|
Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд № 14 (203)
04-10/04/06
У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту
МАГIЛЁЎ
Андрэй Белагубаў
Паштовая скрынка (актуальнае ў беларускім сьвеце NGO)______________________________
Общественное Объединение «Обновление гуманитарного образования» совместно с Философским молодежным клубом WWLI-ЕГУ в рамках проекта «СВОБОДНАЯ ШКОЛА» организуют молодежный Конкурс творческих работ «КОМУ И ЗАЧЕМ В БЕЛАРУСИ НУЖНЫ ЦЕЛИ ТЫСЯЧЕЛЕТИЯ».
ЦЕЛЬ ПРОВЕДЕНИЯ КОНКУРСА согласуется с идеями и задачами образовательного интернет-проекта «Цели тысячелетия: думай и действуй» (www.newlineclub.net/mdg): предоставить молодым людям, которым небезразличен мир, в котором мы живем, возможность расширения своего образовательного потенциала через включение в международную Компанию тысячелетия.
УЧАСТНИКАМИ КОНКУРСА могут стать молодые люди, которым небезразлична судьба человеческого общества в XXI веке и которые заинтересованы в получении европейского образования, необходимого для успешности Кампании тысячелетия в Беларуси. Конкурс допускает индивидуальное и групповое участие (с формированием различных партнерских групп при индивидуальном и групповом авторстве предоставленных материалов).
Конкурс проводится с марта по июнь 2006 года. В период работы Конкурса все его участники будут приглашены к взаимодействию (между собой и с организаторами) в рамках Интернет-игры «НАША Беларусь: цели тысячелетия» (которая состоится 14 апреля 2006 года с 13 до 16 часов – время минское).
Партнерами организаторов Конкурса являются Европейский гуманитарный университет, Международное научно-общественное объединение «Молодежь. Наука. Общество», Программа расширения доступа и обучения в Интернет и другие.
ДЛЯ УЧАСТИЯ В КОНКУРСЕ всем желающим в период до 10 апреля 2006 года необходимо будет в электронном виде подать индивидуальную или групповую заявку по следующим адресам: , , .
По материалам сообщения с
*************
Представительство Христианского Детского Фонда в Беларуси в рамках проекта «Противодействие распространению эпидемии ВИЧ-инфекции в Республике Беларусь путем развития программ и услуг для уязвимых групп» объявляет конкурс на участие в тренинге «Инфекции, передающиеся половым путем (ИППП) как фактор риска ВИЧ/СПИД» для специалистов некоммерческих организаций и государственных структур, работающих в области ВИЧ/СПИД.
Тренинг будет проходить 15 апреля 2006 года с 09.45. до 18.00. по адресу: г. Минск, офисный центр гостиницы «Орбита», проспект Пушкина, 39, офис 16.
В результате тренинга участники повысят уровень знаний об ИППП, взаимосвязи между уровнем распространения ИППП и ВИЧ/СПИД, обсудят необходимость профилактики ИППП как фактора, способствующего распространению ВИЧ-инфекции, научатся передавать сложную медицинскую информацию доступным языком.
Для участия в рабочей встрече необходимо заполнить анкету-заявку и прислать ее в офис Представительства Христианского детского фонда в РБ до 16.00. 11 апреля 2006 года. Заявки, полученные позднее указанного срока, рассматриваться не будут.
Представительство Христианского детского фонда в РБ берет на себя расходы, связанные с проездом и питанием участников. Проезд будет оплачен по предоставлению оригиналов проездных документов (билетов).
Контактное лицо: Екатерина Костюченко, специалист по программам в области ВИЧ/СПИД.
Контактная информация: Представительство Христианского детского фонда в РБ, г. Минск, пр. Пушкина, 39, офис 16, тел.: (017) 257 77 08, 257 77 09, факс: (017) 257 59 25, .
По материалам сообщения с
*************
Представительство Корпорации «American Center for Education and Research. Inc» информирует об открытии Программы культурного и профессионального обмена «Community Connections Professional Program Application» по четырём направлениям:
? «Юридические клиники, правовое образование». К участию приглашаются менеджеры, преподаватели и студенты юридических клиник, принимающие активное участие в жизни клиники и имеющие опыт работы в этой области.
? «Развитие экологического туризма». К участию приглашаются менеджеры и сотрудники общественных организаций, туристических компаний и государственных структур, работающих в области экологического, сельского и культурного туризма в Республике Беларусь.
? «Профилактика жестокого обращения с детьми и неудовлетворения их основных жизненных потребностей». К участию приглашаются социальные работники государственных и негосударственных организаций и структур, занимающихся защитой детей, оказанием поддержки социально уязвимым семьям и проблемой предотвращения насилия в семьях.
? «Развитие ассоциаций фермерских хозяйств». К участию приглашаются менеджеры и активные участники белорусских ассоциаций фермерских хозяйств, а также представители государственных структур, занимающихся проблемами развития частных фермерских хозяйств.
По всем вопросам, относительно участия и заполнения обращайтесь в: Представительство Корпорации «American Center for Education and Research. Inc» пр-т Независимости 169, ком. 512 (юг), тел: 2181264, 2181267,
[email protected].
NGOs __________________________________________________________________________________________
Магілёўскія студэнты ўшанавалі ахвяраў малавядомай дубравенкаўскай трагедыі.
Пра дубравенкаўскую трагедыю сёньня ня згадваюць. Змрочная падзея часоў другой сусьветнай вайны не асабліва прыцягальная для гісторыкаў, бо ня ўпісваецца ў “гераічную барацьбу народа зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі”. Разам з тым, 10 красавіка 1942 году трагедыя, выкліканая небывалай паводкай на невялікай рацэ Дубравенка, ўнесла 2000 жыцьцяў.
Урачыстасьць, з нагоды 64 угодкаў трагедыі, была арганізавана актывістамі філязоўскага клюбу Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і падтрыманая студэнтамі іншых магілёўскіх ВНУ. Да сымбалічнага месца былі ўскладзеныя кветкі ды абвешчаны збор подпісаў дзеля ўсталяваньня памятнага знаку.
Выкладчык Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксей Бацюкоў, адзначае, што трагедыі застаюцца невядомымі, пакуль пра іх маўчаць. Ані малых, ані вялікіх трагедыяў няма, ёсьць ахвяры, пра якіх варта памятаць і шанаваць. Менавіта гэта найвышэйшая праява людзкасьці.
Удзельнікі ўрачыстасьці перакананыя, што іх заклік будзе пачуты выканаўчай уладай і на 65 угодкі трагедыі кветкі, будуць ускладаць не да абстрактнага месца, але да памятнага знаку.
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў
NGOs __________________________________________________________________________________________
Старшыня Магілёўскага праваабарончага цэнтру Ўладзімір Краўчанка зьвінавачан у блякаваньні дзейнасьці пракуратуры і іншых праваахоўных устаноў, праінфармаваў партал Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі.
Паводле інфармацыйнай крыніцы, праваабаронца Ўладзімер Краўчанка ад сярэдзіны сакавіка дамагаецца абскарджаньня прысуду адміністрацыйнай камісіі у дачыненьні да двух непаўналетніх. Іх затрыманьне і прысуд, як сьцьвярджае праваабаронца, былі незаконнымі. Пракуратура ж у сваім адказе не знаходзіць пацьверджаньня выкладзеным сп. Краўчанкам фактам.
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
NGOs __________________________________________________________________________________________
Бабруйская суполка аб’яднання “Полоцкая ветвь” з нагоды міжнароднага Дня паэзіі для вайскоўцаў воінскай часткі пасёлка Кісялевічы арганізавалі сустрэчу з паэтамі суполкі “Душа”.
Сярод выступоўцаў былі паэты пры пагонах. Вядомая бабруйская паэтка Натальля Нятлеўская, служыць 25 год і піша лірычныя вершы. Кіраўнік суполкі “Полоцкая ветвь” Уладзімір Лявонцеў – палкоўнік у адстаўцы — вядомы дзіцячы пісьменьнік. Паводле сп. Лявонцева, такія сустрэчы папулярызуюць творчасць сяброў суполкі “Душа”, а таксама дапамагаюць у пошуку маладых талентаў.
Асяродзьдзе_____________________________________________________________________________________
У культурным цэнтры гарадзкой габрэйскай абшчыны прэзентаваная кніга кіраўніка бабруйскай габрэйскай грамады Леаніда Рубінштэйна “Они спасли мир”.
Аўтар адзначае, што яго твор пра мужных людзей, якія ў гады вайны ратоўвалі габрэяў. Імя гэтым людзям—праведнікі свету.
Бліжэйшым часам кніга “Они спасли мир” паступіць ува ўсе вышэйшыя навучальныя установы і бібліятэкі гораду .Пакуль жа ахвотнікі могуць знайсці яе ў гарадской габрэйскай грамадзе.
*************
У тралейбусе маршрута №2 дэманструецца адмысловы відэаролік на тэму прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў і дзіцячага траўматызму на дарогах.
Падобныя відэасэансы плануецца арганізаваць яшчэ ў дзевяці тралейбусах. Тэматыка аднак будзе пашырана: да эксперыменту далучацца газавікі, пажарныя, эколагі ды камунальнікі.
*************
На Бабруйшчыне прайшоў першы з трох суботнікаў па збору сродкаў для “Дажынак”.
Усе гаспадаркі, незалежна ад формы ўласнасці, абвезеныя пералічыць на спецыяльны рахунак аднадзённы заробак. Гэта аднак не пазбаўляе ад адпрацоўкі на вытворчасці. Супрацоўнікі раённых дзяржаўных устаноў гэты суботнік правялі на ўпарадкаванні Кургана Славы ў вёсцы Сычкава.
Чарговыя “дажыначныя ”суботнікі адбудуцца 20 мая і 15 чэрвеня. Наперадзе ж традыцыйны суботнік красавіцкі.
Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.
Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev
поўны архіў у выдаўцоў
203 нумар дасланы 350-ці адрасатам
Заўвагі і прапановы па зьмесьце агляду чакайма на адрас
Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў
Карэктарка – Галка Кліменкова
Выканаўца абавязкаў рэдактара – Андрэй Белагубаў
|