English version
 


Навіны

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”

інфармацыйны агляд № 4 (192),17–23/01/06

У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Горак, Бялынічаў, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

МАГIЛЁЎ

Андрэй Белагубаў

Паштовая скрынка (актуальнае ў беларускім сьвеце NGO)

17 января 2006 года в Секретариат Белорусского союза молодежных и детских общественных объединений «РАДА» пришло письмо из Верховного Суда Республики Беларусь о возбуждении гражданского дела по ликвидации союза по иску Министерства юстиции Республики Беларусь.

Предварительная беседа по делу состоится 23 января 2006 года в 10:00 в помещении Верховного Суда Республики Беларусь (ул. Ленина, 28).

За дополнительной информацией обращаться по телефону 234 83 43 или по e–mail:

Контактные лица:

Светлана Королева, Председатель Президиума БСМДОО «РАДА», контактный тел. (029)621 81 79;

Ирина Белоус, консультант по связям с общественностью БСМДОО «РАДА» контактные тел. (029)1255479, (029)729 75 78

NGOs

На сядзібе моладзевага аб'яднаньня “Новая Зямля” адбылася грамадзкая дэманстрацыя дакументальнай стужкі “Васіль Быкаў. Вяртаньне”.

Прэзэнтаваў фільм яго аўтар дакумэнталіст Віктар Корзун, а яму дапамагалі сьпявачка Кася Камоцкая ды актывістка праваабарончага цэнтру Паліна Сьцепаненка. Як водзіцца было багата пытаньняў і столькі ж адказаў.

*************

Бібліятэка Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня “Кола сяброў” папоўнілася брашурай “Гендерные проблемы глазами молодых”.

Выдаўцы ў сваім невялікім творы паспрабавалі зрабіць свой ўнёсак у разьвіцьцё гэндарнай культуры. У невялікім аб'ёмам выданьні прапанаваны агляд беларускіх СМІ што да гэндэрных стэрэатыпаў ды адказы на пытаньні: “Фэміністкі — гэта вусьціш?”, “Што такое шкляная столь?”, Цела — галоўная вартасьць жанчыны?”. Выданьне поўніцца матэрыяламі з інтэрнэту, а таксама развагамі маладых людзей, на новую–старую тэму гэндарнай роўнасьці.

Брашура падрыхтавана пры інфармацыйнай падтрымцы грамадзкага аб'яднаньня “Магілёўскі жаночы цэнтар падтрымкі і самаадукацыі.

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

Асяродзьдзе

Блізу 30 тон гуманітарнага грузу з Даніі дастаўлена ў Магілёўскую вобласьць, паведаміўафіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкаму са спасылкай на “Інтэрфакс”.

Гуманітарны груз адрасаваны Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У зьмесьціве грузу пераважна цёплае адзеньне для дзяцей і дарослых, сабранае Каралеўскім Чырвоным Крыжам Даніі.

Паводле інфармацыйнай крыніцы аблвыканкаму, увесь груз, удакладняюць у абласным Чырвоным Крыжы, будзе “разьмеркаваны між сацыяльнымі ўстановамі закрытага тыпу — дзіцячымі дамамі і дамамі–інтэрнатамі, а таксама між жыхарамі, якія маюць патрэбу ў такога роду дапамозе і жывуць у раёнах, дзе ёсьць арганізацыі Чырвонага Крыжа”.

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

NGOs

Грамадскае дзіцяча–юнацкае аб'яднанне “Будучыня дзецям” актыўна працуе з польскімі навучальнымі ўстановамі, якія выкарыстоўваюць у працы з дзецьмі экалягічную тэматыку ды інфармацыйныя мэтодыкі па прафілактыцы СНІДу і наркаманіі.

Нядаўна танцавальная група аб'яднання наведала Польшчу, дзе брала ўдзел у шэрагу дабрачынных канцэртаў. На польскіх пляцоўках беларускія госці прэзэнтавалі новую праграму “Выбудуй жыццё слушна”. Скразная тэма ў праграму барацьба са СНІДам ды наркаманіяй.

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

Пераможцай рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект краязнаўчага маршруту “Мой край” прызнана мінулагодняя выпускніца (цяпер–першакурсніца Менскага медычнага ўніверсітэту) Старасельскай СШ Святлана Пузікава. У аснову свайго праекту пераможца паклала багаты матэрыял па гісторыі, культуры, этнаграфіі Эсьмонскага і Машчаніцкага сельсаветаў Бялыніцкага раёна.


Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.

Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev

поўны архіў у выдаўцоў

 

 

Заўвагі і прапановы па зьмесьце агляду чакайма на адрас

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

 

Карэктарка – Галка Кліменкова

Выканаўца абавязкаў рэдактара – Андрэй Белагубаў




14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.