English version
 


Навіны

МАГIЛЁЎ
Андрэй Белагубаў


Паштовая скрынка (актуальнае для беларускага сьвету NGO)

19 декабря 2005 года в помещении международного образовательного центра состоялась презентация проекта Христианского детского фонда «Противодействие распространению эпидемии ВИЧ инфекции в Республике Беларусь путем развития программ и услуг для уязвимых групп».
В мероприятии принимали участие специалисты некоммерческих организаций, реализующих проекты и программы в области ВИЧ/СПИД, государственных структур и международных организаций.
Проект направлен на улучшение качества услуг, предоставляемых уязвимым группам, расширение географии программ и проектов по ВИЧ/СПИД, увеличению количества людей, охваченных мероприятиями по профилактике ВИЧ инфекции, улучшение
сотрудничества организаций по противодействию расширения эпидемии ВИЧ инфекции.
Проект открыт для участия в нем всех заинтересованных общественных организаций.
В рамках проекта объявлен конкурс на участие в программе направленной на повышение профессионального уровня тренеров, работающих в области ВИЧ/СПИД.
Контактная информация:
Телефон: (017) 227-33-08
e-mail:

NGOs
Пропаганде здорового образа жизни и участию в ней общественных объединений Могилёва было посвящено выездное заседание городского межведомственного координационного совета по реализации государственных программ отработки системы мер профилактики ВИЧ/СПИДа; заболеваний, передающихся половым путем, наркомании, алкоголизма, курения и пропаганде здорового образа жизни,
Участники встречи на основе личного опыта пытались выработать общее видение участия общественных организаций в пропаганде здорового образа жизни, определиться с целевыми группами, сформулировать проблемы как своих целевых групп, так и те с которыми сталкиваются общественные активисты в ходе своей работы.
Важность и необходимость координации действий местной власти и общественных структур подчеркивали все без исключения участники встречи.
Заседание выработало конкретные рекомендации по совершенствованию деятельности в этой области.
Валентина Гвоздева,

*************

Cостоялось отчетно-выборное собрание общественного объединения «Могилевский женский центр поддержки и самообразования»
Собранием одобрена деятельность организации за отчетный период, обсуждены перспективы ее развития и избран руководящий орган — Правление в новом составе на следующие два года.
Председателем Правления общественного объединения «Могилевский женский центр поддержки и самообразования избрана Валентина Гвоздева, исполнительным директором Галина Короткевич.

*************

У актавай залі Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтру адбылася прэзентацыя зборніка успамінаў “Годы, люди, события”. У выданні змешчаныя аповеды медыкаў — пенсіянераў аб жыцці, прафесійным сталенні, людзях, з якімі давялося працаваць. Выданне пабачыла свет дзякуючы намаганням актывістаў грамадскага аб’яднання “Лекарскі саюз” ды магілёўскіх медыкаў.
Матэрыялы выдання паказваюць супярэчлівы, складаны шлях, якім крочыла медыцына ў сённяшні дзень. За плячыма засталіся жахлівыя 37 і 41 гады, чарнобыльская навала. Пярэстае мінулае поўніцца святым ратаваньнем жыццяў, дасягненнямі ды наватарствамі.
Выдаўцы плануюць распаўсюджваць зборнік у медычных ўстановах, бібліятэках, асяроддзі грамадскіх арганізацый, якія выкажуць ахвоту яго мець у сваіх бібліятэках.
Сымон Глазштэйн,

*************

Намаганнямі актывістаў грамадскага аб’яднання “Лекарскі саюз” і супрацоўнікаў гарадской станцыі юных натуралістаў адбылася алімпіяда, прысвечаная ўзаемасувязі пытанняў экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя і здаровага ладу жыцця.
Больш за 50 навучэнцаў з настаўнікамі спаборнічалі ў яскравасці і даходлівасці аповедаў пра родную прыроду. Па агульных водгуках арганізатараў, удзельнікі алімпіяды паказалі добрую экалагічную эрудыцыю ды дасведчанасць.
Сымон Глазштэйн,

*************

Бібліятэка Магілёўскага грамадзкага аб’яднаньня “Кола сяброў” папоўнілася зборнікам матэрыялаў “Альтэрнатыўная гісторыя. Сустрэча настаўнікаў”.
Зборнік поўніцца матэрыяламі ўдзельнікаў цыклю сэмінараў “Альтэрнатыўная гісторыя”, арганізаванага супольна рэдакцыяй гістарычнага часопіса “Mowia wieki” і праграмай “Форум Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы” Фундацыі імя Стэфана Батуры пры фінансавай падтрымцы Фундацыі імя Конрада Адэнаўра. У зборніку зьмешчаныя адказы настаўнікаў, удзельнікаў сэмінараў, на пытаньне, сфармуляванае ў лекцыі пана Рафала Яворскага, гісторыка, супрацоўніка Варшаўскага ўнівэрсытэту: “Як склаліся б лёсы народаў Рэчы Паспалітай у наступныя стагодзьдзі, калі б не было яе падзелу”.


Асяродзьдзе

У выдавецтве “Тэхналёгія” выдадзена кніга 88-гадовага географа прыродазнаўцы Пятра Лярскага “Прырода Магілёўскай вобласьці". Выданьне пабачыла сьвет дзякуючы падтрымцы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімера Канаплёва, — колішняга студэнта геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту, якому выкладаў сам сп. Лярскі.
Прэзэнтацыя кнігі адбылася ў канфэрэнц-зале Магілёўскага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова. Яе ашчасьлівіў сваёй прысутнасьцю сам старшыня сп. Канаплёў. Можа быць таму звычайная для ўнівэрсытэту падзея (за год выкладчыкамі выдаецца некалькі дзясяткаў кніг) ператварылася ў шоў са сьпевамі, музычным суправаджэньнем і морам кветак. Вялікая заля была амаль цалкам запоўнена студэнтамі, выкладчыкамі ўнівэрсытэту, настаўнікамі школ. Прысутнічаў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура, прадстаўнік выдавецтва “Тэхналёгія” ды іншыя сталічныя госьці. Рэктар унівэрсытэту К.Бандарэнка так расхваляваўся, што аб'явіў “прыватызацыю” кнігі адкрытай, а потым некалькі разоў называў Пятра Лярскага “імяніньнікам".
Па выступленьні высокіх гасьцей слова было нададзена самому Пятру Лярскаму. Той, расчулены ад нязвыклага для яго гонару, шчыра дзякаваў сп. Канаплёву, назваўшы яго дэпутатам, “якім Магілёўшчына мае ганарыцца”. Тут жа зазначыў, што за 60 год навукова-пэдагагічнай працы ім выдадзена кніг агульным накладам больш за чатыры мільёны асобнікаў (па ягоных падручніках доўгі час школьнікі Савецкага Саюзу спасьцігалі азы прыродазнаўства) ніколі не было такога “ганараваньня, а выданьне гэтай кнігі з накладам усяго ў 500 асобнікаў так урачыста адзначаецца.
Сапраўды, натхнёная і самаадданая праца таленавітага навукоўцы не была адзначана належным чынам, яму нават не прысвоілі званьня прафэсара, якое іншым прысвойвалі за значна меншыя заслугі. А шыкоўная прэзэнтацыя апошняй кнігі зроблена ня столькі ў гонар аўтара, колькі ў гонар старшыні Палаты, які дапамог ў выданьні (зразумела ж, не сваімі грашыма).
Міхась Булавацкі,

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

NGOs

*************

510 прадуктовых набораў атрымалі ад гарадзкой арганізацыі Чырвонага крыжа маламаёмасныя магілёўцы – інфармуе афіцыйны сайт Магілёўскага гарвыканкаму.
Блізу 2000 чалавек прыдбалі ў арганізацыі неабходныя рэчы, перавязачны матэрыял, упырскі. Дзеці-інваліды, якія вучацца дома, атрымалі цацкі. У радзільным доме спарадзіхам былі падараныя 240 камплектаў для немаўлят.
Як паведамляе інфармацыйная крыніца гарвыканкаму актывісты Чырвонага крыжа зладзілі для навучэнцаў і студэнтаў конкурс на тэму барацьбы са СНІДам ды дыскатэку, прымеркаваўшы яе да сусьветнага Дня прафіляктыкі СНІДу і прадухіленьня гандлю людзьмі.

Асяродзьдзе
У чатырох з шаснаццаці кантраляваных гарадох краіны, у тым ліку і ў Магілёве, на мінулым тыдні было зафіксавана перавышэньне гігіенічных нормаў – паведаміла ОНТ. У шэрагу з Магілёвам былі названыя таксама Рэчыца, Гомель ды Менск.
Як вынікае з паведамленьня інфармацыйнай крыніцы, прычынай экалягічнай напружанасьці сталіся шкодныя вытворчасьці разьмешчаныя ў памежнай зоне “іншых краінаў”. Беларусі даводзіцца “самастойна змагацца са шкоднымі выкідамі”, — падведзена ў матэрыяле. Тут жа, праўда, адзначана, што летась “наша краіна далучылася да Стакгольмскай канвэнцыі аб арганічных забруджвальніках, а сёлета падпісала Кіёцкі пратакол, які прадугледжвае абмежаваньне выкідаў у атмасфэру”.

*************

У ходзе адзінага дня інфармаваньня насельніцтва, спэцыялісты Ўпраўленьня ідэалягічнай работы Магілёўскага аблвыканкаму асаблівую ўвагу надавалі прапагандзе “нацыянальнай палітыкі — разуменьню беларускай нацыі, як нацыі суграмадзянства, але ні як ні этнічнай супольнасьці, паведаміў афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкаму.  Як вынікае з паведамляньня такая палітыка не скіравана “на расширение числа тех сфер жизни общества, где национальный характер может иметь значение”, удакладняе інфармацыйная крыніца. “Беларускае грамадзтва захавала інтэрнацыянальны характар, які адпавядае тэндэнцыям разьвіцьця якога любя сучаснага грамадзтва” – канстатавана на сайце аблвыканкаму.
“Паводле зьвестак Рады ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў аблвыканкаму, у Магілёўскай вобласьці зарэгістравана і дзеюць 17 грамадзкіх арганізацыяў, створаных прадстаўнікамі васьмі нацыянальнасьцяў, сярод якіх азербайджане, армяне, грузіны, украінцы, габрэі, палякі, немцы і іншыя. Усе зарэгістраваныя арганізацыі рэалізуюць культурна – асьветніцкія, дабрачынныя і адукацыйныя праграмы пры падтрымцы мясцовае ўлады. Нацыянальна-культурныя аб’яднаньні захоўваюць сваю самабытнасьць і адыгрываюць важкую ролю ў культурным жыцьці рэгіёну” – падводзіць інфармацыйная крыніца.

*************

БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская

NGOs
Дыскатэку “Свята Крамбамбулі” правялі ваенна-патрыятычны клуб “Беларускі легіён” і Клуб камунікацыі і журналістыкі “Пяць капеек”.
Уся праграма мерапрыемства была складзена з кампазыцый беларускіх гуртоў. Увесь вечар моладзь з імпэтам танчэла пад “Краму”, “Старога Ольсу”, “Палац”, “Крамбамбулю”, “NRM”. Дыскатэка поўнілася адмысловымі конкурсамі, у часе якіх вядоўцы прамаўлялі па беларуску – ня звыклая для Бабруйску форма камунікацыяў на такога роду мерапрыемствах.

Асяродзьдзе
Практычнае прымяненне Вечнаму агню ў Яловіках, на ўездзе ў Бабруйск, знайшлі мясцовыя жыхары: пры перабоях з газам яны выварваюць на ім бялізну.
Бамжы з наваколля прыстасавалі сімвал памяці для прыгатавання ежы. На мінулым тыдні двое “кемлівых” суб’ектаў абпальвалі на ім ізаляцыю відаць скрадзенага імі ж дроту.

*************

Пытанне далейшага існавання “кропак” кругласутачнага продажу разведзенага спірту-сырца ўздымаецца на кожнай планерцы ў гарвыканкаме. Пад сцягам барацьбы з п’янствам за апошні месяц у горадзе зачынены 4 дзяржаўныя начныя крамы. А вось да ”кропак” у міліцыі чамусьці рукі не даходзяць. Паводле афіцыйных звестках, пунктаў нелегальнага продажу спіртовых сурагатаў у Бабруйску налічваецца каля 70.
Падобная “паслуга” існуе і на сяле.
У вёсцы Кавалі ў пачатку снежня кампанія з пяці падлеткаў бавіла час з куплёным разведзеным спіртам. У выніку дзве 14-гадовыя дзяўчынкі трапілі ў рэанімацыю.
Вясковыя ўлады змагаюцца з алкагалізмам сялян як умеюць. Напрыклад, у Гарбацэвіцкім сельсавеце паседжанні камісіі па барацьбе з п’янствам праходзяць штомесяц. За 10 месяцаў гэтага года на іх “разгледжаны” 23 чалавекі.
Саўгас “Бабруйскі” прыняў больш радыкальныя меры: з саўгаснай касы аплаціў кадзіраванне 10 сваіх работнікаў.

*************

У Палацы мастацтваў прайшоў юбілейны вечар з нагоды 30-годдзя народнага хору пад кіраўніцтвам Віктара Балаханава.
Калектыў складаецца з вакальнай групы колькасцю 25 чалавек і народнага ансамблю з пяці музыкаў. Узрост удзельнікаў ад 23 да 55 год.
За тры дзесяцігоддзі працы народны хор мае у сваім рэпертуары звыш сотні песень.
Мастацкі кіраўнік хору сп. Балаханаў днямі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў “За асабісты ўнёсак у развіццё харавой самадзейнай творчасці.”.
Тым часам, музычную школу №2, імя кампазітара Уладзіміра Алоўнікава, наведаў яго сын , народны артыст, піяніст і кампазітар Ігар Алоўнікаў.
Візіт адбыўся ў межах традыцыйных дзён памяці вядомага беларускага кампазітара.
Як саліст Дзяржаўнай філармоніі, Ігар Алоўнікаў даў сольны канцэрт у вялікай зале школы. А як прафесар Беларускай акадэміі музыкі, падзяліўся педагагічным вопытам , методыкай выкладання з калектывам педагогаў.


ГОРКІ
Эдуард Брокараў

СМІ
Горецкие газеты «Региональные ведомости», «Ленінскі шлях» и литературно-художественный альманах «УзГорак» провели совместную акцию в поддержку эстрадного исполнителя, 23-летнего студента Академии музыки в Могилеве, Олега Пономарева, вышедшего в финал Национального фестиваля-конкурса «Фэст».
В синхронно вышедших материалах изданий журналисты напоминают читателям о том, что Олег еще во время учебы в местной гимназии был победителем детских музыкальных конкурсов, в том числе и международного уровня, и призывают жителей города и района поддержать его в ходе интерактивного голосования во время трансляции финала.
Финал Национального фестиваля-конкурса «Фэст» будет транслировать БТ в пятницу, 23 декабря в 22.20.

Асяродзьдзе
Жители микрорайона Горок, расположенного возле железнодорожного вокзала, провели сбор подписей в поддержку требования к местной власти установить в их микрорайоне новогоднюю елку.
В начале декабря жители обратились с просьбой о содействии в райисполком, однако там на их просьбу не отреагировали. По словам собиравших подписи женщин, удаленный от центра район, в котором проживают несколько тысяч горожан, в дни праздников остается как бы «на отшибе». Родителям приходится ехать в центр города, чтобы порадовать своих детей зрелищем освещенной праздничной елки.

*************

На Горецком вещевом рынке, который работает на территории местного стадиона по воскресеньям, не хватает мест для размещения торговых мест.
Расположенные в два ряда по 400 метров (длина беговой дорожки) палатки предпринимателей уже не вмещаются в отведенное для них пространство и часть из приезжих торговцев располагается вне территории стадиона у памятника воинам-освободителям, расположенного недалеко от входа. Несмотря на неудобства, предприниматели, приезжающие в Горки из Могилева, Орши и других окрестных городов, утверждают, что торговать на Горецком рынке им выгодно. Общее количество предоставляемых стадионом торговых мест уже превысило за триста.


БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч

Асяродзьдзе

З новага года ў вёсках Цяхцін і Ланькава адкрыюцца філіялы ўстановы “Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Работнікі іх будуць аказваць дапамогу састарэлым і мнагадзетным сем’ям, інвалідам і нямоглым вяскоўцам.

*************

Дзеля падтрымкі пераможцаў школьных прадметных раённых алімпіяд, Бялыніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб іх матэрыяльным заахвочванні у памеры дзвюх, адной і паловы базавых велічынь.

*************

Пракуратура раёна сумесна са спецыялістамі энерганагляду праверылі стан электрычнага абсталявання на фермах сельгаскааператываў раёна.
Практычна на кожнай з іх выяўлены грубыя парушэнні ўстаноўкі, эксплуатацыі, тэхнікі бяспекі. Кіраўніцтву райсельгасхарчу і адміністрацыі гаспадарак накіраваны прадпісанні з патрабаваннем тэрміновага прадухілення парушэнняў.



 

Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.
Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev
поўны архіў у выдаўцоў

Карэктарка – Галка Кліменкова
Выканаўца абавязкаў рэдактара – Андрэй Белагубаў



17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.