|
МАГIЛЁЎ
Андрэй Белагубаў
Паштовая скрынка (актуальнае ў беларускім сьвеце NGO)
З пачатку 2006 году пачынае працу Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый.
Мэтавымі групамі Школы з’яўляюцца: моладзь, выкладчыкі, журналісты. На студзень-жнівень 2006 года запланавана правядзенне 6 сесій (кожная сесія – 7-9 адукацыйных дзён): 4 сесіі для чатырох груп моладзі, 1 сесія для выкладчыкаў і 1 сесія для журналістаў. Кожная група ўдзельнікаў – 18-22 чалавекі.
Месца правядзення: Україна, Літва.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Школа правоў чалавека для моладзі. Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў).
Школа правоў чалавека для выкладчыкаў. Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Школа правоў чалавека для журналістаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты факультэтаў журналістыкі дзённай і завочнай формаў адукацыі, маладыя журналісты (узрост: 18-25 гадоў).
Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый. Удзельнікі Школы, якія паспяхова прайшлі курс, атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.
Удзел бясплатны. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў.
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт запаўняе рэгістрацыйную форму разам з CV (каротнае аўтабіяграфічнае рэзюмэ), рэкамендацыйным лістом ад арганізацыі (не абавязкова) і высылае іх электроннай поштай на адрас:
На падставе дасланых дакументаў будуць сфармаваны групы ўдзельнікаў, якім будзе паведамлена інфармацыя арганізацыйнага плану.
Тэрмін падачы рэгістрацыйных форм: 1 сесія: да 5 студзеня 2006 года. 2 сесія: да 25 студзеня 2006 года. Першая сесія адбудзецца 15-21 студзеня 2006 года (ад’езд 14 студзеня, вяртанне 22 студзеня) Другая сесія адбудзецца 5-11 лютага 2006 года (ад’езд 4 лютага, вяртанне 12 лютага) Паводле рассылкі выканаўчага бюро Асамблеі НДА Беларусі, , http://www.belngo.info
NGOs
В Могилеве прошел круглый стол на тему «Демографическая ситуация в Могилевской области: тенденции, специфика и возможны пути решения проблем». Мероприятие проводилось по линии Программы поддержки Беларуси 2005-2006 в партнерстве с областным Управлением по труду и социальной защите населения. В числе 36 человек, принявших участие в круглом столе – специалисты государственных учреждений, активисты региональных НПО, ученые, сотрудники местных и республиканских СМИ.
В ноябре этого года была принята Национальная программа демографической безопасности на 2006-2010 г.г. До 15 февраля 2006 года в областях должны быть разработаны региональные программы демографической безопасности, наполненные конкретным содержанием. Целью круглого стола как раз и являлось обсуждение демографической ситуацию в регионе и наработка предложений для внесения их в готовящийся документ.
Пристальное внимание к демографической ситуации в нашей стране в последнее время — не случайно. По причине неуклонного падения численности населения, которое началось с 1993 года, Беларусь опустилась ниже 10 миллионного порога, вследствие чего по данным ООН бала переведена в разряд стран, подверженных вымиранию. Данная нерадостная перспектива, при условии сохранения темпов отрицательного прироста населения, настигнет нас через 160 лет. А поскольку демографические процессы, особенно тенденции, трудно поддаются корректировке, бить в набат нужно было еще вчера.
Разумеется, что организаторы мероприятия не рассчитывали одним махом вскрыть весь пласт проблем и дать по каждой из них исчерпывающие решения. Однако совместное участие, как специалистов, так и дилетантов всегда дает шанс на получение каких-то неординарных предложений, возникающих в результате взгляда на проблему под иным углом зрения. Можно сказать, что эти ожидания целиком оправдались. Во второй, практической части круглого стола четыре рабочих группы путем «мозгового штурма» выдали целый ряд интересных и содержательных идей, которые в ближайшее время в обработанном виде будут переданы в областное Управление соцзащиты на рассмотрение специалистов.
Сергей Шишкин, координатор Программы поддержки Беларуси по Могилевской области,
*************
Активисты Могилёвского городского общественного экологического информационного объединения "ЭНДО" организовали рабочую встречу по проблемам реализации основных положений Орхусской конвенции на местном уровне.
На встрече присутствовали студенты и преподаватели МГУ им. Кулешова, активисты "ЭНДО", а так же эксперты ОО "Экодом".
Андрей Пахоменко,
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў
ПРЫСУД
Былы дырэктар Магілёўскай абласной філярмоніі, мастацкі кіраўнік фэстывалю “Залаты шлягер” Уладзімер Браілоўскі і былы дырэктар фэстывалю Вячаслаў Любінскі, асуджаныя судом Ленінскага раёну Магілёва, адпаведна да дзевяці і васьмі з паловай гадам пазбаўленьня волі.
Паводле ОНТ, Уладзімер Браілоўскі наўмысна заніжаў ганарары артыстам, а таксама выплаты журы. “У праваахоўныя органы зьвярнуліся самі ашуканыя зоркі эстрады. Да прыкладу Сяроў з Гнацюком”, аргумэнтуюць на сайце тэлевізійнай кампаніі. Са спасылкай на сьледчых ОНТ даводзіць, што спадарства Браілоўскі і Любінскі прысабечалі блізу 600 мільёнаў рублёў – амаль што траціну бюджэту ганарарнага фонду.
Беларуская служба “Радыё-Свабода” паведаміла, што і Ўладзімер Браілоўскі і Вячаслаў Любінскі сваёй віны не прызналі. Адвакат Браілоўскага, Анатоль Гоманаў кажа, што абавязкова будзе абскарджваць прысуд Ленінскага раённага суду ў абласным. Сп. Гоманаў “спадзяецца, што абласны суд пры пераглядзе справы адменіць прысуд Уладзіміру Браілоўскаму і Вячаславу Любінскаму”. Камэнтуючы “Радыё-Свабодзе” рашэньне суду рэдактарка тэлевізійнага каналу “Магілёў-2” Алена Барысава падкрэсьліла, што арышт Уладзімера Браілоўскага і Вячаслава Любінскага ўжо нанёс непапраўны ўдар “Залатому шлягеру” і ўвогуле культурнаму жыцьцю Магілёва. “Гэта прысуд гораду, а, мо, і наогул культурнаму жыцьцю Беларусі”, — зазначыла сп-ня Барысава.
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
ПАДЗЕЯ
У адкрыцці “Амерыканскага кутка” ў гарадской бібліятэцы імя Пушкіна ўдзельнічалі амбасадар Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Крол ды аташэ па пытаннях культуры Джэймс Лэйн. Падчас наведвання бібліятэкі сп. Джэймс Лэйн і загадчыца цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай Бабруйску падпісалі Пагадненне аб перадачы бібліятэцы імя Пушкіна набору кампутаровай, аўдыё-відэё тэхнікі, нізкі пазнавальнай літаратуры аб гісторыі, грамадстве, эканоміцы, палітыцы і культуры ЗША ды даведнікавых баз на кампакт-дысках. Наведвальнікі “Амерыканскага кутка” будуць мець доступ да інтэрнэту.
У бібліятэцы высокія госці гаварылі са шматлікай грамадой ды адказвалі на пытанні журналістаў мясцовых выданняў. Прысутныя ў сваіх водгуках асабліва адзначылі валоданне сп. Амбасадарам беларускай мовай.
У бібліятэцы імя Пушкіна акрамя “Амерыканскага кутка” крыху раней пачаў дзеіць “еўрапейскі нямецка-французкі куток”. Амерыканскі куток” у Бабруйску дванаццаты ў краіне. У якасці падарункаў госці павезлі з Бабруйска піва “Баброў” і зефір.
У матэрыяле скарыстаныя фрагменты публікацыі з газеты “Коммерческий курьер”.
Асяродзьдзе
У ноч, з 24 на 25 снежня, быў апаганены будынак бабруйскага касцёлу: выбіта шыба над алтаром, а сцены абмаляваныя надпісамі “РНЕ і skinhed”.
Гэта не першы выпадак такога кшталту. Колькі часу таму, невядомыя выпілавалі краты ў акне і ўлезлі ў храм. Як кажуць парафіяне, зробленае тады ўдавала на сімуляцыю крадзяжу. Міліцыя па сённяшні дзень не здолела знайсці зламыснікаў.
Ад нядаўняга часу ў Бабруйску пачаў служыць новы ксёндз – Юры Быкаў, былы журналіст, пляменнік Васіля Быкава.
*************
За сёлетнія 11 месяцаў ў бабруйскім раёне адбылося 120 пажараў, у якіх загінула 23 чалавекі. Мінулы тыдзень выдаўся рэкордным: пажарным давялося выязджаць на пажары 12 разоў, спіс ахвяр папоўніўся яшчэ 3 чалавекамі.
Паводле раённай пракуратуры, 20 чалавек загінулі ад палення ў пасцелі ў нецвярозым стане. У 2004 годзе за 11 месяцаў адбылося 87 пажараў, 10 чалавек загінулі. У 2003 годзе адбылося 239 пажараў, 29 чалавек загінулі.
ГОРКІ
Эдуард Брокараў
Асяродзьдзе
Студенческому клубу «Добрые сердца» исполнилось три года.
В его работе принимают участие пятьдесят три человека. Молодые люди устраивают благотворительные концерты, новогодние утренники для детей из социального приюта и детского отделения Горецкой райбольницы, а также регулярно посещают дом престарелых в деревне Коптевка. Клуб также оказывает помощь одиноким пожилым людям, адреса которых волонтеры получают от районного социально-педагогического центра и отделения Красного креста.
Пятнадцать лет исполнилось студенческому театру-студии «Парадокс». В составе коллектива – сорок студентов и сотрудников Академии. Вначале театр отдавал предпочтение юмористическим постановкам, а в последние годы перешел к разработке серьезных проектов. По словам руководительницы «Парадокса» Оксаны Кривенковой, юморить сейчас стали все кому не лень, поэтому театр решил теперь пройтись по всем жанрам.
*************
Прошедшая неделя принесла сразу несколько серьезных аварий в теплоснабжении горецкого микрорайона, расположенного в районе ул. Калинина. В одном из домов разрыв теплосети на пятом этаже общежития привел к затоплению квартир на всех пяти этажах – вызванных по телефону аварийщиков жильцы ждали полтора часа. В другом случае авария водопровода оставила без воды более чем на сутки большую часть этого же микрорайона. Жильцы этой части города с тревогой ожидают наступления сильных морозов. Еще не забыт случай, когда несколько лет назад из-за аварии канализационной системы весь микрорайон не получал воду с 28 декабря до вечера 31-го.
БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч
Асяродзьдзе
У апошні дзень мінулага тыдня дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў правёў прыём бялынічан па асабістых пытаннях і зрабіў перад выбаршчыкамі традыцыйную справаздачу аб уласнай дэпутацкай дзейнасці за мінулы год.
Большасць з сарака чалавек, хто завітаў на прыём, скардзіліся на дрэнную работу мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вырашалі свае побытавыя пытанні, а некалькі асобаў прасілі ўмяшацца ў канфлікт паміж імі і іх працадаўцамі.
На сустрэчы ў гарадскім цэнтры культуры сп. Канаплёў перадаў мясцовым літаратарам сігнальныя паасобнікі кнігі вершаў “Праменьчык сонца ў душы маёй”, змест якой склалі творы бялыніцкіх аматараў вершаскладання. Друкаваннем гэтага выдання апекаваўся дэпутат. *************
Рэдактар раённай газеты “Зара над Друццю” 68-гадовы Мікола Падабед афіцыйна папярэджаны райвыканкамам, што ад 1 снежня 2006 года заканчваецца тэрмін дзеяння заключанага з ім працоўнага кантракту і больш нене будзе працягнуты.
Сп. Падабед найстарэйшы на Магілёўшчыне, відаць і ў Беларусі, рэдактар “раёнкі” (кіруе газетай амаль 33 гады) і дзеючы журналіста. Ён паспяхова перажыў савецкі застой, перыяды перабудовы і дэмакратыі, пры ім змянілася шэсць кіраўнікоў раёна.
Хто стане яго наступнікам, пакуль не вядома.
*************
Паводле інфармацыі раённага цэнтра занятасці насельніцтва, узровень беспрацоўя ў раёне складае 1,8 адсотка. Прызнаны афіцыйна беспрацоўнымі 145 бялынічан, большасць жанчыны. *************
На сённяшні дзень 3336 жыхароў мястэчка і вёсак раёна, або кожны сёмы насельнік Бялыніччыны, маюць уласныя легкавікі самых розных мадэляў. Апроч іх, мясцовым прыватнікам належыць яшчэ 97 грузавых аўтамабіляў і 8 аўтобусаў.
ШКЛОЎ
У Шклоўскім раёне створана экспэртная група па распрацоўцы альтэрнатыўнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Шклоўскага раёну, — паведаміла грамадзка-палітычная газэта “Шклоўскія навіны”.
Экспэртная група просіць з інфармацыяй па рэгіянальным праблемам і прапановам па разьвіцьці раёну зьвяртацца на адрас рэдакцыі газэты: 213004, Шклоў, Савецкая, д. 3А, кв. 4 альбо 213040, Шклоўскі раён, в. Дабрэйка, Мігурскаму Пятру.
Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г. Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev поўны архіў у выдаўцоў.
|