Магілёўскае грамадскае аб'яднанне “Кола сяброў” звяртае ўвагу чытачоў агляду, што E–mail часова не працуе. Лістуйце, калі ласка, на . У зьвязку з гэтым вялікая просьба пераадрасаваць пошту ад 25 верасьня на .
“Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд № 29 (137)
12–18/10/04
У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Асіповіч, Круглага
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту
МАГIЛЁЎ
Катарына Іванова
NGOs
Намер стварыць грамадскую арганізацыю выказалі бацькі дзяцей з дэфектамі слыху падчас сустрэчы ў магілёўскім дзіцячым садку №80, дзе з пачатку года дзейнічае адзіная ў Магілёўскай вобласці група для глухіх дзяцей. Месяц таму педагог садка і тры маці, якія маюць глухіх дзяцей, азнаёміліся з новай методыкай развіцця дзяцей з дэфектамі слыху на курсах ва Уроцлаве (Польша). З улікам польскага досведу, дзе ў вырашэнні праблемаў глухіх дзяцей, вялікую ролю адыгрываюць грамадскія арганізацыі бацькоў, прысутныя і выказаліся аб неабходнасці стварэння сваёй арганізацыі. Абраны актыў з 5 чалавек, якому даручана весці неабходную падрыхтоўчую працу.
Прысутны на сустрэчы Сяргей Кунцэвіч, старшыня “Лекарскага саюза” — грамадскага аб'яднання, якое ініцыянавала паездку ва Ўроцлаў, адзначыў, што з істотнымі праблемамі сутыкаюцца не толькі хворыя дзеткі, але і бацькі. Аб'яднаўшыся, людзям будзе лягчэй знайсці выйсце, а жаданне змяніць сітуацыю да лепшага ў бацькоў ёсць.
*************
Бібліятэка Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня “Кола сяброў” папоўнілася нізкай выданьняў грамадзкага зьместу.
У шэрагу выданьняў зьвяртае на сябе ўвагу тры нумары інфармацыйнага бюлетэня “Мы женщины” грамадзкага аб'яднаньня «Жаночы незалежны дэмакратычны рух». Аўтары бюлетэняў засяроджваюць увагу чытача на актуальнай праблематыцы актыўнай жанчыны ў нашай краіне: “Партнэрства дзеля разьвіцьця жаночага прадпрымальніцтва ў Менску”, “Першы Форум прадпрымальніц Беларусі”, “Жаночае палітычнае лідэрства” і “Жаночае пытаньне” парлямэнцкіх выбараў”. Кожны нумар выданьня ўнікальны зьместам і шырынёй узьнятых пытаньняў. Тэматыку “Мы женщины” лягічна працягвае і дапаўняе “Альтэрнатыўная справаздача Рэспублікі Беларусь 2003 па выкананьні Канвэнцыі аб ліквідаваньні ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні жанчын”. Укладальнікі “Справаздачы” Людміла Пеціна — сустаршынька грамадзкага аб'яднаньня “Жаночы Незалежны Дэмакратычны Рух”, дырэктар Жаночага адукацыйна–кансультацыйна га цэнтру” і Сьвятлана Бурава — галоўны сакратар грамадзкага аб'яднаньня “Беларуская Асацыяцыя Маладых Хрысьціянскіх Жанчын”, дацэнт катэдры сацыялёгіі БДУ. У выданьні акцэнтуецца ўвага на палітычным і сацыяльна–эканамічным кантэксьце, жаночай беднасьці, дыскрымінацыіна рынку працы, гэндэрных стэрыятыпах, гандлі жанчынамі і іншай праблематыцы
Цэнтральнай тэмай другога нумара часопіса “Адукатар” зьяўляецца “Адукацыя дарослых”. Рэдактар часопіса Дзьмітрый Карпіевіч у сваім рэдакцыйным артыкуле падкрэсьлівае, што “матэрыялы нумара варта разглядаць як этап абмеркаваньня важных пытаньняў разьвіцьця адукацыі дарослых — як асобнай адукацыйнай сфэры”. У “Адукатары” пададзены назвы і каардынаты грамадзкіх арганізацыяў, якія працуюць у галіне грамадзянскай адукацыі.
У чарговым “Медиа Эксперте” яго аўтары засяроджваюць увагу на цэнтральнай тэме нумару “Журналіскі прафсаюз: ці ёсьць, ці патрэбны, ці магчымы”. У калёнцы “Ад рэдакцыі” выдаўцы ўпэўніваюць, што аспэкты прававой абароны журналістаў, якасьці журналістыкі будуць асноўнымі. Як і раней “Медиа Эксперт” будзе пляцоўкай для дыскусіяў, як і раней чытачу будзе прапанавана інфармацыя пра існуючы эўрапейскі досьвед разьвязаньня журналіскіх праблемаў.
Праблемам сучасных рэаліяў беларускай супольнасьці НДА прысьвечаны зборнік матэрыялаў “Сьведчаньні перасьледу беларускіх няўрадавых арганізацыяў”. Паводле выдаўцоў “значную частку інфармацыі выдаўцы атрымалі з крыніц Міністэрства юстыцыі, а таксама ад грамадзкіх актывістаў. Мэтай выданьня ёсьць “падаць грамадзтву інфармацыю пра падзеі і абставіны, пры якіх значную частку беларускай грамадзянскай супольнасьці выціснулі зь легальнага поля дзейнасьці”. Зборнік матэрыялаў выдадзены ў межах “Калектыўнай абароны няўрадавых арганізацыяў Беларусі”.
Поўняць сьпіс і чэрвеньска–ліпеньскі нумар “Асамблеі”, выданьня Асамблеі НДА Беларусі, жнівеньскі нумар “Трэці сэктар”, інфармацыйнага грамадзка–аналітычнага часапіса грамадзкага аб'яднаньня “Трэці сэктар” і ліпеньскі нумар інфармацыйнага бюлетэня “Грамадзянскія ініцыятывы”.
Андрэй Белагубаў
Выбары вачыма непасрэднага ўдзельніка
Выбары, што адбыліся ў нядзелю, цяжка назваць дэмакратычнымі нават для Магілёўскай–Кастрычніцкай акругі №73, найбольш “дэмакратычнай” у Магілёве па складзе кандыдатаў— адзін ад улады, адзін незалежны і два ад 5+.
Цяжкасці пачаліся на этапе рэгістрацыі — двох кандыдатаў зарэгістравалі толькі праз ЦВК, у выніку чаго было страчана больш тыдня агітацыйнай кампаніі. Жорстка “наехалі” на кандыдата ад ПКБ, Уладзімера Падаляна, які быў пастаўлены перад дылемай — або зняць сваю кандыдатуру, або страціць работу. Паколькі ён працягнуў удзел у выбарах, то з 18 кастрычніка ў Магілёве стала б менш на аднаго выкладчыка гісторыі. Дзеля справядлівасці, трэба прызнаць, што ў разгар выбарчай кампаніі, сыйшлі з дыстанцыі “з ўласнага жадання” і так званыя “дублёры ад улады”. Не заўсёды для іх гэта рашэнне было простым, многія мелі пэўныя шанцы патрапіць у Палату. Вельмі кепскімі ў акрузе былі ўмовы агітацыі (акрамя кандыдата ўлады), нават ў параўнанні з іншымі раёнамі горада. Толькі пасля скаргі ў ЦВК на тэрыторыі акругі былі выдзелены памяшканні для сустрэч з выбарцамі, і ў апошні тыдзень было праведзена 3 сустрэчы, на кожнай з якіх прысутнічала 30–40 чалавек. Не дазвалялася вывешваць улёткі і плакаты на рэкламных тумбах, дошках для аб'яў, прыпынках траспарту, ля крам і іншых людных месцах. Не было дазволу і на правядзенне пікетаў ды мітынгаў, а для абыходу больш 20 тыс. кватэр і дамоў, не меў рэальных рэсурсаў ні адзін з кандыдатаў. Таму інфармацыя аб праграмах і саміх кандыдатах патрапіла далёка не да кожнага. За выключэннем, канечне, вылучэнца ўлады, які і сам сустаракаўся з працоўнымі калектывамі, і за якога ішла актыўная прапаганда ў дзяржаўных установах, педагагічных калектывах, прадпрыемствах, на шматлікіх нарадах райвыканкама.
Шмат пытанняў паставіў працэс выбараў, як датэрміновае галасаванне, так і галасаванне 17 кастрычніка. Выбарчыя камісіі не паведамлялі лічбы прагаласаваўшых у першыя 5 дзен, і на некаторых участках былі выпадкі ўкіду бюлютэняў у скрыні датэрміновага галасавання нават 17 кастрычніка. Падлік галасоў часта вёўся з парушэннем правілаў — не асобна трох скрыняў (датэрміновай, асноўнай і выяздной), а ўсіх разам, з адной кучы, каб схаваць раздзельныя сапраўдныя дадзеныя . На асобных участках пасля падліку галасоў назіральнікам не паведамлялі вынікі, а пратаколы тэрмінова звозілі на “зьверку” у акруговую камісію. Доступ у памяшканне акруговай камісіі ўвечары 17.10.04 быў забаронены не толькі давераным асобам і кандыдатам у дэпутаты, але і афіцыйна зарэгістраваным назіральнікам і назіральнікам АБСЕ. Верхам “элегантнасьці”, а дакладней кажучы “адміністрацыйнага цудадзейства”, стаў выбарчы ўчастак №83, які забяспечыў 100% яўку выбарцаў, і не толькі тых людзей, што сканалі напярэдадні 17.04, але і перабываючых на могілках ужо некалькі год. Такім чынам, сёлетнія выбары можна лічыць чарговай перамогай над нашай будучыняй, перамогай мёртвых над жывымі. Будзем спадзявацца, што апошняй…
Васіль Аўраменка, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтавала КатарынаІіванова
Асяродзьдзе
Сайт Администрации Октябрьского района города Могилёва появился в Интернете. На новой странице размещена информация о социально–экономическом развитии, финансовом состоянии района, шефской помощи хозяйствам области. Так, за январь–сентябрь 2003 г. рабочими и служащими Октябрьского района отработано в подшефных хозяйствах 23,5 тысячи человеко–дней, оказано хозяйствам материальная помощь на сумму 101,968 млн. рублей. В период уборки сельскохозяйственной продукции в «Фирме «Днепр» с 9 сентября по 1 ноября работало по 100 студентов профлицея № 2 и по 50 рабочих Автозавода им. С.М.Кирова ежедневно. С 9 сентября по 15 октября в УКАП «Фирма «Вейно» ежедневно работало 120 студентов Университета продовольствия.
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
Асяродзьдзе
Гарадской недзяржаўнай газеце "Бабруйскі кур'ер" вынесена пісьмовае папярэджанне. Газета атрымала яго ў хуткім часе пасля таго, як у адным з нумароў было змешчана экспрэс–апытанне гараджан "Третий срок — не впрок?" і якое наўпрост тычылася пытання вынесенага на рэферэндум. Фармальнай прычынай жа папярэджання сталі некаторыя хібы ў падачы прыватных аб'яў.
*************
Паводле старшыні Центральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу па трох Бабруйскіх выбарчых акругах сталі Таццяна Арцюшына, Віктар Герасімаў і Юрый Кулакоўскі. Менавіта гэтыя імёны кандыдатаў у дэпутаты былі названыя старшынём Бабруйскага гарвыканкама Міхаілам Бандарэнкам падчас прэсавай канферэнцыі для СМІ горада, за якіх прагаласаваў бы ён асбіста.
*************
Напярэдадні выбараў у Бабруйску знаходзілася здымачная група польскага тэлебачання на чале з вядомай тэлежурналісткай Агнешкай Рамашэўскай–Гузы. Польскія журналісты наведалі недзяржаўную гарадскую газету "Бабруйскі кур'ер", сустрэліся з кандыдатам у дэпутаты Алесем Чыгіром і паглядзелі ход датэрміновага галасавання на некалькіх выбарчых участках Бабруйскай сельскай акругі №65.
За ходам галасавання ў Бабруйску назіралі прадстаўнікі Чэхіі, Грэцыі, Польшчы і Азербайджана.
*************
За тры дні да выбараў нечакана зняў сваю кандыдатуру дэпутат гарадскога Савета , былы рэдактар газеты "Крынічка Бабруйская." Вячаслаў Свізуноў. Праз гарадскую прэсу ён распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў сваіх выбаршчыкаў аддаць галасы Віктару Герасімаву, дырэктару машынабудаўнічага завода. Сп. Свізуноў заявіў, што будзе сур'езна рыхтавацца да парламенцкіх выбараў 2008года.
*************
Паводле старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыса Батуры ў Бабруйску стратных прадпрыемстваў каля 40% ( абласны паказчык — 38,8:). Большая частка іх у сельскай гаспадарцы, гандлі, бытавым абслугоўванні і жыллева–камунальнай гаспадарцы. За першы квартал 2004 года стратных прадпрыемстваў у Бабруйску было 96, альбо 54%. Тавараабарот на душу насельніцтва ў Бабруйску самы нізкі ў вобласці. Названыя лічбы былі названыя падчас выступлення перад актывам гораду.
*************
Скарачэнне штату ўчастковых інспектараў у Бабруйску намагаюцца кампенсаваць стварэннем добраахвотных народных дружын. Сярэдні ўзрост бабруйскіх дружыннікаў 45–50год. Сустракаюцца сярод іх і жанчыны. Нядаўна 109 дружыннікаў Першамайскага раёна Бабруйска ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пасведчанні, чырвоныя павязкі і нагрудныя знакі.
У Бабруйскім раёне, паводле афіцыйных звестак, створаны 16 дружын, у якіх налічваецца 228 чалавек. Старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі на адной з планёрак выказаў пажаданне, каб для сельскіх дружыннікаў была пашытая адмысловая ўніформа.
КРЫЧАЎ
Андрэй Пархоменка
Асяродзьдзе
Дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад Крычаўскай выбарчай акругі №7 стаў выканаўчы дырэктар філіяла №700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення АСБ “Беларусбанк” Аляксандр Юшкевіч, які перамог вылучэнцаў Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыі “Народная грамада” і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гердзія і Сяргея Няроўнага.
Паводле інфармацыі, атрыманай з выбарчых участкаў, дзе працавалі назіральнікі, кандыдат «ад улады» набраў 67% галасоў выбаршчыкаў, а яго супернікі толькі 10 % (Няроўны) і 5 :(Гердзій). Абагульненай інфармацыі аб выніках выбараў па акрузе атрымаць не ўдалося — назіральнікаў і давераных асоб дэмакратычна скіраваных кандыдатаў у дэпутаты не дапусцілі ў памяшканне акруговай выбарчай камісіі.
Інфармацыю аб выніках рэферэндума на Крычаўшчыне агучылі толькі на адным выбарчым участку — Мікрараён №6. На думку участковай выбарчай камісіі, удзел у рэферэндуме тут ўзялі 2319 з 2324 выбаршчыкаў, з іх Прэзідэнта краіны падтрымалі 2268. Супраць прагаласавалі 40 чалавек. Несапраўднымі прызнана 7 бюлетэняў.
*************
Свята прымеркаванае да Дня Маці наладзіла Крычаўская суполка беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям–інвалідам і маладым інвалідам для трох дзясяткаў дзяцей з фізічнымі асаблівасцямі і іх бацькоў.
Між тым, гэта мерапрыемства можа стаць апошнім для крычаўскіх сябраў гэтай арганізацыі. Суполка ўжо страціла статус раённай арганізацыі і будзе ліквідавана, калі хаця б палову яе сябраў не будуць складаць інваліды менавіта маладога ўзросту. Зараз склад суполкі не адпавядае гэтаму патрабаванню.
*************
За сёлетнія 9 месяцаў ў Крычаўскім раёне атрымалі статус сацыяльных сірот 15 дзяцей. Іх маці пазбаўлены бацькоўскіх праў праз злоўжыванне спіртным.
Аднак насамрэч сем'яў, дзе дзеці галадаюць і не атрымліваюць належнага выхавання ў дзесяткі разоў больш. Пераканацца ў гэтым можна па наведванні трох–чатырох вёсак Крычаўскага раёна. Менавіта ў вёсках сканцэнтравана пераважная большасць сем'яў, якія безнадзейна хворыя на алкагалізм і не ў стане дагладаць дзетак. Між тым, працэдура ўсынаўлення сірот замежнымі грамадзянамі стала фактычна нерэальнай да выканання. За ўсю гісторыю Крычава толькі тры дзіцяці знайшлі сабе прытулак за мяжой — у Італіі і Вялікабрытаніі, 7 дзяцей былі ўзятыя ў крычаўскія сем'і.
ГОРКІ
Эдуард Брокараў
Асяродзьдзе
Победу на парламентских выборах в Горецком избирательном округе № 67 одержала заместитель директора учебного хозяйства сельскохозяйственной академии Татьяна Осмоловская. По данным избирательной комиссии, она набрала 66 процентов голосов. Независимый кандидат Андрей Юрков и кандидат от ОГП Александр Галактионов набрали соответственно 13 и 10 процентов.
В ходе подведения итогов первоначально было объявлено, что победительница набрала в Горецком районе 62 процента, в Мстиславском — 65 и в Дрибинском районе — 56 процентов. Тем не менее, итоговый процент по округу почему–то оказался более высоким.
В ходе наблюдения за выборами во всех округах, где присутствовали независимые от властей наблюдатели, отмечены многочисленные нарушения. В частности, почти все урны были опечатаны только пластилином без оклеивания их листками с росписями членов комиссий. На избирателей оказывалось беспрецедентное давление с целью принудить идти на досрочное голосование. Особенно сильным оно было в Дрибинском районе и БГСХА, преподаватели которой не только открыто требовали от студентов голосовать досрочно, но и контролировали явку.
Во время подсчёта голосов кандидату в депутаты Андрею Юркову было отказано в праве наблюдать за процессом подсчёта на участке №2. Странно вели себя и находившиеся в Горецком районе международные наблюдатели. Представители СНГ, по словам местных наблюдателей, ограничивались осмотром урн на участках. Наблюдатели от ОБСЕ, охотно контактируя с комиссиями и вертикалью, не предпринимали никаких попыток узнать мнение оппонентов нынешней власти. Когда одному из активистов инициативной группы Андрея Юркова удалось с ними встретиться и рассказать о творящихся в округе нарушениях, наблюдатели на
словах выразили заинтересованность в получении этой информации в письменном виде, взяли у него номер телефона и адрес электронной почты и пообещали связаться в ближайшее время. Своих контактов они почему–то не оставили, связаться также почему–то «забыли». По мнению членов инициативных групп обоих демократических кандидатов, такое поведение международных наблюдателей придало властям уверенности в том, что допущенные нарушения останутся безнаказанными.
*************
По непонятным причинам снова не вышел номер местной незарегистрированной газеты «Дзядзька Тарас» отпечатать который взялась одна частная могилёвская фирма. В предполагаемый день выхода, четверг, издателям сперва сообщили по телефону, что газета уже печатается, чуть позже — что она готова и за ней уже «кто–то пришёл и они ушли в типографию посмотреть номер». Вопрос: «А кто мог прийти, когда мы никого не посылали?»––остался без ответа. В тот же день представитель фирмы сообщил, что это ошибка и приходили за другим заказом. Газета же, по его словам, ещё не печаталась и печатать её они не смогут, поскольку им это не выгодно. Почему это выяснилось только после странного визита, осталось загадкой.
АСІПОВІЧЫ
Рыгор Латышэвіч
Асяродзьдзе
Напярэдадні рэферэндуму сцены дамоў і платы некаторых асіповіцкіх будынкаў былі “аздоблены” анцірэферэндумскімі надпісамі. Так, на здаўна не фарбаваным плоце вакол стадыёна Лакаматыў у цэнтры горада, з'явіліся вялікія надпісы “Не Лукашэнку!”, “НЕ трэцяму тэрміну!”. Мясцовая камунальная служба хутка адрэагавала на здарэнне і цяпер некаторыя будынкі і платы выглядаюць нашмат лепей, чым да з'яўлення надпісаў. Між тым, за некалькі дзён да рэферэндуму з улёткамі “Не трэцяму тэрміну!” затрыманыя мясцовыя актывісты Ігар Сенькевіч, Зміцер Шышкавец і некалькі падлеткаў.
*************
Прадстаўнікі вышэйшага афіцэрскага састава РАЎС, занепакоеныя адмовай большасці сяльчанаў ісці на датэрміновыя выбары, наведалі вёску Дараганава. Намер вяскоўцаў галасаваць менавіта 17 кастрычніка ўлады разглядалі як пагрозу зрыву выбараў, таму з дырэктарам мясцовай школы і старшынём сельсавета была праведзена тлумачальная гутарка.
Пад пільную ўвагу Дараганава падпала калі ўлетку невядомыя двойчы зрывалі сцяг з будынка сельсавета і вывешвалі яго на лясгаснай вышцы з надпісамі “Беларусь у Еўропу, Лукашэнку — у ...”. Хуліганаў дагэтуль не знайшлі, хаця на допыты выклікалі амаль усіх мясцовых грамадскіх актывістаў.
КРУГЛАЕ
Зінаіда Мілешчанка
Асяродзьдзе
Почти вдвое сократилась численность безработных, зарегистрированных в круглянской службе занятости. Это достижение особо отметил председатель облисполкома Борис Батура. Между тем, уровень безработицы снизился лишь вследствие того, что работники службы занятости заставили несколько десятков безработных написать заявления о снятии с учёта. Среди них оказались даже те, кто не претендовал на выплату пособия
*************
Несмотря на указание Президента о выплате заработной платы накануне выборов и референдума, часть предприятий района не смогла порадовать своих работников. СПК «Рубеж», куда входят три отстающих хозяйства и чьи неубранные поля были запаханы, на протяжении двух месяцев не выплачивает даже детские пособия. Круглянский льнозавод не выплатил заработную плату из–за того, что Оршанский льнокомбинат в свою очередь не рассчитался за полученную продукцию. Между тем, заработная плата работниц льнозавода, занятых на первичной обработке льна при трёхсменном графике работы и вредных условиях труда составляет всего 100–120 тысяч рублей в месяц.
Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.
Рэдактара—Катарына Іванова
Карэктарка—Алена Асіпцова
|