English version
 


Навіны

“Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”

інфармацыйны агляд №39(106)

05/12–11/12/03


У рассылцы навіны з Магілёва, Бабруйска, Крычава, Горак, Бялынічаў , Асіповічаў, Круглага, Дрыбіна, Хоцімска, Чэрыкава,агляд рэгіянальных медыяўі інтэрнэту


МАГIЛЁЎ

Алеся Чыж

asiptsov@krug.unibel.by


NGOs

Там, дзе няма моладзі няма разьвіцьця, такім быў лейтматыў устаноўчага сходу Магілёўскай абласной арганізацыі Маладога фронту. Прадстаўнікі 6 раённых суполак адзназначна выказаліся за стварэньне абласной структуры, абралі Раду і кіраўніка. Ім стаў старшыня магілёўскай арганізацыі Маладога фронту Ігар Казьмерчак. У новай для сябе ролі сп.Казьмерчак адзначыў, што канфлікт пакаленьняў, які так альбо інакш будзе існаваць заўжды, ня мае перасьці ў канфлікт арганізацыяў. Задача моладзі — запоўніць прагал адносінаў між генерацыяў палітыкаў і грамадзкіх дзяячоў 80–х ды генерацыяй фронтаўцаў, што вырасьлі на прамовах і ўплыве сп.Севярынца.

З устаноўчага сходу ў Магілёве Малады фронт распачаў рэальныя дзеяньні па рэгіянальным разгалінаваньні сваёй арганізацыйнай структуры.

Андрэй Белагубаў


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў

Скрайні занепакой станам партыі і паводзінамі кіраўніцтва выказалі дэлегаты справаздачна–выбарчай канфэрэнцыі Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ. Такая пазыцыя дэлегатаў сталася вынікам абмеркаваньня сьпісу кандыдатаў на намесьнікаў старшыні партыі ды прамовы сябра сойму Фронту ад Магілёўшчыны Анатоля Фёдарава. У сваім выступе сп.Фёдараў абрынуўся з крытыкай на адрас кіраўніцтва, зьвінаваціўшыся яго ў няздольнасьці прымаць адэкватныя сытуацыі рашэньні й правядзеньні палітыкі выштурхоўваньня сябраў, якія маюць альтэрнатыўныя погляды на разьвьццё арганізацыі. Сваю пазыцыю дэлегаты выклалі ў рэзалюцыі.

Акрамя таго на канфэрэнцыі быў абмеркаваны стан абласной структуры партыі. У сваім справаздачным выступе старшыня сп.Кастусёў акцэнтаваў увагу на сьвяткаваньні традыцыйных і гістарычных датаў ды працы ў рэгіянальным міжпартыйным блёку “Магілёўская альтэрнатыва”. Сп.Кастусёў крытычна выказаўся пра суполкі, якія не прадаставілі дакумантаў дзеля пастаноўкі іх на ўлік у ворганы мясцовай улады. Дэлегаты адзначылі дзейнасьць арганізацыі за здавальняючую.

На канфэрэнцыі былі абраныя новы склад Рады і дэлегаты на зьезд партыі. Старшыняваць жа ў абласной структуры партыі другі тэрмін будзе Рыгор Кастусёў.

Вынікі фронтаўскае канфэрэнцыі сталіся галоўнай тэмай дыскусіяў у партыйным асяродзьдзі Магілёва. Мясцовыя палітыкі перакананыя, што на канфэрэнцыі мелі месца маніпуляцыі інфармацыяў і яўна выразіўся канфлікт інтарэсаў міжпартыўнага блёку “Пяцёрка з плюсам” і кааліцыі “Свабодная Беларусь”, адным з заснавальнікаў якой з'яўляецца Анатоль Фёдараў.

Андрэй Белагубаў


Асяродзьдзе

В этом году в Могилевской области в два раза увеличилось количество убийств и покушений на убийства, совершенных в общественных местах, на 8,5% — умышленных тяжких телесных повреждений, на 162,3% — грабежей, на 34,3% — краж. Более 80% этих преступлений совершено по причине пьянства.

На территории Могилевской области находится 201 увеселительное заведение, из которых 171 работает в ночное время и 30 в вечернее. Больше всего их в Могилеве и Бобруйске. И все бы ничего, но слишком часто они становятся эпицентром криминальных событий.

Только в этом году там совершено 107 преступлений и выявлено 10 преступлений экономического характера. К административной ответственности привлечено 4598 нарушителей общественного порядка.

*************

В Могилеве прошла выездная коллегия министерства информации. Министр Михаил Подгайный интересовался работой областного управления информации, высказал неудовлетворенность деятельностью «Могилевкниги». Заглянул в типографию. Наградил редактора быховской районной газеты «Маяк Прыдняпрощя» званием «Лучший журналист республики»

До Дома печати так и не дошел — жизнь и работа могилевских журналистов оказалась вне пределов интересов министра. А ведь готовились: прибирали, и дорожки, новые и не очень, на пол стелили.

*************

Долгое время в Могилеве нарушался закон Республики Беларусь о погребении и похоронном деле. Нарушался в той его части, где речь шла о материальном — за предоставление места на кладбище взимались немалые — около 300 тысяч рублей — деньги. Хотя при наличии покойника место должно предоставляться бесплатно,— оплачиваются только услуги или резервирование.

И вот прокуратура указала на незаконность таких действий. Так что теперь все незаслуженно обиженные могут писать заявления и требовать возмещения ущерба.

*************

К 90–летию могилевского университета имени Кулешова, бывшего пединститута, на четвертом этаже главного корпуса обновили музейную экспозицию. Университет гордится своими десятью факультетами и именитыми выпускниками. Отдельный стенд посвящен Александру Лукашенко — школьные фотографии, комсомольская характеристика.

Все в обновленном музее организовано с любовью и пониманием. Только вот незадача: пострадала белорусская грамматика. «Барэльеф» почему–то стал «барыльефам», а «завулак» превратился в «перавулак».

*************

В культурной жизни Могилева произошло значительное событие —областной драматический театр поставил «Легенду пра Машэку» известного драматурга, литературоведа и филолога Сергея Ковалева.

Актеры играют на хорошем белорусском языке. А ее принципиальное отличие от двух предыдущих, написанных Е. Мировичем и В. Вольским в 20–х и 40–х годах, в слиянии двух историй, фольклорной и летописной, и отсутствии ярко выраженного социального конфликта.

Автор пьесы не сомневается в актуальности пьесы. Она про любовь — и этим все сказано.


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

падрыхтавала Катарына Іванова

О соблюдении прав и гарантий трудящихся Могилёвской области в сфере трудовых отношений шла речь на заседании Совета областного объединения профсоюзов. Профсоюзный актив волнует рост профессиональных заболеваний: в 2001 году 15 случаев по области, а в прошлом — уже 30. За девять месяцев этого года на производстве произошло 23 несчастных случая со смертельным исходом, 85 человек получили тяжёлые увечья. Уровень безработицы — 3,72% от числа экономически активного населения. Только за 9 месяцев этого года было уволено 80 тысяч человек, а принято на работу лишь 73 тысячи.

«Вечерний Могилёв»

*************

Стиральную машину получили в подарок от могилёвских бизнесменов воспитанницы областного интерната–гимназии для девочек–сирот. Для сбора средств был проведён благотворительный турнир по игре в нарды, помещение для которого бесплатно предоставило руководство могилёвского клуба «Метро». В акции приняло участие 56 человек, каждый из которых внёс благотворительный взнос в размере 21500 рублей.

«Весник Магилёва»


БАБРУЙСК

Людміла Кокаш


NGOs

У Бабруйску створана жаночая арганізацыя “Красная гвоздика”, якая аб'яднала жонак афіцэраў і прапаршчыкаў і якія збіраюцца супрацоўнічаць з гарадской арганізацыяй Беларускага саюза афіцэраў і Саюзам ваенных маракоў. У арганізацыі пераважаюць жанчыны–супрацоўніцы аграрна–эканамічнага і аўтатранспартнага каледжаў.

Данута Чыгір

*************

Бабруйская гарадская арганізацыя грамадскае аб'яднанне “Беларуская жаночая ліга” прэзентавала жаночы клуб “Эгіда”. Клуб мае садзейнічаць актывізацыі жанчын і ўмацоўваць сваёй чыннасцю іхную ролю ў грамадстве. Дзеля гэтага плануецца правядзенне семінараў, трэнінігаў і фармаванне бібліятэкі з адмысловай літаратурай.

Віктар Качан


Асяродзьдзе

У Бабруйскім раённым Цэнтры культуры і вольнага часу прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечаннае Міжнароднаму дню інвалідаў. Удзельнікі мерапрыемства выказалі прапанову да дзейнага прэзідэнта выставіць кандыдатуру на чарговыя прэзідэнцкія выбары. Прысутныя Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу да прапановы аднесліся стрымана.

Апошнім часам дабрачынная арганізацыя “Міласэрнасць”, арганізатар мерапрыемства, 49 разоў правяралася кантралюючымі органамі.

Віктар Качан

*************

Каля паўсотні жыхароў вёскі Брожа Бабруйскага раёна абурыліся рашэннем райсавета дэпутатаў аб увядзенні дадатковага мясцовага падатку. Уладальнікі коней павінны плаціць па дзве, а ўладальнікі трактароў — да пяці базавых адзінак. Вяскоўцы выказалі намер сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовай ўлады, але тыя на сустрэчу не з'явіліся. Аб сваіх крыўдах сяляне вырашылі напісаць прэзідэнту.

Віктар Качан

*************

В Бобруйске завершился традиционный фестиваль еврейской книги «Бобруйский след». «Если изначально он был навязан нам сверху, то потом прижился и стал своим. В Бобруйске есть своя изюминка—фестиваль проходит на местном материале», — комментирует событие Майя Казакевич, координатор общинных программ Бобруйска. Свою лепту в успех фестиваля внесли главный редактор журнала «Мижпоха» Аркадий Шульман, писатели Наум Сандомирский и Борис Роланд, киносценарист Сол Шульман, писатель Михаил Герчик, творчество которого неизвестно разве что очень ленивому… И даже Эфраим Севела прислал к фестивалю свою книгу.

На фестивале были продемонстрированы избранные места из фильма «Тростенец» — тема Холокоста по–прежнему актуальна. А литературный салон посвятили памяти Марка Ашкенази, журналиста из Новгорода, родившегося в Бобруйске, и презентации его книги «И было в те дни…»

В рамках взрослого фестиваля приютился и детский. Учащиеся воскресной школы по максимуму демонстрировали свои таланты — пели, танцевали, читали стихи.

А.Чиж

*************

У Бабруйску зарэгістраваны і дзейнічаюць 22 рэлігійныя абшчыны. З іх 5 праваслаўных, 8 пратэстанцкіх, 3 стараверскіх, 3 іўдэйскіх, па адной — каталіцкай, крышнаіцкай, Савета цэркваў евангельскіх хрысціян–баптыстаў.

Перарэгістрацыю на сённяшні дзень прайшла толькі праваслаўная абшчына Свята–Нікольскага храма.

*************

100 год споўнілася бабруйскаму касцёлу, адзінаму каталіцкаму храму ў горадзе. За савецкім часам у храме знаходзіўся клуб. Напярэдадні 50–ці годдзя Савецкай улады да касцёла была зробена прыбудова, у якой размесціўся будаўнічы трэст. У 1990 годзе гістарычная частка каталіцкага храма была ізноў перададзена вернікам. Але і па сённяшні дзень у прыбудове знаходзяцца офісы прадпрымальнікаў.

*************

Выкананне раённай праграмы “Моладзь Беларусі” на 2002–2003 год разглядалася на паседжанні райвыканкама. Кіраўнікам гаспадарак было рэкамендавана стварыць Саветы па справах моладзі, а райкаму БРСМ — пярвічкі БРСМ ва ўсіх гаспадарках і арганізацыях раёна.

Тым часам, згодна сацыялагічнага апытання, праведзенага наркалагічным дыспансерам, спіртное ўжываюць 63 % бабруйскіх падлеткаў. У асноўным гэта піва, якое больш за палову апытаных п'е адзін альбо два разы на тыдзень. 59 % прызналіся, што ўжываюць піва з 13 год.

Сёлета ў Бабруйскім раёне падлеткамі здзейснена 45 злачынстваў, 83 % з іх — крадзяжы асабістай маёмасці. 17 злачынстваў здзейснена іншагароднімі непаўналетнімі, 70% малалетніх злачынцаў — дзеці з малазабяспечаных сем'яў.

*************

Запазычанасць бабруйскай міліцыі за гаруча–змазачныя матэрыялы дасягнула 130 мільенаў рублёў. У Першамайскім раёне з–за недахопу бензіну на патруляванне выязджаюць два аўтамабілі замест васемнаццаці.

*************

У Бабруйскім раёне прайшоў выяздны семінар для загадчыкаў аддзелаў культуры, якія навучаюцца ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Госці пабылі ў Цэнтры культуры і дасуга раёна, наведалі сельскія клубы ў Туголіцы і Гарбацэвічах.

*************

Нягледзячы на тое, што ход падпіскі на дзяржаўныя выданні разглядаецца на паседжаннях райвыканкама штотыдзень, практычна ніводзін з калгасаў і саўгасаў раёна па стане на 8 снежня ведамаснай падпіскі не аформіў. Старшыня райвыканкама дадаткова даў даручэнне ўсім галоўным спецыялістам выпісаць для ўласнага карыстання “Беларускую ніву” і раённую “Трыбуну працы”.


КРЫЧАЎ

Кацярына Яленская


Асяродзьдзе

Круглы стол у межах Еўрапейскага году інваліда адбыўся ў малой зале крычаўскага райвыканкама. У мерапрыемстве бралі ўдзел чыноўнікі ад адукацыі, упраўлення па працы і сацыяльнай абароне, дактары, супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў, а таксама шэрагу грамадскіх арганізацый. Заўважным стаў выступ старшыні раённага савета ветэранаў, які выказаўся ў падтрымку прымусовых абортаў для жанчын з антысацыяльным ладам жыцця.

Між тым, на абласным аглядзе–конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод інвалідаў па зроку, калектыў артыстаў Крычаўскай міжраённай арганізацыі заняў другое месца. У праграме конкурса былі мастацкае чытанне, спевы сола і дуэтам, а таксама выступленні ансамбляў.

**************

Адбылося паўторнае судовае паседжанне на пазоў да Крычаўскага райвыканкама індывідуальнага прадпрымальніка Ўладзіміра Кудраўцава, які амаль год спрабуе зарэгістраваць газету “Уласны каментар”. Пасля разгляда справы, суддзя Магілёўскага абласнога гаспадарчага суда Валянціна Старавойтава прыняла рашэнне аб пераносе паседжання і запатрабавала ад Крычаўскага райвыканкама дадатковыя дакументы, у тым ліку пратакол паседжання выканаўчага камітэта, на якім разглядалася справа “Уласнага каментара”.

**************

Пачаліся работы па стварэнні ў Крычаве сеткі мясцовага кабельнага тэлебачання, праектная назва якога — “ТВ–КОМ”. Усе будаўнічыя выдаткі ўзяў на сябе мясцовы індывідуальны прадпрымальнік. Жыхары некаторых пяціпавярховых дамоў ужо зараз маюць магчымасць глядзець да 10 расійскіх і іншых замежных каналаў.

У перспектыве, сумесна з райвыканкамам і газетай “Ленінскі кліч”, плануецца стварэнне мясцовага інфармацыйнага канала.


ГОРКІ

Эдуард Брокараў

[email protected]


Асяродзьдзе

Памёр вядомы горацкі прадпрымальнік Сяргей Малюга, які ажыццяўляў гандаль кнігамі. Па асартыменце і кошту мастацкай літаратуры і падручнікаў з ім не маглі канкурыраваць ні дзяржаўны, ні кааператыўны гандаль. Сяргей таксама быў грамадска актыўным чалавекам, супрацоўнічаў з незалежнай прэсай і шэрагам няўрадавых арганізацый.

“Региональные ведомости»

*************

У першы тыдзень снежня наклад незалежнай горацкай газеты “Региональные ведомости» склаў 3851 асобнік і на адзін асобнік перавысіў наклад раённай дзяржаўнай газеты “Ленінскі шлях”. Попыт на “Рэгіяналку” ў шапіках “Белсаюздруку” у апошнія месяцы значна павялічыўся, таму да заканчэння года рэдакцыя плануе пераадолець “планку” ў чатыры тысячы. Адноўлены распаўсюд газеты “Региональные ведомости» ў Дрыбіне: “Белсаюздрук” зрабіў заяўку на 20 асобнікаў газеты для адзінага ў гэтым райцэнтры шапіка.

Наклад “Ленінскага шляха”, які распаўсюджваецца толькі па падпісцы, на працягу квартала амаль не змяняецца.

*************

18 дзяцей ва ўзросце ад чатырох да шастнадцаці год сталі жыхарамі сацыяльнага прытулку, які адкрыўся ў памяшканні былога дзіцячага садка. Усе яны — з праблемных сем'яў. Васьмігадовая дзяўчынка была накіравана ў прытулак пасля таго, як суседзі заўважылі, што яна харчуецца аб'едкамі са скрыні для смецця. Адзін хлопчык сам прыйшоў да начальніка упраўлення адукацыі і папрасіў накіраваць яго ў прытулак.

Бацькам гэтых дзяцей мясцовыя ўлады далі паўгадовы тэрмін, каб змяніць лад жыцця — кінуць піць і ўладкавацца на працу. Калі гэтыя ўмовы не будуць выкананы, паўстане пытанне аб пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў.

*************

Па прыкладзе “Цеплавой энергетыкі”, папярэднюю аплату за свае паслугі запатрабавала ад жыхароў горацкіх кватэр УКП “Камунальнік”. Згодна распараджэння кіраўніцтва прадпрыемства, разам з аплатай за кастрычнік у квіткі ўнесены і снежаньскія сумы пад назвай “Текущее потребление”. Словы “перадаплата”, ці “аплата за снежань” у квітках не ўжываюцца, таму жыхары горада, спалоханыя падваеннем кошту камунальных паслуг, спрабуюць высветліць сэнс новага радка ў бухгалтэрыі разліковага цэнтра.

*************

Студыя «Жывы гук», якая аб'ядноўвае пяць музычных калектываў, правяла ў Палацы культуры БДСГА сёмы штогадовы фестываль “Рок супраць СНІДу”. Заля на 500 месцаў была цалкам запоўненая. Акрамя горацкіх музыкаў, у фестывалі ўзялі ўдзел сябры студыі “Візіт” са Мсціслава.

“Региональные ведомости»

*************

Товарооборот Горецких предприятий торговли всех форм собственности составил за десять месяцев 24, 3 миллиарда рублей. Вклад "Горпищепромторга"&n bsp;— 6.9 млрд, РАЙПО — 5.2 млрд, комбината общественного питания — 479 млн. рублей. Остальное — вклад частной торговли.

«Региональные ведомости»

*************

На паседжанні каардынацыйнага савета па праблемах сям'і, ахове мацярынства і дзяцінства начальнік упраўлення па працаўладкаванні і сацыяльнай абароне заявіў, што з павялічэннем колькасці сацыяльнай дапамогі расце і колькасць утрыманцаў, якія навучыліся жабраваць і чакаюць ад дзяржавы дапамогі.

Між тым у Горацкім раёне налічваецца 137 дзяцей–інвалідаў. 26 з іх — дашкольнікі, у24–х — хатняе навучанне, 81 — навучаюцца ў школах, 6 — не вучацца.

Раённае радыё

*************

Сёлета горацкі цэнтр занятасці атрымаў спісы на скарачэнне 162 працаўнікоў, 123 з якіх — жанчыны. Між тым у раёне існуе толькі 16 вакансій для жанчын.

Раённае радыё

*************

Па выніках абласнога конкурса па добраўпарадкаванні Горкі падзялілі першае месца з Клімавічамі. А вёска Леніна Горацкага раёна прызнана лепшай сярод сельскіх населеных пунктаў Магілёўшчыны

“Ленінскі шлях”


БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч


Рэгіянальныя структуры палітычных партый

У Бялынічах вядзецца праца па фармаванні раённай суполкі Партыі свабоды і прагрэса (партыі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Навасяда). Адзінаццаць маладых жыхароў мястэчка выказалі намер стаць сябрамі гэтай партыі. Некаторыя зь іх ужо паспелі папрацаваць у суполках іншых партыйных арганізацыяў.


Асяродзьдзе

Сябры аматарскага дзіцячага клуба “Вытокі” сумесна з раённым мастацкім музеем імя В.К. Бялыніцкага–Бірулі правялі сустрэчу з бялыніцкімі майстрамі дэкаратыўна–ужытковага мастацтва. З гэтай нагоды ў музеі была разгорнута выстава іх твораў, запрошаны жаночы гурт аўтэнтычнага фальклору з вёскі Буднікі.

*************

Першы нумар бялыніцкай малафарматнай газеты “Крокі” прызнаны лепшым беларускамоўным

праектам у рэспубліканскім фестывалі дзіцячых СМІ “Свежы вецер”. Газета створана сябрамі гуртка “Юны карэспандэнт” пры Бялыніцкім моладзевым шматгапрофільным цэнтры райаддзела адукацыі. Заняткі праводзяць мясцовыя журналісты Святлана і Андрэй Кунцэвічы.

*************

Настаўніцы СШ № 2 Бялынічаў узнагароджаны дыпломамі рэспубліканскага фестывалю “Дзень Зямлі. Беларусь–2003” міністэрства адукацыі Беларусі і ГА “Беларускі зялёны крыж” — за актыўны ўдзел у фестывалі і плённую педагагічна–асветніцкую дзейнасць, асабісты ўнёсак у папулярызацыю нацыянальных гісторыка–культурных каштоўнасцяў.

Тым часам, на паседжанні райвыканкама падведзены вынікі раённага спаборніцтва вучнёўскіх школьных брыгад па ўборцы сельгаскультур. Пераможцы, вучні Навасёлкаўскай СШ,а таксама школьныя брыгады Галоўчынскай і Вішоўскай сярэдніх школ, заахвочаны прэміямі.

*************

У вёсцы Лебедзянка пад патранажам раеннага аддзела культуры праведзены дзень культуры Лебедзянкаўскага сельсавета. Выступілі мясцовыя самадзейныя калектывы, былі разгорнуты краязнаўчая выстава і выстава работ мясцовых майстроў дэкаратыўна–ужытковага мастацтва.

Напрыканцы снежня пройдзе дзень культуры Цяхцінскага сельсавета.

*************

Агульная колькасць насельніцтва раёна складае каля 24 тысяч жыхароў, з іх больш за 11 тысяч жыве ў Бялынічах. Сярод жыхароў раёна 7800 сем'яў трымаюць падсобныя гаспадаркі, у якіх гадуецца 3415 галоў буйной рагатай жывелы, 8354 свіней, 1072 коней і 51624 птушкі. На 1767 гектарах сёлета яны вырошчвалі зерневыя і зернебабовыя культуры, на 1834 — бульбу, на 239 — агародніну. Уладальнікі падсобных гаспадарак маюць ва ўласнасці 218 трактароў.

*************

Паводле райвыканкама, агульны ўзровень работ па добраўпарадкаванні мястэчка, навядзенні ў ім санітарнага парадку не адпавядае ў поўнай меры патрабаванням жыцця і наяўным магчымасцям жылкамгасу. З гэтага часу тэрыторыі і камунальныя зоны Бялынічаў замацаваны за прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Акрамя таго, прадпрымальнікі па просьбе мясцовай улады выдзелілі грашовыя сродкі на набыццё фарбы і афарбоўку фасада будынка раённага мастацкага музея.

*************

У раённую пракуратуру перададзены матэрыялы па фактах гібелі маладняку буйной рагатай жывёлы ў адносінах да кіраўнікоў СВК “Кудзін” і аграгандлёвага прадпрыемства “Друць”. З пачатку года ў гэтых гаспадарках загінула адпаведна 31 і 17 цялят. Спецыялісты звязваюць гэта з дрэннымі ўмовамі дарошчвання і кармлення жывёлы. У СВК “Калгас “Наша Перамога” вымушаны забой маладняку склаў 40 галоў супраць 12 мінулагодніх. Большасць парэзаных цялят пайшла ва ўтыль. Матэрыялы ў адносінах да гэтай гаспадаркі таксама перададзены ў пракуратуру.


АСІПОВІЧЫ

Рыгор Латышэвіч


Асяродзьдзе

Невядомыя зламыснікі скралі металічны слуп з шыльдай “Увага! Гістарычны помнік. Ахоўваецца дзяржавай!”, усталяваны 21 верасня, на Дзень аховы Еўрапейскай гістарычнай спадчыны, каля рэшткаў Свіслацкага замка.

На думку кіраўніцы Цэнтра экалагічнай эстэтыкі “Рагнеда”, аднаго з ініцыятараў усталявання шыльды, гэта звычайнае хуліганства. Мясцовыя улады і насельніцтва “Свіслачы” не вылучаюцца шанаваннем гісторыка–культурнай спадчыны. Гістарычны аб'ект, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, ператварыўся ў месца адпачынку аматараў спіртных напояў.

*************

Паводле эканамічнага аддзела статыстыкі Асіповіцкага раёна, колькасць жывёлы ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях раёна з 1990 года знізілася больш чым удвая.

Па становішчы на 1 снежня бягучага года колькасць буйной рагатай жывёлы ў адносінах да мінулагодняга паказчыка знізілася на 4,4% .

*************

За апошнія 10 месяцаў следчым аддзелам прынята да вытворчасці 97 крымінальных спраў паводле злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі. Гэта на 59,2% перавышае леташнія паказчыкі. За студзень–кастрычнік расследавана 108 такіх злачынстваў, на 38 больш, чым за ўвесь мінулы год.

“Асіповіцкі край”


КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка


NGOs

Гуманитарная помощь для местных инвалидов и малоимущих поступила от Минской фирмы Баркос Минского общества инвалидов. Помощь поступила в Круглое, благодаря усилиям Депутата районного Совета от ОГП и предпринимателя при Круглянском обществе инвалидов.


Асяродзьдзе

В Круглянской СШ№ 2 открылся фитнес–клуб. Заняться спортом круглянцы могут также в спортивной секции школы № 1 и в молодёжном клубе “Эльдорадо”. Спортивные услуги отличаются только ценой. И хотя посетителей, которые хотели бы заниматься на тренажерах, не так уж много, их количество растёт. А это значит, что молодёжи теперь есть чем заняться по вечерам.

*************

Депутату районного Совета от ОГП удалось убедить местных чиновников в необходимости ремонта жилого фонда. Наконец–то, были выделены стройматериалы для ремонта домов тех жителей, что во время избирательной компании обратились тогда еще к кандидату в депутаты с просьбой помочь в ремонте.

*************

Председатель Круглянского Райсовета вместе с коллегами по депутатскому корпусу из других регионов страны, примет участие в семинаре, который состоится в Варшаве.


ДРЫБІН

Сяргей Мурзін

[email protected]


NGOs

Дрибинские журналисты приняли участие в семинаре “Что такое качество в журналистике?”, который проводился в Минске Белорусской Ассоциацией Журналистов совместно с российским центром экстремальной журналистики и представителями датских СМИ. В ходе занятий, участниками семинара подготовлены три проекта газеты для молодых журналистов.


ХОЦІМСК

Валеры Каранкевіч


Асяродзьдзе

Хотимский маслодельный завод, обанкротившийся в феврале, выкуплен за 50 млн.рублей УКСП «Забелышино». Новый хозяин принимает на работу специалистов, которых теперь не хватает: многие после закрытия производства в поисках работы покинули город.

*************

Райисполком принял решение об открытии на базе средних школ района комнат суточной реабилитации несовершеннолетних. В случае конфликта с родителями, дети смогут найти краткосрочный приют в школе, где им будет обеспеченно всё необходимое. Это лучше, чем убегать из дома и ночевать в подвалах.

*************

Под девизом «Мы вместе» в Центре творчества детей и молодёжи накануне Дня инвалида прошли мероприятия для детей с особенностями психо–физического развития. В развлекательных программах участвовали не только местные ребятишки, но и дети из деревень и посёлков района. Управление по труду и социальной защите райисполкома подготовило подарки для каждого приглашённого ребёнка.


ЧЭРЫКАЎ

Алег Сорын


Асяродзьдзе

Прывезлі цела яшчэ аднаго чэрыкаўца, забітага ў Маскве. На гэты раз загінуў былы міліцыянер, які застаўся безпрацоўным і спрабаваў зарабіць грошы на чужыне. У яго засталася ўдовая жонка і сын.

Архіў рассылкі на сайце ngo.by

Рэдактарка рассылкі—Катарына Іванова

Карэктарка—Алеся Чыж




49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 | 72 | 73 | 74 | 75 | 76 | 77 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.