|
Шаноўнае спадарства грамадзкаактыўныя асобы, сябры грамадзкіх аб'яднаньняў і ініцыятыў Магілёўшчыны, выдаўцы інфармацыйнага агляду “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” маюць гонар прапанаваць вам далучыцца да нашае працы. Ахвочыя дапоўніць агляд сваімі паведамленьнямі, лістуйце на адрас і тэлефануйце на 8–0222–226319 альбо 8–0296–255785.
Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд № 7 (155)15–21/02/05
У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Бялыніч, Асіповіч, Круглага
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту
МАГIЛЁЎ
NGOs
Фармаваньню бясьпечных паводзін насельніцтва, перадусім, дзяцей, якія жывуць на тэрыторыях экалягічнай рызыкі, прысьвечаны новы праект грамадзкага аб'яднаньня “Лекарскі саюз” — “Думаючы пра цяперашняе і будучае пакаленьні”.
Праект, падтрыманы Упраўленьнем па разьвіцьці і супрацоўніцтве Фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швэйцарскай канфэдэрацыі, днямі публічна прэзэнтаваны мэдыка–сацыяльнай супольнасьці Магілёва і вобласьці ў інстытуце падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і адмыслоўцаў.
На прэзэнтацыю былі запрошаныя актывісты шэрагу грамадзкіх аб'яднаньняў Магілёва, адказныя дзяржаўныя службоўцы, журналісты. Як вынікае з распаўсюджанага прэс–рэлізу, праект прадугледжвае комплекс інфармацыйных, асьветніцкіх мерапрыемстваў, асноўнымі удзельнікамі якіх будуць пэдагогі і вучні школ Магілёўскай вобласьці. За час рэалізацыі праекту сьвет павінны пабачыць зборнік матэрыялаў “Пастчарнобыльская сытуацыя ў Магілёўскай вобласьці”, буклет “Жыць пасьля Чарнобылю” ды праведзены конкурс школьных сачыненьняў па здаровым ладзе жыцьця. Таксама заплянаваныя працоўных сустрэч з удзелам адмыслоўцаў і навукоўцаў, якія займаюцца чарнобыльскай праблематыкай.
Акрамя тэхнічнага боку рэалізацыі праекту, прагучалі экспэртныя ацэнкі сёньняшняй сытуацыі ў гэтак званай чарнобыльскай зоне Магілёўскай вобласьці. Начальнік упраўленьня па праблемам чарнобыльскай катастрофы і надзвычайным сытуацыям аблвыканкаму Анатоль Загорскі ў сваёй прамове “Дзяржаўная палітыка ў галіне мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і роля грамадзкасьці ў ёй” акцэнтаваў увагу на неабходнасьці стымуляваньня працы з моладзьдзю і дзецьмі. На забруджаных тэрыторыях засталіся жыць людзі, якія альбо не бачаць сур'ёзнай небясьпекі, альбо якім няма куды падацца. Сваю пасыўнасьць яны прышчапляюць дзецям, якія і блізу не уяўляюць усёй небясьпекі свайго існаваньня,––зазначы ў у сваім выступе сп. Загорскі, падкрэсьліўшы пры гэтым важную ролю грамадзкіх арганізацыяў, перадусім у асьветніцтве. Салідарнымі з Анатолем Загорскім былі супрацоўнік інстытуту падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і адмыслоўцаў Уладзімэр Вайлапаў і загадчык аддзелу абласнога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Леанід Ліпніцкі. Доктар мэдычных навук Мікалай Кручынскі з Гомеля ў сваім выступе засяродзіўся на навуковых падыходах у выпрацоўцы правіл бясьпечнага пражываньня ва умовах радыялягічнай нестабільнасьці.
Кожны з выступоўцаў не прамінуў падкрэсьліць значнасьці праекту, абяцаў спрыяць і дапамагаць у яго ажыцьцяўленьні.
Андрэй Белагубаў
*************
Прэзэнтацыя праграмы “Моладзь” Эўрапейскай камісіі адбылася ў Магілёве.
Прадстаўнікі грамадзкіх моладзевых арганізацыяў і арганізацыяў, што працуюць з моладзьдзю, былі праінфармаваныя аб сутнасьці, асноўных кірунках і магчымасьцях рэалізацыі міжнародных праектаў у межах праграмы.
Праграма “Моладзь” арыентавана на падтрымку моладзевых ініцыятыў і дзейнасьці дзеля разьвіцьця грамадзтва, разьвязаньня праблемаў, выкліканых расізмам, ксэнафобіяй, дыскрымінацыяй і няроўнасьцю. Сярод асноўных мэтаў праграмы фігуруе падтрымка супрацоўніцтва з моладзевымі групамі і арганізацыямі іншых дзяржаў, магчымасьцяў навучаньня і набыцьця досьведу па–за фармальнай сыстэмай адукацыі, падвышэньня ўзроўню ведаў аб разнастайнасьці Эўропы.
Больш поўную інфармацыю пра праграму “Моладзь” і неабходныя кансультацыі ахвочыя могуць атрымаць даслаўшы паведамленьне на адрас . Азнаёміцца з аспэктамі праграмы можна і ў інтэрнэце: www.noored.ee (рускамоўны сайт Эстонскага нацыянальнага агенцтва), www.europa.eu.int/comm/youth.h tml (сайт Эўрапейскай камісіі, англамоўны), www.salto–youth.net/eeca (сайт рэсурсных цэнтраў SALTO, англамоўны), www.training–youth.net (сайт англамоўны).
Андрэй Белагубаў
*************
Тренинг по формированию навыков разрешения конфликтов в рамках проекта «Кто я?» детской студии «Первый шаг» при общественном объединении «Могилёвский женский центр поддержки и самообразования» проведён для учеников второго класса СШ №1. Посредством игр дети учились искать мирные решения конфликтных ситуаций, слушать друг друга, рассказывать о себе. Непринуждённая атмосфера тренинга, интересные и неожиданные творческие задания помогли маленьким участникам по–новому взглянуть друг на друга. Теперь дети с нетерпением ждут новой встречи с волонтёрами Женского центра поддержки и самообразования, запланированной на март.
Галина Короткевич
Асяродзьдзе
Представители общественных организаций и государственных структур Могилёва в составе белорусской делегации участвовала в ежегодной немецко–белорусская партнёрской конференции, которая с 11 по 13 февраля прошла в городе Гезике ( Земля Северная Рейн–Вестфалия).
Конференция, отметившая 15–летний юбилей, носила название «Создавать проекты вместе» и, как всегда, патронировалась Международным образовательным Центром IBB. Особенностью нынешней конференции стал не столько размах мероприятия, собравшего более 150 белорусских и 250 немецких участников, сколько сам состав белорусской делегации. Пожалуй, впервые в числе делегаций из всех областей страны наряду с НПО столь широко были представлены другие сектора нашего общества: чиновники государственных учреждений, депутаты, научные работники, СМИ.
Доминирующей темой конференции стало обсуждение перспектив белорусско–немецкого сотрудничества в рамках Программы Поддержки Беларуси. Озабоченность немецкой стороны проблемами в гуманитарной сфере и, в частности, детского оздоровления, вылилась в принятие совместной резолюции из 9 пунктов под названием «Вывоз детей на оздоровление за рубеж будет продолжен». Название документа говорит само за себя.
Что касается основной тематики конференции, то она всецело была направлена на разработку партнёрских проектов, накануне начала третьей фазы реализации программы «Поддержка Беларуси», которая стартует летом этого года. Очередной этап программы последовательно развивает направления сотрудничества, подержанные в 2002–2003 г.г.: социальная сфера, образование, в том числе и для взрослых, возобновляемые источники энергии и энергоснабжения, развитие малого и среднего бизнеса, в том числе в сельских районах. Кроме этого в качестве самостоятельных Разделов будут поддержаны успешно зарекомендовавшая себя Программа сопровождения, направленная на развитие регионального диалога между НПО и государственными структурами, а также Программа консультаций по организационному развитию общественных организаций. Кроме того, ППБ открывает реальную возможность для исполнительных органов различного уровня приступить к формированию местных повесток в рамках Национальной стратегии устойчивого развития.
Сергей Шишкин, региональный координатор ППБ
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтавала Катарына Іванова
На мінулым тыдні ўсе магілёўскія газеты змясцілі паведамленне інтэрфаксу аб вынясенні прысуду па справе былога старшыні Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова, пакаранага 11 гадамі зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Ніводная газета, аднак, не ўзгадала, што па сканчэнні Магілёўскага педагагічнага інстытута Егор Рыбакоў працаваў у Магілёве журналістам на мясцовым радыё, у газеце “Магілёўскія ведамасці”, а пазней ўзначальваў магілёўскае тэлебачанне.
Магілёўскія газеты інфармавалі сваіх чытачоў аб сустрэчы прадстаўнікоў аблвыканкаму з прадпрымальнікамі, незгоднымі з увядзеннем новага 18%–га падатку. Паводле афіцыйных асоб, патрабаванні страйкоўцаў накіраваны ва ўрад. Прадпрымальнікі згадзіліся пачакаць да канца месяца. Калі за гэты час рашэнне не будзе прынята — яны абяцаюць пачаць новы страйк ўжо з 1 сакавіка.
Як вынікае з публікацыяў мясцовая выканаўчая ўлада падтрымлівае пазіцыю прадпрымальнікаў — дзеля вырашэння канфлікту ў Савет Міністраў накіраваны не адзін пісьмовы запыт. Да таго ж, на сесіі дэпутатаў аблсавету прадпрымальнікам, якія аказваюць насельніцтву бытавыя паслугі ў раённых цэнтрах і маленькіх населеных пунктах, памеры адзінага падатку паменьшаны да мінімальных.
Мерапрыемствы да 16–годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, праведзеныя 15 лютага ў Магілёве і раённых цэнтрах вобласці, былі сярод асноўных тэмаў магілёўскіх выданняў. У ваенных дзеяннях ў Афганістане ўдзельнічала 3,5 тысячы жыхароў Магілёўскай вобласці, з якіх 118 загінулі, 220 вярнуліся інвалідамі.
*************
“Вечерний Могилёв” змясціў інфармацыю аб чарговай сесіі абласнога Савета дэпутата. Адным з пытанняў парадку дня было абмеркаванне справаздачы пра дзейнасць аблвыканкаму. Паводле яе гаспадарка вобласці развіваецца паспяхова. Між тым, 89:(!) прадукцыі магілёўскіх прадпрыемстваў застаецца на складах (сярэдні паказчык па Беларусі — крыху больш за 50:). Складаным застаецца становішча ў аграпрамысловым комплексе — летась зменены 95 з 308 кіраўнікоў гаспадарак Магілёўшчыны.
“Вечерний Могилёв” адзіная сярод магілёўскіх газет працягнула тэму ўзаемадзеяння прадпрымальнікаў і мясцовае ўлады ў артыкуле “Без «боя» нездадут”. Аўтар матэрыялу спрабуе высвятліць прычыны ўзнікнення чутак пра ліквідаванне ў Магілёве Мінскага рынку і ўзніклае у сувязі з гэтым напружанне прадпрымальнікаў, якія працуюць тут.
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
NGOs
Актывісткі аддзялення БАПЖ (арганізацыі працоўных жанчын) у Бабруйску правялі дабрачынную акцыю для выхаванцаў дзіцячага садка №49.
Падарункі, ад Міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй "Белая кветка", атрымалі 8 выхаванцаў адмысловай артапедычнай групы з сур'ёзнымі парушэннямі функцый апорна–рухавага апарату.
Асяродзьдзе
Сярод пераможцаў пятага конкурса Амбасады Рэспублікі Польшча "Польшча — прыязная суседка Беларусі" дзве бабруйскія журналісткі — Галіна Чырук, супрацоўніца недзяржаўнай газеты "Камерцыйны кур'ер" і Людміла Кокаш, рэдактар раённага радыё "Бярэзінская хваля”.
Першая з іх атрымала дыплом за гістарычны матэрыял у тэматычнай рубрыцы "Скрыжалі", другая — за публікацыю "Польшча — не заграніца?" у газеце "Крынічка Бабруйская", якая, да жалю спыніла сваё існаванне мінулым летам.
*************
Агульная колькасць працуючых на прадпрыемствах раёна ў параўнанні з 2003 годам скарацілася на 13% (1196 чалавек), у тым ліку непасрэдна ў калгасах і саўгасах — на 12,7% ( 456 чалавек).
Між тым, як паведамляе раённая газета "Трыбуна працы", траўматызм на вытворчасці зменьшыўся амаль утрая.
За 2004 год адбылося 10 няшчасных выпадкаў супраць 32 такіх у 2003 годзе.
60% усіх выпадкаў вытворчага траўматызма выпадае на сельскагаспадарчую сферу.
*************
Запазычанасць насельніцтва раёна перад камунальнікамі набыла сталы характар і дасягнула 200 млн.рублёў.
Ёсць выпадкі, калі жыхары шматкватэрных дамоў не разлічваюцца за камунальныя паслугі. Грошы, якія ЖКГ спаганяе з неплацельшчыкаў праз суд, часцяком асядаюць на рахунку прапрыемства.
Некаторыя гаспадаркі і самі не спяшаюцца разлічыцца, напрыклад, за спажыванне вады.
КРЫЧАЎ
Андрэй Пархоменка
NGOs
Свет пабачыў другі нумар штогадовага літаратурна–мастацкага альманаху ўсходніх раёнаў Магілёўшчыны “Беларускі ўсход”.
У выданні змешчаны вершы і проза больш чым дваццаці аўтараў–аматараў з Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Мсціслаўскага, Краснапольскага, Горацкага раёнаў, а таксама Шумяцкага раёна Расійскай Федэрацыі.
Альманах накладам 299 асобнікаў выдадзены пры садзеянні Крычаўскага грамадскага аб'яднання “Кантакт–цэнтр&rdqu o;.
Асяродзьдзе
На мінулым тыдні ў Крычаўскім РАУС праводзілася ананімнае анкетаванне ўсіх супрацоўнікаў, якое тычылася кадравай расстаноўкі ў вышэйшых уладных структурах краіны.
Міліцыянты павінны былі напісаць прозвішчы некаторых міністраў, а таксама функцыянераў МУС. Аднак самай нечаканай у анкеце была прапанова пазначыць прозвішча прэзідэнта Рэспублікі Украіна.
Застаецца толькі здагадвацца, навошта спатрэбілася ініцыятарам анкетавання праводзіць маніторынг інфармаванасці беларускай міліцыі адносна падзеяў ва Украіне. Відавочна, што той, хто ведае прозвішча прэзідэнта суседняй дзяржавы, хутчэй за ўсё, ведае акалічнасці, пры якіх ён прыйшоў да ўлады. Хто ведае, якія вывады зробіць гэты чалавек? А ў свеце выбараў прэзідэнта Беларусі, якія няўмольна набліжаюцца, гэтае пытанне набывае новае і надзвычай неадназначнае значэнне.
*************
Усе настаўнікі, што працуюць у Крычаўскім раёне, “пад подпіс” азнаёмленыя з адмысловым загадам Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкаму, што тычыцца іх прафесійнай дзейнасці па–за межамі школ.
Так, пачынаючы з лютага, асобы, якія рыхтуюць падлеткаў па тых ці іншых прадметах для паступлення ў ВНУ, ці робяць кантрольныя работы за студэнтаў–завочнікаў, павінны браць спецыяльную ліцэнзію і плаціць падатак у дзяржбюджэт.
*************
Як паведаміла прэс–служба прэзідэнта Беларусі, сваім Указам ад 18 лютага Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама Мікалая Кадаценка.
На гэтай пасадзе ён змяніў бяссменнага кіраўніка выканаўчай улады на Чэрыкаўшчыне Андрэя Мядзведзева. Апошні будзе і далей працаваць на Чэрыкаўшчыне, але загадчыкам аддзела сацыяльнай абароны.
*************
Згодна з рашэннем Чэрыкаўскага райвыканкаму, усе ўладальнікі прыватных хляўчукоў, што месцяцца ў межах горада, павінны ў двухмесячны тэрмін іх знесці.
У іншым выпадку гэта будзе зроблена намаганнямі камунальных служб.
*************
За оригинальность и индивидуальный подход, а также за наиболее полное отражение темы дипломами и призами награждены участники конкурса художественных рисунков "Война глазами детей".
В конкурсе, организованном отделом по делам молодежи Кричевского райисполкома и посвященном 60–летию освобождения Беларуси от немецко–фашистских захватчиков и 16–й годовщине вывода советских войск из Афганистана, принимали участие школьники всех учебных заведений города.
По итогам конкурса, места распределились следующим образом: первое — Мария Тихонова (СШ №7), второе — Игнат Дорожкин (СШ №1), третье — Оксана Пескова (гимназия).
По материалам http://www.region.mogilev.by/
*************
Крычаўская раённая пракуратура аб'явіла афіцыйнае папярэджанне Ўладзімеру Кудраўцаву, заснавальніку і рэдактару недзяржаўнай незарэгістраванай газэты “Вольны горад”.
Нагодай стала скарга з райвыканкаму, лейтматыў якой — паклёп і абраза ўлады на старонках выдання.
Рэдактар “Вольнага гораду” лічыць, што газета крытыкуе ўлады, каб яны лепш працавалі, а таксама паведамляе чытачам пра розныя дэмакратычныя праекты і акцыі.
У той жа час намесьнік старшыні Крычаўскага райвыканкаму ў справах ідэалогіі Сяргей Марозаў зазначыў, што ўлады ня лічаць выданьне з накладам у 299 асобнікаў газетай і ўвогуле ставяцца да яго як да ўлёткі.
Па матэрыялах Iнфармацыйнага аддзелу ПЦ "Вясна"
ГОРКІ
Эдуард Брокараў
Асяродзьдзе
Задолженность сельскохозяйственных предприятий Горецкого района достигла 1млрд. 280 млн. рублей. Только для погашения процентов по ранее полученным банковским кредитам из районного бюджета в 2004 году выделено почти 85 млн. руб.
Между тем объём промышленного производства в Горецком районе вырос в 2004 году на 27,8% при прогнозе 6,2%. Товарные запасы на предприятиях сократились вдвое и составляют 33% от производимой продукции.
Тем не менее, реализация всех складских остатков принесла бы бюджету дополнительную прибыль в размере 18 млн. руб.
*************
За 2004 год в Горецком районе выявлено 235 фактов самогоноварения.
19 человек направлены на лечение в ЛТП. За нахождение в нетрезвом состоянии на рабочем месте привлечены к ответственности 235 человек. 540 водителей лишены права управления автотранспортом.
*************
Общее количество преступлений в Горецком районе по сравнению с 2004 годом увеличилось на 14%. В том числе на треть увеличилось количество преступлений, совершённых ранее судимыми, на 2/3 — несовершеннолетними.
Начальник РОВД Сергей Мохов объясняет такую ситуацию более строгим подходом к регистрации преступлений: уголовные дела заводятся в случаях, ранее квалифицировавшихся, как происшествия.
Рост показателей детской преступности г–н Мохов объясняет тем, что несколько одних и тех же подростков совершали в течение года однотипные преступления.
*************
Неудовлетворительной признали работу отдела молодёжи на заседании райисполкома.
Начальник отдела Дмитрий Готовчик не смог ответить ни на один вопрос членов исполкома об участии сотрудников отдела в работе по выполнению пунктов районной молодежной программы.
*************
Горецкий хлебозавод в очередной раз понёс убытки от деятельности своего главного партнёра — РайПО.
На днях крупнейшая торговая организация района заказала для своих магазинов большую партию могилёвского хлеба, не предупредив об этом местного производителя. В результате хлебозавод вынужден был в спешном порядке сократить производство.
Руководство предприятия заявляет, что готово работать в условиях рыночной конкуренции, однако при этом требует для себя возможности самостоятельно продавать свою продукцию, в том числе — и в соседних районах, где местные власти с помощью милиции периодически запрещают торговать горецким хлебом.
*************
С начала 2005 года Горецкий лесхоз составил 11 протоколов за незаконную вырубку леса. Все нарушители — жители деревень, заготавливавшие дрова и перевозившие их личным гужевым транспортом.
В то же время ни лесхоз, ни какая–либо другая организация не занимаются доставкой дров населению — этот процесс пущен на самотек. Лесхоз же продаёт древесину исключительно на лесных делянках.
Вот и приходится сельчанам, имеющим в хозяйстве лошадей, либо грузовой автотранспорт, самостоятельно заниматься заготовкой и доставкой древесины, зачастую воруя её в лесу.
*************
В 2004 году в Горках заключено 226 браков, родился 281 ребёнок, умерло 333 человека.
В сельской местности создано 63 новых семьи, родилось 126 детей, 403 человека умерло.
БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч
Асяродзьдзе
У абласным конкурсе на лепшы метадычны матэрыял па краязнаўству, які ладзіўся цэнтрам фізічнага выхавання і спорту аблвыканкаму, пераможцай прызнана настаўніца роднай мовы і літаратуры СШ № 1 Бялынічаў Данута Клопава.
На разгляд журы яна прадставіла метадычную працу "Сістэма работы па выхаванню агульначалавечых каштоўнасцяў праз дзейнасць школьнага літаратурна–краязнаўчага музея "Спадчына".
*************
У раеннай стаматалагічнай паліклініцы з'явіліся тры сучасныя стаматалагічныя ўстаноўкі бразільскай вытворчасці. Гэта — падарунак бялынічанам ад вядомай фірмы "Дайнова".
Пачаў таксама дзейнічаць і стаматалагічны кабінет у СШ № 1 — абсталяванне перададзена школе калектывам цэнтральнай райбальніцы.
АСІПОВІЧЫ
Рыгор Латышэвіч
[email protected] ;
NGOs
З прапановай аб наданні імёнаў славутых беларускіх пісьменнікаў–франтавікоў& nbsp;— Івана Мележа, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча і Івана Шамякіна вуліцам горада выступіла мясцовая суполка ТБМ.
Райвыканкам палічыў ідэю немэтазгоднай і занадта “дарагой”.
Між тым тры гады таму з вялікай урачыстасцю была перайменаваная адна з самых старых вуліц горада — Школьная, якая цалкам апраўдвала сваю назву, паколькі на ёй месцілася першая школа. Зараз яна носіць імя Каданчыка. Тады знайшліся грошы і на шыльды, і на замену штампаў у пашпартах жыхароў, і на змену ў мапах горада… Былую ж неўладкаваную, увесь час брудную вуліцу Балотную назвалі імём Янкі Купалы!
Старшыня Асіповіцкага райвыканкаму паабяцаў, што прапанова мясцовага ТБМ будзе ўлічана пры назве новых вуліцаў.
Асяродзьдзе
*************
“Не хлебам адзіным жывы чалавек”— пад такой назвай пры дапамозе Асіповіцкага рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра выйшла кніга аб старшыні фонду “Памяць ахвяраў сталінізму Беларусі” Валянціне Паборцаве.
Гаворка ў ёй вядзецца пра пошукі Паборцавым звестак аб бацьку, якога расстралялі пад Бабруйскам, пра стварэнне фонда, пра блуканне па кабінетах і розных інстанцыях з ідэяй усталявання помніку ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Менску, насупраць будынку КДБ.
Набыць выданне пакуль можна толькі ў аўтара, Аляксандра Шпака — беларускія друкарні па пэўных прычынах адмаўляюцца масава тыражаваць кнігу.
КРУГЛАЕ
Зінаіда Мілешчанка
После публикации в "Народной воле" статьи "Дневник депутата" — о работе депутата Круглянского райсовета Зинаиды Милещенко, Круглянский льнозавод посетил генеральный директор.
В рабочем цеху было проведено собрание, на котором высокий руководитель рассказал о перспективах работы местного завода. В его высказываниях прозвучал упрёк депутату, которая присутствовала на собрании по приглашению рабочих, и была предпринята попытка удаления её с мероприятия.
Однако, несмотря на сопротивление руководителей, З. Милещенко смогла задать вопросы, о которых её просили рабочие. Но ни они, ни депутат так и не смогли узнать, почему так высоки коммунальные платежи, выставляемые заводу и его рабочим круглянским жилкомхозом.
*************
По инициативе депутата Зинаиды Милещенко 18 февраля состоялось внеочередное заседание комиссии районного Совета по социальной защите населения, на котором были рассмотрены вопросы, касающиеся двух пожилых людей.
Уже в течение десяти лет они не могут добиться пенсии для психически больного сына, и вынуждены содержать его за свою пенсию.
Не обеспечена жильём и их совершеннолетняя внучка, до недавнего времени находившаяся под опекой стариков.
Комиссия приняла решение переадресовать вопросы в вышестоящие органы уже от собственного имени и помочь старикам.
*************
Единый день информирования, который прошёл в Круглом 17 февраля, обсудил три темы, "очень важных на данном этапе развития": "Роль военно–патриотического воспитания молодёжи", "Обеспечение безопасности дорожного движения" и "Реализация вопросов социальной обороны населения в районе".
Неизвестно только, как это повлияет на жизнь людей, если дальше обсуждений дело с "мёртвой точки" не двигается, вызывая лишь раздражение.
*************
Согласно статистике, напечатанной в отчёте зампредседателя райисполкома Т.Аксёновой в районной газете "Сельскае жыццё", за 2004 год несовершеннолетними гражданами района совершено 10 правонарушений, что в два раза больше прошлогоднего. Все десять преступлений носят корыстный характер: один грабёж, два угона автотранспорта и семь краж.
Участие в правонарушениях приняли одиннадцать подростков, трое из них были в нетрезвом состоянии.
За 2004 год за нарушение антиалкогольного законодательства привлечено 59 несовершеннолетних. Всего за 2004 год на заседаниях комиссии по делам несовершеннолетних рассмотрено 150 дел в отношении 154 несовершеннолетних.
Большинство из них — дети из неблагополучных семей. На сегодняшний день, как сказано в отчёте, на профилактическом учёте стоит 82 семьи, где пьют один или оба родителя, и в которых воспитываются 184 ребёнка.
С каждым годом количество таких семей увеличивается.
Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.
Рэдактарка і карэктарка — Алеся Чыж
Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў
|