае кіраўнічка Фонду Сьвятлана Пагірская, для яе арганізацыі няма нездаровых дзяцей, усе роўныя.

Па выкананьні канцэртнае праграмы, яе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад арганізатараў.

*************

Завяршыўся другі этап праекту “Акадэмія грамадзкіх лідэраў” недзяржаўнай арганізацыі “Цэнтар адукацыі і дыялёгу “Theotokos” (Gliwice, Польшча) і Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня “Кола сяброў”.

У межах другога этапу праекту, актывісты “Цэнтру адукацыі і дыялёгу “Theotokos” цягам трох дзён знаёміліся з працай грамадзкіх аб'яднаньняў Магілёва і дзяржаўных арганізацыяў сацыяльнага сэрвізу, што выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці рэсурс узаемадзеяньня з НДА. Акрамя таго, польскія госьці азнаёміліся з дзейнасьцю арганізацыяў, якія працуюць у сфэры грамадзянскай адукацыі: ў Горадні з грамадзкім аб'яднаньнем “Цэнтр “Трэці сектар”, у Менску зь міжнародным асьветніцкім грамадзкім аб'яднаньнем “АКТ” ды грамадзкім аб'яднаньнем “Адукацыйна–асьветн іцкі цэнтр “ФІАЛЬТА”.

У ходзе візыту быў выпрацаваны фармат ажыцьцяўленьня трэцяга этапу праекта.

*************

Бібліятэка Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня “Кола сяброў” папоўнілася чарговым нумарам часопіса нефармальнай адукацыі “Адукатар” і навукова–мэтадычным выданьнем “Zivilcourage, или, Почему равнодушие убивает?”.

Нефармальная адукацыя моладзі — тэма чарговага “Адукатара”. Галоўны рэдактар часопісу Дзьмітры Карпіевіч у сваіх уводзінах акцэнтуе ўвагу чытача на нефармальнай адукацыі моладзі ў кантэксьце разьвіцьця мысьленьня маладых грамадзян праз праектную дзейнасьць. Дзеля перакананьня чытача ў слушнасьці сваіх довадаў сп. Карпіевіч, зьвяртаецца да сацыяльнай пэдагогікі. Ён зазначае, “што дзеяньні грамадзкіх арганізацыяў і іншых структур сфэры нефармальнай адукацыі павінны, перш за ўсё, садзейнічаць разьвіцьцю сацыяльнай кампэтэнцыі моладзі, — спрыяць фармаваньню ў маладых людзей камунікатыўнай культуры, уменьняў крытычнага мысьленьня і адказных сацыяльных паводзінаў”. “Мэтадалягічным падмуркам нефармальнай адукацыі моладзі зьяўляецца навучаньне праз дзеяньне”, кажа сп. Карпіевіч. Нумар поўніцца публікацыямі, якія прэзэнтуюць маштабы, формы і спосабы ажыцьцяўленьня нефармальнай моладзевай адукацыі сярод якіх «Совет Европы и молодёжная работа», Яніны Зінчэнка («Новыя твары»), «Обучение через реальную жизнь», Ірыны Кекух («Сацыяльныя праекты»).

Навукова–мэтадычнае выданьне “Zivilcourage, или, Почему равнодушие убивает?” «распрацавана на аснове шматгадовага досьведу працы над тэмай «Грамадзянская мужнасьць». У тэарэтычнай частцы разглядаюцца паняцьце “Грамадзянская мужнасьць”, гісторыя яго ўзьнікненьня і разьвіцьця, прычыны абыякавасьці і неабыякавасьці, паняцьце “Гвалт”, стратэгія негвалтоўных паводзінаў. Практычная частка ўлучае ў сябе зьмястоўныя блёкі адукацыйных праграмаў па працы з фэномэнам грамадзянскай мужнасьці, а таксама актыўныя мэтады навучаньня”. Аўтарскі калектыў Дар'я Азарко, Алена Вялічка і Сяргей Лабода зазначаюць, што выданьне будзе карысным для людзей, што “займаюцца пытаньнямі, зьвязанымі з гвалтам, правамі чалавека, разьвязаньнем канфліктаў і іншымі блізкімі зьместам тэмамі”.

Асяродзьдзе

Кашэрны хлеб «Блюменскі» пачаў выпякаць хлебазавод № 2 Магілёва.

Гатунак хлеба названы ў гонар сваяка старшыні колішняй аўтаномнай іудзейскай грамады “Гэнэліса” Абрама Блюміна, які болей за 40 гадоў адпрацаваў на заводзе. Ініцыятарам і арганізатарам выпуску новага гатунку хлеба стаў равін Мэнахэм–Мэндзел Альпэровіч, які будзе пільнаваць тэхналёгію выпяканьня кашэрнага хлеба.

На этыкетцы прадукцыі значак аўтаномнай іудзейскай грамады “Гэнэліса”, від на Дняпро і стары колішні габрэйскі раён Магілёва — Школішча.

Новы гатунак хлеба пакуль выклікае ў прадаўцоў і пакупнікоў лёгкую разгубленасьць.

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

NGOs

Шэраг моладзевых палітычных і грамадзкіх арганізацыяў Магілёва падпісалі мэмарандум, у якім абвясьцілі аб кансалідацыі намаганьняў у справе падтрымкі адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Пад мэмарандумам паставілі свае подпісы прадстаўнікі “Маладога Фронту”, “Маладых сацыял–дэмакратаў”, “Грамадзянскага Форуму”, “Зубра”, а таксама некалькіх грамадзкіх моладзевых арганізацыяў, якія таксама цікавяцца палітыкай.

Ня гледзячы на тое, што існаваньне непаразуменьняў, а тое і канфліктаў, паміж дэмакратычнымі моладзевымі суполкамі не зьяўляецца ні для каго сакрэтам, лідэрам магілёўскай дэмакратычнай моладзі ўдалося адкласьці іх да лепшых часоў. Было вырашана праводзіць сумесную працу дзеля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Такая пастаноўка праблемы не запатрабавала ад суполак іхняга арганізацыйнага зьліцьця пад адзіным кіраўніцтвам, што было б немагчымым. Насамрэч, у дакумэнце была зафіксаваная згода на аб'яднаньне людзей, а не арганізацыяў, якія застаюцца самастойнымі структурамі.

Паводле http://www.belngo.info

*************

Міжнароднае дабрачыннае аб'яднаньне «ЭкаДом» супольна зь нямецкай дабрачыннай арганізацыяй “Дома замест Чарнобыля” зладзілі ў Слаўгарадзе прэзэнтацыю гуманітарных праграм, паведаміла абласная газэта “Магілёўскія ведамасці”.

Паводле “Магілёўскіх ведамасцей” названыя арганізацыі “пры падтрымцы Дэпартамэнта па гуманітарнай дзейнасьці Ўпраўленьня справамі Прэзыдэнта РБ ажыцьцяўляюць будаўніцтва дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў і арганізуюць для дзяцей з радыяцыйна забруджанай мясцовасьці”.


Асяродзьдзе

У Магілёўскім гарвыканкаме адбылося ўручэньне прэміяў таленавітай моладзі Магілёва.

Як паведамляе інфармацыйны інтэрнэт–рэсурс гарвыканкамуhttp://www.city.mogilev.by/ сёлетнімі стыпэндыятамі сталі 20 асоб — навучэнцы школ ды гімназіяў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў Магілёва.

Прэмія Магілёўскага гарвыканкаму ўручаецца ўжо трэці раз запар. Яе стыпэндыятамі становяцца лепшыя навучэнцы і студэнты Магілёва.

*************

Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Глаз, на пасяджэньні аблвыканкаму паведаміў, што за сёлетнія 9 месяцаў гвалтоўнай сьмерцю ў Магілёве загінулі 168 чалавек, у Касьцюковіцкім раёне 41, за той жа леташні часавы прамежак 205 і 53 адпаведна. Магілёў і Касьцюковіцкі раён

Паводле сп. Глаза ў Магілёве і Касьцюковіцкім раёне ўзровень прынятых мераў па выкананьні Дырэктывы №1 Прэзыдэнта, рашэньняў і мерапрыемстваў аблвыканкаму па ўмацаваньні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны ня ў поўнай меры адпавядаюць існуючай сытуацыі.

Старшыня аблвыканкаму Барыс Батура на тым жа пасяджэньні, асноўнай прычынай невыкананьня намечаных мерапрыемстваў па Дырэктыве №1 у Магілёве і Касьцюковіцкім раёне назваў безадказнасьць і адсутнасьць кантролю за яе выкананьнем з боку кіраўнікоў.

Паводле http://www.region.mogilev.by/

*************

Магілёўскую вобласьць наведаў амбасадар Летувы Пятрас Вайтэкунас.

Як паведамляе інфармацыйны інтэрнэт–рэсурс Магілёўскага аблвыканкамуhttp://www.region.mogilev.by/, сп. Амбасадар, наведаў Магілёўшчыну дзеля актывізацыі супрацоўніцтва на міжрэгіянальным роўні двух краінаў. У межах праграмы побыту амбасадар Летувы наведаў выставачны цэнтар “Магілёўгандальсэрвіз&rd quo;, свабодную эканамічную зону “Магілёў”.

Паводле інфармацыі аддзелу зьнешнеэканамічных дачыненьняў Магілёўскай вобласьці Летува зьяўляецца адным з асноўных гандлёвых партнэраў сярод краінаў што не ўваходзяць у міждзяржаўнае ўтварэньне СНД. На яе долю прыпадае 5% зьнешнегандлёвага абароту, зноў жа сярод краінаў, што не ўваходзяць у СНД.

Паводле абласной газэты “Магілёўскія ведамасці” амбасадар Летувы на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Беларуска–Расійскага унівэрсытэту прачытаў невялікую лекцыю па паліталёгіі і адказаў на пытаньні, што да ўнутранай і зьнешняй палітыкі краінай Балтыі — “ад пэрспэктываў наладжваньня сувязяў між магілёўскімі і летувіскімі вузамі да плянаў вываду летувіскіх войскаў з Іраку і Аўганістану”.

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

Асяродзьдзе

Колькасць дзяцей, што знаходзяцца пад апекай, у Бабруйскім раёне год ад году расце. Калі ў 2004 годзе апякунства было прызначана над 98 дзецьмі, дык ужо ў пачатку 2005 такіх дзяцей было 113.

Згодна статыстыцы, у мінулым годзе ў раёне са 187 немаўлят 106 было народжана па–за шлюбам, прычым бацькоўства высветлена толькі ў 15 выпадках.

Сёлета лічба адзінокіх мацярок сярод парадзіх дасягнула 50%, а 1997 годзе такіх было толькі 10% .

Назіраецца таксама і тэндэнцыя скарачэння колькасці шлюбаў у раёне. Калі сёлета было зарэгістравана 44 шлюбы, дык за аналагічны перыяд мінулага года іх было заключана 61.

*************

Міністр культуры Леанід Гуляка, падчас апошняга візіту ў Бабруйск, скрытыкаваў Бабруйскі тэатр за малую загрузку глядзельнай залы. Сапраўды, у тэатры гэты паказчык складае 43% — найніжэйшы па краіне.

Але гэта крытыка хутчэй у большай ступені тычыцца праектыроўшчыкаў. Рэч у тым, што тэатр будаваўся яшчэ за савецкім часам, у эпоху “гігінтаманіі”. Бабруйск на 200 тысяч насельніцтва атрымаў тэатр, амаль на 700 месц. Напрыклад, Магілёў на 400 тысяч насельніцтва мае тэатр з 300 месцамі.

Як кажуць, вышэй галавы не скокнеш.

*************

Паводле дырэктара “Гарводаканала” Алега Цітова, да “Дажынак–2006&rdquo ; у Бабруйску будзе арганізавана водазабеспячэнне ачышчанай пітной вадой, якое не мае аналагаў у Беларусі.

Цяпер жа пітную ваду бабруйчане могуць купіць у крамах горада, расфасаваную ў пяцілітровыя бутлі.

Ад вайсковых частак, гораду дасталіся дзве артэзіянскія свірдлавіны з павышанным утрыманнем жалеза. На сённяшні дзень у авіягарадку ўжо дзейнічае ачышчальная станцыя па абезжалезванні вады.

У бліжэйшыя два гады, да трох ужо існуючых ачышчальных установак, дадасца яшчэ дзве.

ГОРКІ

Эдуард Брокараў

Асяродзьдзе

В районной газете «Ленінскі шлях» опубликована статья Л.Васильевой «Бойтесь данайцев дары приносящих», посвященная так называемой «идеологической работе». В ней утверждается, что белорусская оппозиция намеренно разжигает в стране национальную вражду, а молодые люди, во время президентских выборов 2001 года, проводившие акцию «Цепь неравнодушных людей», названы «домашней скотиной, разбирающейся в политике, как в колбасных обрезках».

Орган Горецкого райисполкома районная газета «Ленінскі шлях” стала продаваться в киосках «Союзпечати». В последний раз ее можно было там купить в конце 80–х годов. В настоящее время в продажу поступает только субботний номер с программой ТВ (газета выходит два раза в неделю). Благодаря этому тираж «районки» увеличился с 3800 до 4200 экземпляров. По сведениям «Союзпечати», более половины поступающих в продажу экземпляров остаются нераспроданными. Одной из причин киоскеры называют высокую стоимость — номер объемом в 8 полос А3 продается за 400 руб. В то же время другая горецкая газета, «Региональные ведомости», имеет объем в два раза больший и стоит 600 рублей.

*************

Бывший начальник отдела кадровой и организационной работы Горецкого УКП «Тепловая энергетика» Владимир Хальчуков, незаконно уволенный с должности, получит по решению суда компенсацию в сумме 11 миллионов рублей.

Такой случай в «Тепловой» — далеко не первый. Ежегодно по нескольку работников этой организации выигрывают подобные судебные процессы. Интересно, что в большинстве из них в последние годы интересы «Тепловой энергетики» представлял именно Хальчуков.

*************

В Горках, в помещении Районного Центра культуры, открылась вторая музыкальная школа. Если недавно отметившая свой 50–летний юбилей первая такая школа специализировалась на обучении игре на инструментах, то во вновь открытой упор сделан на вокальные дисциплины, в частности — хоровое пение.

Помещение Центра (бывшего РДК) в последние годы большей частью пустовало. Попытки сдать в аренду часть кабинетов предпринимателям потерпели неудачу — здание расположено вдали от «бойких» мест. Теперь весь второй этаж отдан под музыкальную школу, оснащенную новой мебелью и инструментами.

*************

В поселке Ленино прошли торжества, посвященные 62–й годовщине битвы под Ленино. Для участия в них в Горецкий район прибыла польская делегация, которую в этот раз возглавлял военный атташе Польши в РБ.

Улицы Горок по случаю визита были украшены польскими национальными флагами, флагами расцвечивания и флагами, очень напоминающими нынешний флаг РБ, без орнамента.

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч


NGOs

Стартаваў супольны інфармацыйны праект грамадскай ініцыятывы “Асацыяцыя краязнаўцаў малых мястэчак Магілёўшчыны” і рэдакцыі абласной газеты “Магілёўскія ведамасці”.

У 159 нумары газеты ад 13 кастрычніка змешчаны першы нумар “Краязнаўчай старонкі”, падрыхтаваны аматарамі мінуўшчыны Шклоўскага раёна. Нумар поўніцца публікацыямі, прысвечаныя гісторыі шклоўскіх храмаў (“Хрысціянскія святыні”, Аляксандра Грудзіны), фальшываманетнай дзейнасць вядомых асоб (“Фальшывыя асігнацыі”, Леаніда Анціпенкі) ды пошукам адказу на пытаньне што да ўзросту Шклова («Сколько лет городу?», Міхаіла Кучарэнкі).

Наступная “Краязнаўчая старонка” пабачыць свет ў лістападзе, яе укладаюць краязнаўцы Чавускага раёна.


Асяродзьдзе

Прафсаюзная дэлегацыя са Швецыі наведала Бялыніччыну.

Блізу чатырох тон гуманітарнай дапамогі шведы пакінулі для патрэбаў работнікаў СВК “Ількавічы”, вучняў Іскраўскай базавай школы і выхаванцаў Ланькаўскага сацыяльнага прытулку.

Тым часам, Нацыянальны банк Беларусі аказаў дапамогу Цяхцінскаму комплексу школе–сад. На 10 мільёнаў трыста тысяч беларускіх рублёў прыдбаны спартыўны і турыстычны інвентар.

*************

Прадпрымальнікі з Берасця прывезлі ў Бялынічы некалькі дзесяткаў тон бульбы, якую з поспехам прадаюць на мясцовым рынку па цане 360 рублёў за кілаграм.

Бялынічане таксама маюць нагоду набыць яе і непасрэдна ў шэрагу мясцовых гаспадарак па аналагічным кошце. Але ў дадзеным выпадку ім неабходна парупіцца наконт транспарту, за які трэба выкласці немалую капейчыну. Бялыніцкія калгасы чамусьці не даўмеліся прадаваць бульбу на рынку, чым і скарысталіся берасцейцы.

*************

Па выніках 2–га рэспубліканскага конкурсу на лепшы інфармацыйны матэрыял, прысвечаны прапагандзе здаровага ладу жыцця, буклет спецыялістаў Бялыніцкага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі заняў трэцяе месца.

*************

Абласная газэта “Магілёўскія ведамасці” зьмясьціла інтэрвію з знаным грамадзкім дзеячам Бялыніччыны Міхасём Карпечанкам. Чыннасьць гэтай асобы ў бальшыні сваёй абумоўлівае актыўнасьць грамадзкага і культурніцкага жыцьця Бялыніцкага краю.

Асноўнай тэмай інтэрвію сталася любая сп. Карпечанку краязнаўства, якое лучыць гісторыю, філязофію, рэлігію, патрыятызм зь несьмяротнай ідэалёгіяй любові да свайго краю.

Ёмкія зьместам адказы сп. Карпечанкі прасякнутыя глыбокім разуменьнем тае справы, якой займаецца. “Рэспубліка пазбаўленая нацыянальнай культуры, гісторыі, стаецца падобнай да заготканторы”, кажа сп. Карпечанка. І, далей працягвае, цяпер пра ідэалёгію савецкіх часоў “Каб дакрануцца да “ідэйна выверанага” гераізму трэ'было ехаць на Мамаеў курган у Валгаград, Брэсцкую крэпасьць — герой, альбо на “Малую зямлю”. А тым часам зусім побач, на малой радзіме, напрыклад, ва Ўсакінскіх лясах, ці ва ўрочышчы пад Боўкамі дзесяцігодзьдзямі ляжалі невядомыя героі–зямлякі, блізкія і родныя людзі”. “Ёсьць у гісторыі набыткі фундамэнтальныя, агульначалавечыя. Бяз іх засваеньня чалавек сьляпы, ён зноў і зноў будзе натыкацца на адны і тыя ж “граблі”. І тады ня мае значэньня, у які бок павернутая яго галава”, зазначае сп. Карпечанка.

Андрэй Белагубаў

КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

Асяродзьдзе

Жители Круглого и Круглянского района возмущены известием, что в Круглянской районной больнице закрывают инфекционное отделение. Эта уже вторая попытка Минздрава и областного руководства лишить круглянцев лечения инфекционных болезней. Благодаря действиям главврача Круглянской районной больницы, депутата районного Совета Турко И.Н. и коллектива, отделение смогли отстоять. Не осталась в стороне и депутат районного Совета Зинаида Милещенко, которая вместе с инициативной группой собрали около полутысячи подписей в защиту инфекционного отделения больницы.

В Круглянской инфекционной больнице за 9 месяцев 2005 года прошли курс лечения 315 человек, из них 181 — дети. Только 8 человек отправлено в Могилёв из–за тяжести заболевания. Среднее пребывание больного на койке от 6 до 7 дней, что намного ниже, чем в других отделениях. В отделении работает два врача и 14 человек среднего и младшего звена медработников. Здание инфекционной больницы построено и сдано в эксплуатацию 8 лет назад. Оно отвечает всем техническим и медицинским требованиям.

Таким же методом в Круглом был закрыт роддом.

*************

В нарушение всех экологических норм и законов, по указанию председателя Круглянского райисполкома продолжается вырубка деревьев в городской черте и вдоль дорог. В детских дошкольных учреждениях вырубаются фруктовые сады. Родители обеспокоены не только тем, что дети видят варварскую вырубку деревьев, но и тем, что в нарушение всех санитарных норм уменьшается территория детских садиков, которую отпускают под застройку. Детские садики отгораживаются высокими деревянными заборами из–за которых не видно ни детей, ни окружающей среды. Часть детей в данный момент выводят на прогулку в близлежащий городской парк, но дорога, через которую водят детей, не отмечена ни соответствующими переходами, ни знаками. Родители не знают, как бороться с таким беспределом, так как председатель райисполкома ни к чьему мнению не прислушивается.

*************

Улицы и переулки Круглого утонули в темноте. По решению председателя райисполкома освещение городского посёлка ограничено с целью экономии средств.

Не смотря на два ДТП, одно со смертельным исходом и травмированием несовершеннолетней девушки, случаи нападения на женщин, жестокое убийство 18–летней девушки, надежды на «светлую жизнь» жителей посёлка не оправдались. Фонари в Круглом не зажглись, даже в вечернее время. Отменили в Круглом и патрульно–постовую службу.

Как сказали депутату районного Совета Зинаиде Милещенко, которая пыталась заняться этой проблемой, работники милиции за счёт свободного времени дежурят в местах развлечения молодёжи.

*************

Прошедшая 14 октября сельско–хозяйственная ярмарка не смогла решить в полной мере проблем круглянцев. Многие так и не смогли приобрести зерно и картофель, так как данной продукции было очень мало. Не смотря на рекордные урожаи с каждым годом становится всё тяжелее покупать сельскохозяйственную продукцию, что отражается на благосостоянии людей, особенно пенсионеров. Всё меньше частных хозяйств, которые содержат домашний скот и птицу.


Агляд заснаваны арганізацыямі–ўдзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.

Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev

поўны архіў у выдаўцоў

Заўвагі і прапановы па зьмесьце агляду чакайма на адрас

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

Карэктарка — Галка Кліменкова

Выканаўца абавязкаў рэдактара — Андрэй Белагубаў



26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.