English version
 










Навіны

МАГIЛЁЎ
Андрэй Белагубаў

Асацыяцыя моладзевых цэнтраў Крыму “Моладзь за мір і разьвіцьцё” запрашае на міжнародную працоўную сустрэчу па ўдзеле моладзі.
Сустрэча мае адбыцца з 24 па 30 кастрычніка 2005 году ў Бахчысараі (Украіна).
Мэта сустрэчы – садзейнічаньне актыўнаму ўдзелу моладзі ў працэсе распрацоўкі моладзевай палітыкі і сацыяльнай інтэграцыі на мясцовым і рэгіянальным узроўнях.
Удзельнікамі міжнароднай сустрэчы могуць быць кіраўнікі і спэцыялісты дзяржаўных моладзевых структур ды лідэры моладзевых арганізацыяў з Польшчы, Малдовы, Беларусі, Украіны, Грузіі і Азербайджану:
Ахвотнікі на ўдзел мусяць запоўніць заяўку і даслаць яе да 5 кастрычніка на адрас: , альбо на факс: + 3 8 06554 42500.
Да заяўкі трэба дадаць рэкамендацыйны ліст ад арганізацыі, якую прадстаўляе ўдзельнік.
Усе выдаткі аплачваюцца бокам, які прымае, акрамя праезду. У выключных выпадках Асацыяцыя можа аплаціць 50 % ад яго кошту. Таксама кожны ўдзельнік павінен зрабіць грашовы ўнёсак за ўдзел у сустрэчы памерам у 5 эўра.
Дадатковую інфармацыю пра сустрэчу, а таксама пра форму заяўкі можна даведацца, зьвярнуўшыся па тэл. +38 06554 42500, альбо па эл. пошце: .
Паводле Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”,


*************


Президиум РАДы, во главе со Светланой Королевой, в ближайшее время объедет все регионы нашей страны. Цель поездок – познакомить общественные организации и инициативы с РАДовским видением альтернативной молодежной политики. Также РАДА хочет познакомиться лично со всеми значимыми организациями и инициативами областей. И, конечно, рассказать о своих ближайших планах – проведении Форума молодёжных организаций.
Во вторник, Ирина Ширнина  член Президиума, Светлана Королева председатель Президиума, и Татьяна Колосова, ответственный секретарь РАДы, уже посетили Гродно.
В субботу (1 октября) состоится поездка в Витебск. Поедет Анастасия Шамшур, член Президиума, и Светлана Королева. По всем вопросам, связанным с поездкой, обращайтесь по тел. 776 13 88.
Поездки в Брест, Гомель и Могилев состоятся в ближайшее время. Если у вас есть вопросы, предложения, пожелания по этому поводу – мы будем очень рады их выслушать!!! Звоните 8(017)234 83 43 или пишите электронные письма (мы целый день онлайн) – .
По материалам рассылки РАДАmess,


*************

Мозырская межрайонная организация общественного объединения "Республиканская ассоциация инвалидов-колясочников", нуждается в финансовой помощи для закупки спортивной формы для команды инвалидов-спортсменов. Команда состоит из 10 человек. Стоимость одного комплекта спортивной формы составляет 150000 бел.рублей. Мы будем благодарны даже, за минимальную поддержку. Наш сайт: www.invalid.of.by Тел. 8 (02351) 3-79-02. м.т. 8 029 6309601. Р/с 3015203680016 в ОАО "Белинвестбанк", код 779. УНН 400909931.
По материалам рассылки Республиканского общественного объединения «Белорусская Ассоциация клубов ЮНЕСКО»,
, www.belau.info

NGOs

У межах праекту “Акадэмія грамадскіх лідэраў” недзяржаўнай арганізацыі Цэнтр адукацыі і дыалога (Centrum Kszta?cenia і Dialogu) “Theotokos” дэлегацыя грамадскіх актывістаў з Магілёва, Мінску і Горадні наведала горад Gliwice (Польшча).
Лекцыйная частка візыту поўнілася тэмамі звязанымі з якасцямі лідэра, функцыямі недзяржаўных арганізацыяў у грамадзкіх працэсах і стасунках, а таксама ва ўзаемінах з дзяржаўнымі ўстановамі.
У межах візыту беларускія госці наведалі офісы шэрагу мясцовых НДА, якія ў асноўным спецыялізуюцца на працы з інвалідам ды моладзі. Паказальным для беларускіх актывістаў сталася знаёмства з працай прыватнай школы і чыннасцю недзяржаўнай арганізацыі, што дзеіць у галіне вырашэння пытанняў занятасці і беспрацоўя.
Вынікі побыту беларускіх грамадскіх актывістаў ў Польшчы будуць грунтоўна апрацаваныя дзеля вызначэння найбольш перспектыўных напрамках супрацоўніцтва між НДА дзвюх краінаў.
Сымон Глазштэйн,


*************

В Минском международном образовательном центре (IВВ) прошла конференция, подведшая черту под итогами Программы Поддержки Беларуси 2003-2004г.г. и давшая старт третьему этапу программы, который продлится до октября 2006 года.
Для участия в конференции были приглашены региональные координаторы ППБ, члены инициативных групп, в которых, с января этого года, шла информационно-консультативная работа по подготовке к третьей фазе программы, а также представители общественных инициатив, чьи проекты получили поддержку. Посол Германии в Беларуси Мартин Хеккер, в своем выступлении отметил особую роль Программы во взаимоотношениях двух стран, поскольку ее главной движущей силой являются партнерские связи между негосударственными объединениями, которых в настоящее время насчитывается с обеих сторон более 500.
Вечерняя часть первого дня программы конференции была посвящена работам в четырех группах, составленных в соответствии с основными направлениями ППБ:
- Образование, в том числе и для взрослых
- Социальная сфера
- Возобновляемые источники энергии и экология
- Поддержка малого и среднего сельского бизнеса; развитие агро и экотуризма
Второй день конференции в основном был посвящен вопросам развития межсекторного диалога в регионах, без которого, как показала практика предыдущих этапов, успешная реализация проектов на местах маловероятна.
Отдавая должное созидательному вкладу ППБ в укрепление третьего сектора страны, стоит отметить не очень оптимистичный факт: итоги конкурса показали, что развитие программы на третьем этапе реально наблюдается только в Минском регионе. Это объясняется не только более прочными и содержательными партнерскими связями, но и тем, что в регионах ряды общественных организаций за последние два года существенно поредели.
Сергей Шишкин, координатор ППБ по Могилевской области,


*************

Бібліятэка Магілёўскага грамадскага аб’яднання “Кола сяброў” папоўнілася новым выданнем “Медицинские и экологические последствия катастрофы на Чернобыльской АЭС. Некоторые итоги и взгляд в будущее”.
Зборнік выдадзены грамадскім аб’яднаннем “Лекарскі саюз” у межах праекту “Думаючы аб сённяшнім і будучым пакаленнях”, што падтрыманы Швейцарскім упраўленнем па развіцці і супрацоўніцтве.
У выданні адлюстраваныя погляды на розныя бакі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы: медычныя, экалагічныя, сельскагаспадарчыя, сацыяльныя. Матэрыялы для выдання падрыхтаваныя вядучымі спецыялістамі Ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, Упраўленнем аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, абласным філіялам Інстытута радыялогіі.
Зборнік будзе распаўсюджвацца сярод спецыялістаў дзяржаўных устаноў, якія займаюцца чарнобыльскай праблематыкай, а таксама паступіць у бібліятэчную сетку Магілёўскай вобласці.
Сымон Глазштэйн,


*************

Група актывістаў магілёўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў, у складзе беларускай дэлегацыі, у межах праекту “Open Community School” – “Адкрытая школа мясцовай супольнасьці” з навучальным візытам наведала шэраг арганізацыяў Летувы, дзе знаёмілася з тамтэйшым досьведам павышэньня ўдзелу насельніцтва ў вырашэньні мясцовых праблемаў.
Больш поўная інфармацыя пра візыт у хроніцы грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”, .


*************


Подведены итоги конкурса Московского Центра защиты прав животных «Вита» в защиту сельскохозяйственных животных. В конкурсе приняли участие представители разных стран СНГ. Участие принимали школьники 6  10 классов.
Среди участников были учащиеся Пашковской СШ Могилевского района, Лебедев Александр и Непопущ Наталья. Их работы получили поощрительные призы. Торжественная церемония награждения состоится 10 декабря 2005 года в Москве, во время празднования Международного Дня защиты прав животных.
Андрей Пахоменко МГОЭИО "ЭНДО",

Асяродзьдзе

Па запрашэнні Магілёўскага аблвыканкаму, у абласным цэнтры знаходзілася дэлегацыя дабрачыннай ініцыятывы “Германія – Беларусь” з Карлсруэ (ФРГ). Мэтай візіту стала правядзенне семінараў, прысвечаных аказанню дапамогі псіхічна хворым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
У складзе дэлегацыі былі псіхіятры, псіхолагі, супрацоўнікі служб сацыяльнай дапамогі. Узначальваў дэлегацыю даўні сябар Магілёва, доктар Ульрых Лохман. Як ён падкрэсліў падчас сустрэчы ва ўпраўленні аховы здароўя аблвыканкаму, дадзеныя семінары з’яўляюцца працягам ранейшых шматгадовых яго намаганняў і ягоных калегаў: “У выніку гэтай працяглай працы ўдаецца ня толькі падзяліцца прафесійным досведам нямецкіх спецыялістаў з беларускімі калегамі, але і ажыццявіць разнастайныя гуманітарныя акцыі”.
Дэлегацыя наведала абласны цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, абласны псіхіятрычны шпіталь, медыцынскае вучылішча, спецыяльную школу закрытага тыпу, абласны дзіцячы шпіталь, шэраг партнёрскіх грамадскіх аб’яднанняў.
Разам з традыцыйнымі кірункамі супрацоўніцтва, нямецкія госці ажыццявілі і новы для сябе праект. У рамках наведвання псіхіятрычнага шпіталя ўдзельнікі дэлегацыі і беларускія медыкі ня толькі абмеркавалі цяперашні стан аказання медычнай дапамогі псіхічна хворым, але і закранулі сур’ёзны гістарычны аспект. Ён звязаны з сумнымі старонкамі другой сусветнай вайны. Вядома, што нацысты ў 1941 годзе знішчылі пацыентаў гарадскога псіхіятрычнага шпіталя ды знялі гэта на стужку. Потым гэтыя кадры фігуравалі на Нюрнбергскім трыбунале ў якасці доказу абвінавачвання. Іх і прывезлі нямецкія госці ў Магілёў. Па праглядзе жахлівых кінакадраў гледачы выказалі спадзеў, што падобнае больш не паўторыцца. Варта адзначыць, што нямецкія госці пакінулі прывезены кінафрагмент разам з астатнімі кадрамі падобнай тэматыкі ў Магілёве.
Вынікам візіту стала развіццё далейшых кантактаў медыкаў і прадстаўнікоў сацыяльных служб Магілёва і Карлсруэ. Паводле доктара Лохмана, ёсць спадзеў пабачыцца зноў налета з новымі напрацоўкамі і прапановамі.
Сымон Глазштэйн,


БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская

Асяродзьдзе

Працягваецца рэарганізацыя камунальнай гаспадаркі горада. Усё больш гараджан атрымлівае новыя, агульныя, квіткі на аплату камунальных паслуг. Ранейшая сістэма, хаця і выклікала нараканні колькасцю квіткоў, усё ж давала людзям магчымасць аплачваць паступова, па меры наяўнасці грошай. Цяпер жа людзі вымушаны выплачваць усю суму цалкам. Як заўсёды , пра іх ніхто не падумаў.
Па ранейшаму спаганяюць пеню з тых, хто не змог заплаціць да 15 чысла. Але зарплата выдаецца са спазненнем. Дзяржаўныя ўстановы, пры заключэнні кантрактаў, упісваюць тэрмін выдачы заробку не раней за 25 чысла наступнага месяца. Гарадскі аддзел адукацыі, напрыклад, згодна кантрактаў, зарплату абяцае выплачваць “не пазней 30 чысла наступнага месяца”.


*************

Магчыма, к “Дажынкам-2006” гарадскі стадыён “Спартак” не толькі будзе рэканструяваны, але і зменіць назву. Старшыня гарвыканкаму Міхаіл Банкарэнка ўнёс прапанову аб наданні цэнтральнаму стадыёну Бабруйска імя знанага бабруйчаніна, футбаліста Аляксандра Пракапенкі. Адпаведнае даручэнне ўжо атрымала тапанімічная камісія гарвыканкаму.


*************

Месяц таму канцэрн “Беллёгпрам” прыняў рашэнне аб ліквідаванні бабруйскай футровай фабрыкі. Калі за савецкім часам на фабрыцы працавала блізу дзвюх тысяч чалавек, дык на сёння з улікам базы адпачынку і інтэрнату ўсяго 150. Згодна з рашэннем усе 150 чалавек, пераважна жанчыны, да 7 лістапада павінны атрымаць поўны разлік.
На сёння ў Бабруйску 822 працоўныя вакансіі, для жанчын толькі 137. намеснік рэгіянальнага Цэнтра занятасці Ўладзімір Краснеўскі, які ўваходзіць у ліквідацыйную камісію фабрыкі, кажа, што рэальна па ліквідацыі прадпрыемства на ўлік па беспрацоўі стане чалавек 40. Пакуль жа, у якасці маральнай кампенсацыі звольненым для пастаноўкі на біржы будуць выдавацца даведкі аб заробку, бланкі якіх ужо завезеныя на фабрыку.


*************

Пивоваренная компания «Сябар» (г. Бобруйск, Могилевская область) в октябре 2005 года приступит к разливу первой промышленной партии пива под брендом «Бобров», сообщил менеджер по связям с общественностью компании Вадим Сехович.
До конца текущего года компания планирует осуществлять выпуск пива под брендами «Сябар» (светлое, оригинальное и крепкое) и «Бобров» (светлое и крепкое). Пиво «Сябар» премиум класса будет реализовываться на всей территории Белоруссии, пиво «Бобров»  только на местном рынке. Первоначально «Сябар» и «Бобров» будут разливать в ПЭТ-тару. В дальнейшем компания планирует розлив в стеклянную бутылку.
С мая по сентябрь текущего года в бобруйский пивоваренный завод было инвестировано $19 млн. Мощности пивоваренного производства составят до 6 млн. дал пива в год.
«Пивоваренная компания «Сябар» была зарегистрирована в феврале 2004 года. Учредителями СП являются компания Detroit-Belarus Brewing Company LLC (DBB Company), созданная с участием американской инвестиционной группы Detroit Investment Ltd. и Международной финансовой корпорации, и ОАО «Дедново» (г. Бобруйск Могилевской области).
По материалам http://www.city.mogilev.by/


БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч

Асяродзьдзе

На чарговай сесіі райсавета дэпутаты зацвердзілі Праграму адраджэння бялыніцкіх вёсак на 2005-2010 гады. Паводле яе, у раёне плануецца пабудаваць 7 аграгарадкоў, значныя якасныя змены чакаюць вясковую жыллева-камунальную гаспадарку, такія сферы, як медычнае, бытавое, гандлёвае, транспартнае, культурна-баўленчае абслугоўванне сельскіх жыхароў. Пэўны акцэнт распрацоўшчыкі праграмы зрабілі і на развіццё вясковага турызму.
Тым часам, сельскі вытворчы кааператыў “Ількавічы”, які вясной паўстаў з аб’яднання двух калгасаў, плануе узбагаціць свае традыцыйныя сельскагаспадарчыя галіны рыбаводства. Кааператыў узяў у арэнду два возеры – Вейна і Няропля.


*************

Рашэннем райвыканкама, аддзел турызму і краязнаўчай работы раённага цэнтра творчасці і вольнага часу школьнікаў ператвораны ў Базу юных турыстаў. Размяшчацца яна будзе ў мясцовым моладзевым многапрофільным цэнтры.
Тым часам, у раённым мастацкім музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, адбылася творчая сустрэча бялыніцкай паэткі Алы Войлакавай з навучэнцамі сельскагаспадарчага ПТВ-217.
Для падлеткаў супрацоўнікі музея таксама прачыталі лекцыю “Літаратурная Бялыніччына”.


*************

Яшчэ адна базавая станцыя сістэмы сотавай сувязі МТС хутка пачне функцыянаваць на тэрыторыі раёна. Яна ўзводзіцца ў вёсцы Іскра і будзе забяспечваць сувязь для жыхароў паўночна-заходніх паселішчаў раёна.
Неўзабаве ў Бялынічах пачне вяшчанне і мясцовая тэлестудыя. Яна стане структурнай часткай Шклоўскай тэлестудыі “Тэмбр”.


КРУГЛАЕ
Зінаіда Мілешчанка

Дзёньнік дэпутаткі Зінаіды Мілешчнкі

На прошедшей сессии районного Совета депутат Зинаида Милещенко, зачитав заявление, покинула зал заседания в знак протеста с причины невыполнения требований избирателей своего участка по наведению порядка.
Работники ЖКХ, произведя земляные работы, не привели территорию в надлежащий порядок. Депутат обвинила руководство Совета и райисполкома в нарушении указа Президента страны "О наведении порядка на земле". Показушные отчёты в вышестоящие органы и вырубка зелёных насаждений в черте города, заменили чиновникам настоящую работу, на которую указывал Президент. Одновременно необдуманные действия руководства района, по мнению депутата, подрывают авторитет Главы государства и в такой ответственный момент, как предстоящие в следующем году выборы Президента.


*************

Председатель райисполкома приказал работникам ЖКХ вырубить деревья на улице Строителей, где проживает депутат Зинаида Милещенко. Видимо это был ответный шаг на протест депутата на сессии Райсовета о незаконных действиях руководства, дающий понять депутатскому корпусу, кто в районе хозяин.
Также были сфотографированы и помещены в районную газету "Сельскае жыццё" гуси депутата, пасущиеся на полу сельской улице, якобы нарушающие указ Президента. Не вызовет удивления, если скоро в Круглом станут стрелять ворон и галок, так как они тоже не вписываются в наведение порядка на земле  гадят, пролетая на головы не только простого народа, но и руководству района.


Асяродзьдзе

Обманутыми оказались работники СПК "Им. Димитрова", убиравшие урожай.
Сменилось руководство хозяйства и рядовым работникам отказано в выдаче положенного им по коллективному договору зерна, заработанного на "битве" за урожай. Отказ мотивируется тем, что в СПК нет зерна, всё сдано на госзаказ. Это похоже на продразвёрстку двадцатых годов, когда сами земледельцы оставались без нужных запасов, всё сдавая мифическому государству, вроде как они и не являлись его гражданами.


Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.

Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev
поўны архіў у выдаўцоў



29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.