|
Шаноўнае спадарства градзкаактыўныя асобы, сябры грамадзкіх аб'яднаньняў і ініцыятываў Магілёўшчыны выдаўцы інфармацыйнага агляду “Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” маюць гонар прапанаваць вам далучыцца да нашае працы. Ахвочым дапоўніць агляд сваімі паведамленьнямі просім ліставаць на адрас і тэлефанаваць на нумары 8–0222–226319, альбо 8–0296–255785.
Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд № 5 (153)01–07/02/05
У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Бялыніч, Круглага
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту
МАГIЛЁЎ
NGOs
Сённяшні стан беларускага жаночага руху, яго праблемы і перспектывы былі абмеркаваны падчас сустрэчы прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання “Магілёўскі жаночы цэнтр падтрымкі і самаадукацыі” і нарвежскай недзяржаўнай арганізацыяй “Народная дапамога” (Norwegian Peoples Aid). У ходзе гаворкі былі абмеркаваныя і магчымасці наладжвання супрацоўніцтва двух арганізацый у сферы вырашэння гендэрных праблем, падвышэнні сацыяльнага статуса і ролі жанчыны ў беларускім грамадстве.
“Norwegian Peoples Aid” — адна з найбуйнейшых НДА ў Поўночнай Еўропы, славутая сваёй дабрачыннай і асветніцкай дзейнасцю. Плён працы арганізацыі карыстаюць у Харватыі, Сербіі, Албаніі, Расіі, Анголе і Руандзе.
У нашай краіну нарвежскія госці вывучаюць сытуацыі, зьвязаную з дзейнасцю НДА і шукаюць сабе партнёраў.
Шыман Пулаўскі
*************
Сусветнае віртуальнае сеціва папоўнілася новым адрасамhttp://zvon.at.tut.by/, які прэзентуе магілёўскую маладзёжную газетку “Звон”.
Друкаванае выданне “Звон” было паўстала ў 2002 годзе як школьны праект магілёўскай гарадской гімназіі №1. У лютым 2004 года да працы над выданнем далучыліся журналісты–пачаткоўцы з іншых магілёўскіх школ і выданне стала гарадскім. Цяпер над выданнем працуюць 16 карэспандэнтаў з 10 гарадскіх школ. У новай сваёй якасці пабачыла свет 4 нумары газеткі.
Звонаўцы ўважаюць сваю газетку за незалежнае беларускамоўнае маладзёжнае выданне, якое імкнецца аб'ектыўна асвятляць падзеі ў Магілёве, Беларусі і свеце.
Прыемна адзначыць, што “Звон” карыстае матэрыялы і з “Тыдня з Магілёўскай вобласцю”.
Асяродзьдзе
На ініцыяванай аддзелам ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму сустрэчы яе ўдзельнікі абмеркавалі мэтазгоднасьць стварэньня Каардынацыйнай рады грамадзкіх, палітычных і прафсаюзных арганізацыяў Магілёва і пастанавілі Радзе быць. У пагадненьні, распрацаваным ініцыятарамі, сьцьвярджаецца, што яно “адкрытае для далучэння грамадзкіх аб'яднаньняў прынцыпы і мэты дзейнасьці якіх не супярэчаць Пагадненьню”.
У абмеркаваньні праектаў Пагадненьня і Палажэньня аб Каардынацыйнай радзе ўдзельнічалі кіраўнікі 25 грамадзкіх аб'яднаньняў Магілёва, прадстаўнікі гарвыканкаму, а таксама намесьнік старшыні гарвыканкаму, адказны за сацыяльны сэктар Фёдар Міхеенка.
Прадстаўнікоў палітычных партыяў на сустрэчы не было, як, дарэчы, і тлумачэньняў на гэты конт.
Сп.Міхеенка сваімі рэплікамі раз за разам канкрэтызаваў пазыцыю мясцовай выканаўчай улады адносна ролі грамадзкіх аб'яднаньняў у грамадзкім і сацыяльным жыцьці гораду. Шырыня ахопу задач новай структуры заслугоўвае асаблівае ўвагі: тутака і падвышэньне ролі і значнасьці грамадзкіх аб'яднаньняў у вырашэньні актуальных для Магілёва праблемаў, і выпрацоўка прапановаў па разьвіцьці сацыяльнай і грамадзкай актыўнасьці грамадзян з абавязковым інфармаваньнем насельніцтва аб сваёй дзейнасьці. Не засталося ў баку і вывучэньне грамадзкай думкі, інтарэсаў і запытаў насельніцтва ды наладжваньне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва між грамадзкімі аб'яднаньнямі, недзяржаўнымі, дзяржаўнымі і замежнымі міжнароднымі структурамі.
Задума стварыць Каардынацыйную раду для Магілёва ня новая. Падобнага кшталту структуру намагаліся стварыць яшчэ ў 2002 годзе, але тады нешта не спрацавала, а потым пачалася выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы. У выніку праца была згорнутая. Цяпер жа, як аптымістычна зазначаюць некаторыя з удзельнікаў сустрэчы, праца будзе больш плённай. Да 25 лютага ў аддзеле ідэалагічнай працы будуць зьбірацца прапановы па дасканаленьні праектаў Пагадненьня і Палажэньня аб Каардынацыйнай радзе. На другой жа сустрэчы, заплянаванай на 3 сакавіка, адбудзецца зацьвярджэньне дакумэнтаў.
Андрэй Белагубаў
Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтавала Алеся Чыж
NGOs
Правядзеннем “круглага стала” суполкі “Новая Зямля”, “Маладыя сацыял–дэмакраты” і “БНФ “Адраджэньне” адзначылі 344 гадавіну (1 лютага 1661 году) паўстання магілёўцаў супраць сямітысячнага маскоўскага гарнізону. Тады, маскоўская залога была вынішчана амаль дашчэнту. Магілёву было вернутае Магдэбурскае права, скасаванае ў 1554 годзе і нададзены новы герб. Менавіта герб узору 1661 году афіцыйны герб Магілёва.
За “круглым сталом” пры ўдзеле магілёўскіх гісторыкаў Алеся Агеева і Ігара Пушкіна маладыя рупліўцы нацыянальнае культуры абмеркавалі магчымасці ажыццяўлення ў сённяшніх умовах праграмаў па развіцці і захаванні беларускай гісторыі і культуры.
Паводле http://zvon.at.tut.by/
Рэгіянальныя структуры палічных партыяў
У Магілёве аб'ядналіся гарадзкія арганізацыі БСДГ і БСДП (НГ). Такое рашэньне было прынятае на агульным сходзе, які адбыўся ў абласным цэнтры ў нядзелю. Упершыню сацыял–дэмакраты ня толькі заявілі пра аб”яднаньне, але і абралі кіраўніцтва аб'яднанай партыйнай структуры.
У агульным сходзе магілёўскіх сацыял–дэмакратаў бралі ўдзел больш за 40 чалавек, якія прадстаўлялі дзьве палітычныя партыі. Аб'яднаньне прайшло аднагалосна.
Кіраўніком гарадзкой арганізацыі аб'яднанай БСДП (НГ) стаў выкладчык ўнівэрсытэту Павал Усаў. Спадар Усаў спадзяецца, што аб”яднаньне сацыял–дэмакратаў паставіць кропку на палітычных непаразуменьнях і бяз дзейнасьці.
Прадстаўнікі сацыял–дэмакратычных партыяў з Менску на сход не прыехалі, аднак лідэры аб'яднанай арганізацыі паведамілі, што ў сталіцы падтрымалі рашэньне магілёўцаў. Сяргей Фамін, які абраны намесьнікам старшыні гарадзкой арганізацыі, заявіў, што ў Магілёве ўзялі на сябе ініцыятыву, каб стаць прыкладам для іншых партыйных арганізацыяў, а таксама і падштурхнуць да аб”яднаньня менскае кіраўніцтва.
Марыя Ўсьціновіч, www.svaboda.org
Асяродзьдзе
Гандлёвае прадпрыемства "Магілёўкніга" вярнула Алесю Асіпцову, пасярэдніку між гэтым аб`яднаннем і рэдакцыяй часопіса "АRCHE", не распраданыя нумары выданьня.
Адначасова кіраўніцтва "Магілёўкнігі" абвясьціла, што з гэтага моманту ў аднабаковым парадку скасоўвае дамову, што была заключана паміж прадпрыемствам і рэдакцыяй на продаж часопісу ў магілёўскіх кнігарнях. Кіраўніцтва прадпрыемства кнігагандлю патлумачыла рашэньне нізкім попытам на часопіс.
Сп. Асіпцоў зазначае, што прадпрыемства, толькі выканаўца загаду сталічнага начальства. Вядома, што часопіс "АRCHE" у асаблівую "няміласьць" патрапіў пасьля таго, як прысьвяціў адзін з леташніх нумароў падвядзеньню вынікаў 10–гадовага праўленьня А.Лукашэнкі. У прыватнасьці, увосень мінулага года шэраг сталічных кніжных крамаў адмовіўся прадаваць часопіс і запатрабаваў, каб рэдакцыя забрала ў іх таксама ўсе папярэднія нумары часопіса.
У сярэдзіне жніўня 2003 г. у Віцебску таксама адмовіліся прымаць на рэалізацыю 25 асобнікаў выданьня.
Паводле інфармацыйнага аддзелу ПЦ "Вясна", http://spring96.byhosting.com/
*************
Актывіст Магілёўскага аддзяленьня руху "Зубр" Максім Дварэцкі падаў скаргу у пракуратуры Ленінскага і Магілёўскага раёнаў, а таксама ў Магілёўскі абласны суд на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі і незаконны прысуд.
Пры затрыманьні Максіма Дварэцкага былі дапушчаныя грубыя працэсуальныя парушэньні, але, нягледзячы на гэта, актывісту "Зубра" прысудзілі трое сутак арышту.
Пра "справядлівасьць" судовага рашэньня й "уважлівы" разгляд справы Дварэцкага сьведчыць і тое, што судзьдзя адмовіўся выклікаць сьведкаў, на якіх спасылаўся Дварэцкі, а судовае паседжаньне цягнулася тры хвіліны.
Нагадаем, што Дварэцкі быў арыштаваны ўначы 11 студзеня за графіці "Свабоду Марынічу" і абвінавачаны ў дробным хуліганстве.
Паводле інфармацыйнага аддзелу ПЦ "Вясна", http://spring96.byhosting.com/
*************
За час вычислили "минера" здания районного отдела внутренних дел сотрудники шкловской милиции.
31 января по телефону 02 позвонил неизвестный и сообщил, что здание РОВД заминировано. Буквально в течение часа было установлено, что это дело рук ученика 9 класса третьей средней школы Шклова, ранее судимого за кражу. Телефонный террорист задержан, возбуждено уголовное дело.
В прошлом году на Могилёвщине зафиксировано более 20 анонимных звонков по ложному минированию зданий. По 19 таким фактам возбуждены уголовные дела, в том числе 11 — по ложному минированию школ.
В большинстве случаев «шутили» ученики, которым не хотелось идти на уроки.
По материалам
*************
Резкой критике подвергла работу управления здравоохранения Могилевского облисполкома и предложила изменить ее коренным образом министр здравоохранения Беларуси Людмила Постоялко на заседании коллегии ведомства в Могилеве.
В области при самой низкой рождаемости в республике наблюдается самый высокий рост детской смертности. Если средний показатель по Беларуси 7, то по Могилевской области — 8,1. По мнению министра, главная причина здесь не в отсутствии обеспеченности современным оборудованием, а в отсутствии системы в работе и профессионализме кадров.
Могилевщина "лидирует" и по уровню госпитализации населения — каждый третий житель области в 2004 году прошел стационарное лечение, а из 120 специалистов–врачей, которые направляются в область по распределению, доезжают только 86.
По материалам
*************
Без детского кафе детский туризм немыслим — таково мнение депутата горсовета Аллы Нестеренко.
Она же, полагая, что основная масса туристов — школьники, предлагает размещать лотки с сувенирной продукцией, которую в Могилеве приобрести довольно проблематично, не в редких магазинах, а по схеме туристических маршрутов. Сувениры должны быть недорогими и разнообразными: флажки, наборы открыток, марок, носовые платочки...
Депутат также считает, что, посещая музеи и театры, школьники невольно ощущают дыхание исторических событий, радуются свершениям народа и Отечества. А следование традициям в конечном итоге и воспитывает идеологию.
По материалам http://www.city.mogilev.by/
БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская
NGOs
Прием членов городской организации общественного объединения «Белорусский союз блокадников Ленинграда», приуроченный к 61–й годовщине снятия Ленинградской блокады, состоялся в Бобруйском горисполкоме.
33 бобруйчанина, на долю которых выпало страшное испытание, вспоминали пережитое, смотрели видеофильм о ветеранах войны.
Силами бобруйского хлебозавода и предприятия «Красный пищевик» для приглашенных был организован сладкий стол, а лучшие самодеятельные коллективы подготовили бывшим блокадникам концертную программу.
По материалам http://kk.bobruisk.org/
Асяродзьдзе
У Бабруйску, некалі славутым яўрэйскай грамадой, распачаў працу клуб яўрэйскай культуры. У дзейнасці клубу, як зазначаюць яго стваральнікі, дамінуе праца з дзецьмі. Дзеткам прапануецца шырокі выбар гурткоў па інтарэсах і нават бясплатнае вывучэнне замежных моваў. Для дзяцей з абмежаваннямі, а такіх 12 асобаў, распрацаваная адмысловая праграма “Гаваркая кніга”. Ахвочае да чытанне дзіця, але нездольнае гэта рабіць самастойна, мае магчымасць праслухаць улюблёны літаратурны твор у аўдыёфармаце. Валанцёры клубу апякуюцца гэтай катэгорыяй наведвальнікаў.
*************
Жыхар вёскі Зацішша Яўген Календа калісьці на ўласныя сродкі паставіў помнік землякам, якія загінулі за часамі другой сусветнай вайны. Да 60–годдзя вызвалення Беларусі 78–гадовы ветэран стаў ініцыятарам усталявання 16–тоннага каменя ў гонар землякоў, якія ваявалі і вярнуліся жывымі. З 27 ветэранаў, адзначаных на камяні, жывуць толькі пяцёра.
*************
Бобруйских школьников ожидает карантин — таков возможный вердикт медиков в случае, если в течение трех дней будет зарегистрировано трехкратное превышение эпидемического порога заболеваемости гриппом.
Пока же ситуация в городе характеризуется как предэпидемическая. 31 января, эпидемический порог был превышен в 3,4 раза, но уже в последующие дни стал несколько снижаться: во вторник — в 2,8 раза, в среду — в 2,9 раза.
По материалам http://kk.bobruisk.org/
*************
Четыре часа оперировали врачи бобруйской городской больницы семидесятитрехлетнего мужчину, искусанного собственным ротвейлером. Однако спасти его так и не удалось.
Ответ на вопрос о причинах трагедии дадут специалисты.
По материалам www.tut.by
*************
Каб атрымаць тэлефонны нумар, жыхару вёскі трэба быць ветэранам альбо інвалідам. Так, за мінулы год, паводле афіцыйных звестак, з 87 выдзеленых у раёне нумароў 86 атрымалі грамадзяне ільготнай катэгорыі.
Практычна тэлефанізавана вёска Круглоніва: тут тэлефоны маюць усе сямёра яе жыхароў. Тэлефонны нумар, найчасцей, па смерці абанента перадаецца наступнаму старажылу.
КРЫЧАЎ
Андрэй Пархоменка
Рэгіянальныя структуры палічных партыяў
На давыбары ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў ад Крычаўскай сельскай выбарчай акругі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваліся старшыня Крычаўскага раённага Савета прафсаюзаў работнікаў агра–прамысловага комплексу Раіса Сербянкова і кіраўнік мясцовай суполкі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Няроўны.
Планавалася, што ўдзел у давыбарах возьме яшчэ адзін кандыдат — сацыял–дэмакрат Мікалай Гердзій. Але пасля таго, як крычаўская гарадская арганізацыя БСДП «НГ» атрымала ад упраўлення юстыцыі два папярэджанні запар, ён ад гэтай задумы адмовіўся.
Асяродзьдзе
Рэдактар крычаўскага недзяржаўнага выданьня “Вольны горад” і кіраўнік раённай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Няроўны быў выкліканы ў міжраённую ўправу КДБ на гутарку.
Супрацоўнікі КДБ цікавіліся матэрыяламі, надрукаванымі ў газеце “Вольны горад”, у прыватнасці, канфліктам у Крычаўскай раённай вэтэранскай арганізацыі, які асьвятляе газэта і які, паводле зьвестак Няроўнага, улада хоча “замяць” напярэдадні 60–годзьдзя Перамогі.
Сяргей Няроўны разглядае выклік у КДБ як пачатак кампаніі ціску на дэмакратычных актывістаў у рэгіёне.
Паводле інфармацыйнага аддзелу ПЦ "Вясна", http://spring96.byhosting.com/
*************
Увесь калектыў рэдакцыі Крычаўскай раённай газеты "Ленінскі кліч" (заснавальнік — Крычаўскі райвыканкам) загадам галоўнага рэдактара Таццяны Іўкінай на 100% пазбавілі прэміі за снежань мінулага года.
Такім чынам работнікаў газеты пакаралі за тое, што рэдакцыя не здолела падвысіць з першага ж месяца новага году наклад свайго выдання амаль удвая (да 4 000 асобнікаў).
Лічбу вызначыў асабіста старшыня крычаўскага райвыканкаму Іван Пракопаў. "Ленінскі кліч" патрапіў у абласны спіс дзяржаўных газет (усяго такіх 5), якія павінны стаць самаакупнымі ўжо з сёлетняй вясны.
Гэтыя выданні папярэджаны аб значным змяншэнні бюджэтнага ўтрымання.
Што ж тычыцца крычаўскай "раёнкі", то кожнаму яе супрацоўніку загадалі "падпісаць" на газету не менш як па 100 чалавек.
*************
Суддзя Крычаўскага раённага суда адмовілася разглядаць справу кіраўніка крычаўскага аддзялення фірмы «Белая Русь» спадара Цямніцкага.
Нагодай стала прысутнасць на працэсе супрацоўніка незарэгістраванага выдання «Вольны горад» Сяргея Няроўнага і былога намесніка старшыні Крычаўскага райвыканкама, а сёння сябра Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалая Гердзія.
Суддзя прапанавала ім пакінуць залу суда. Але апазіцыянеры, у чаканні палітычнай заявы ад спадара Цямніцкага, зыходзіць адмовіліся. Не дапамаглі нават спецыяльна выкліканыя старшыня суда і нарад міліцыі.
*************
В ближайшее время в библиотеках Кричева пройдут мероприятия, посвященные белорусским писателям–юбилярам. 5–го февраля исполнилось 70 лет писателю–юмористу Панасу Палитыка. В честь его юбилея в центральной библиотеке будет организован вечер "Писатель, наш земляк — Панас Палитыка", а в городской пройдет беседа–обзор "Не юмором единым".
Специалисты центральной библиотеки подготовят и озвучат по местному радио обзор творчества Рыгора Барадулина "Зямля бацькоў дала мне права" — ему 24 февраля также исполняется 70 лет.
По материалам
БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч
NGOs
Упраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама вынесла пісьмовае папярэджванне радзе Грамадскага аб'яднання “Бялыніцкае краязнаўчае таварыства” за парушэнне артыкула 8 Жыллёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Радзе таварыства прапанавана ў тэрмін да 1 сакавіка прывесці юрыдычны адрас аб'яднання ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства. У выпадку невыканання прапановы, можа быць пастаўлена пытанне аб ліквідацыі аб'яднання.
Асяродзьдзе
У госці да выхаванцаў дапаможнай школы–інтэрната наведаліся прадстаўнікі грамады евангельскіх хрысціян–баптыстаў з Бабруйску, Рагачова, Круглага.
Яны паказалі спектакль, прысвечаны Раству, праспявалі духоўныя песні, падарылі дзецям рэлігійную літаратуру.
Пры канцы сустрэчы арганізавалі для сірот салодкі стол.
*************
На Бялыніччыне не засталося аніводнай гаспадаркі з партыйна–камуністычным найменнем.
Днямі адбылося аб'яднаннне дзвюх суседніх гаспадарак — калгас імя Энгельса далучаны да сельгасвытворчага кааператыву “Ількавічы”.
*************
Райвыканкам прыняў рашэнне аб закрыцці Сякерскай бібліятэкі. Прычына — значнае скарачэнне колькасці насельнікаў гэтай, некалі даволі буйной вёскі.
*************
Падведзены вынікі раённага агляду–конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за мінулы год.
Пераможцамі яго прызнаны ДЭУ — 74, МПМК — 241 і Цэнтральная раённая бальніца.
Гэтым калектывам прысвоена званне “Узорная арганізацыя Бялыніцкага раёна па ахове працы” і ўручаны грашовыя прэміі ў памеры адпаведна 10, 8 і 5 базавых адзінак.
КРУГЛАЕ
Зінаіда Мілешчанка
Асяродзьдзе
Паважаныя калегі! Гэтым разам інфармацыя з Круглага не зусім традыцыйная для нашага выданьня.
Дэпутатка Круглянская раёнага савету Зінаіда Мілешчанка апавядае пра свае дэпутацкія будні ў фармаце дзёньніка. Нам падаецца, што інфармацыя ўнікальная, бо больш поўна паказвае працу дэпутата ад апазыцыйнай палітычнай партыі ва ўмовах раёнай рэчаіснасьці.
24 января.
Сегодня у меня запланированная встреча с рабочими ОАО "Круглянский льнозавод". Основные проблемы этого предприятия — низкая заработная плата, которой едва хватает на оплату коммунальных платежей. Из официального ответа на депутатский запрос, поданный мной на декабрьской сессии районного Совета, видно, что средняя заработная плата рабочих за 2003 год составила 221 000 рублей, что, как сказано в ответе, почти на 2% выше, чем зарплата по району.
Это не говорит о том, что на Круглянском льнозаводе первичной переработки льна высокая оплата труда. Это говорит о том, что она очень низкая в целом в районе, если средний уровень между высокооплачиваемыми чиновниками и работниками сельского хозяйства вышел всего на уровень 100 долларов США.
Утром я пересмотрела и подготовила все документы, которые были мне необходимы для собрания. Набралось более 20. В 15–30 вышла из дома. В 15–45 была за проходной предприятия, где встретила главного инженера Кунцева и двух рабочих. Объяснила им цель прихода. Узнала, что на льнозаводе начали отопление производственного корпуса. До этого рабочие жаловались, что в цехе очень холодно. Недалеко загружалась машина с прицепом готовой продукцией.
Поинтересовалась, сколько стоит погрузка. 200 рублей тонна. На такой транспорт можно загрузить 8 тонн. Это требует 3 часа времени. Итого 1600 рублей за три часа зарабатывают четверо мужчин на погрузке. В день отправляется одна машина на Оршанский комбинат. Можно представить себе заработки рабочих…
В 16 часов в цехе две смены. Пересменка. Вскоре пришёл директор В.А.Сербун, которого вызвал главный инженер. Между рабочими, мной и директором состоялся конструктивный диалог, который длился более часа. Выяснилось, что работницы не получают средства за вредные условия труда. Цех очень старый, ему более полувека. Давно не было ремонта не только производственного помещения, но и раздевалок, в которых текут потолки, в ужасном состоянии унитаз, сломана мебель. Холодно — топят плохо, а раньше и вовсе не топили. Женщины не имеют возможности вымыться после пыльной работы. Очень низкие заработки, не покрывающие расходов за коммунальные платежи и электроэнергию. Особенно в общежитиях. Есть случаи, когда после уплаты не остается денег на жизнь.
Всё это высказали рабочие и попросили депутата составить письмо на имя председателя Могилёвского облисполкома Б.В. Батуро., к которому я, как депутат, записана на февральский приём. Впервые рабочие выразили желание поставить свои подписи под обращением, а меня выбрать их доверенным лицом. Раньше они на это не решались. Приходилось писать от себя лично. Рабочих заинтересовало, где выделенные ещё в марте 2004 года 600 000 (!) долларов на модернизацию завода. Эти вопросы я и должна изложить на «официальной» бумаге к руководителю области.
По дороге домой посетила одну семью, где очень большие проблемы с опекаемыми внуками и психически больным сыном. Мы не можем добиться пенсии для больного и жилья для уже совершеннолетней внучки. Переписка длится более года.
Зашла в льнозаводской магазин, где до сих пор не установлен необходимый телефон.
На этом день закончился.
*************
25 января.
День прошёл в составлении документов. Позвонила также на прямую линию в Круглянский Жилкомхоз главному инженеру с вопросом об оплате жителями посёлка отопления. Целых два месяца посёлок практически не отапливался из–за плюсовой температуры на улице, но оплату взяли по полной программе — около ста тысяч и более за каждый отапливаемый дом. До сих пор не передана на баланс коммунхоза теплотрасса. Не отремонтирована линия электропередач. Отговорки — нет денег.
С инженером договорились, что мастер покажет мне журналы работы котельной.
*************
26 января.
9 часов утра. Жду у кочегарки мастера. Внутрь не пускают по приказу директора коммунхоза. Приказ касается всех, в том числе и депутата.
В 10.30 иду домой. Мастер не пришёл, значит есть что скрывать. По пути обхожу тех избирателей, чьи звонки поступили на прошлой неделе. Старики попросили написать Президенту письмо с жалобой на то, что снесли памятник Ленина. Будут собирать подписи сами. Я извинилась и отказалась, как объяснила, по идейным соображениям. Они поняли и не настаивали.
В 2004 году стала функционировать ветеранская организация ветеранов льнозавода. После обеда составляла документ.
*************
27 января.
Уехала в командировку на обучение по линии EID, которое на этот раз состоялось в Минске.
*************
28 января.
Целый день учили пользоваться информацией, составлять информационные бюллетени, знакомили с азами журналистских статей. Это второй урок. Первый проходил в Варшаве, где Эндрю Янг знакомил нас с работой по изданию листовок и бюллетеней.
*************
29 января выехала домой.
*************
30 января.
Ко мне домой на приём женщина привела пятнадцатилетнюю девочку, которую родная мать обвинила в краже большой суммы денег.
Ребёнок живёт с отчимом. Жалоба была на то, что работники милиции забрали девочку из Круглянской поликлиники ЦРБ и доставили в РОВД, где допрашивали без присутствия родителей и педагогов.
Позвонила после их посещения начальнику РОВД и предупредила о недопустимости таких действий.
В тот же день получила приглашение от инвалида 2–ой группы не с моего участка прийти для обсуждения вопроса оплаты за квартиру. В 12–00 была у неё. К ней приехала комиссия из Могилёва по жалобе о низкой температуре в квартире и высокой оплате. Были руководители районного отдела ЖКХ. Провела беседу с местными коммунальщиками. Договорилась, что мне будет показана документация о порядке оплаты по моему участку за ноябрь–декабрь.
*************
1 февраля.
Дала консультацию двум матерям одиночкам. Одной по поводу жилья, другой написала заявление в службу занятости о неправомерном снятии молодой матери с учёта. Видимо, придётся подавать на суд, так как из–за отсутствия справки о занятости, женщина потеряла детское пособие. Снята с учёта незаконно.
Получила консультацию у П.Г Сальникова, который в данный момент является единственным помощником в работе. Закончил юридические курсы от службы занятости, но работу получить не смог. Член нашей партии. Член БХК, так же как и я.
С девочкой сходила в комиссию по делам несовершеннолетних при Круглянском райисполкоме, где больше часа в её присутствии беседовала с руководителем комиссии Подольским. Указала на незаконные действия работников местной милиции. Сказала, что если такое повторится, то я вынуждена буду обратиться письменно не только в комиссию, но и в прокуратуру. Договорились, что этой семье будет оказано особое внимание.
*************
2 февраля. Работа с документами и по телефонным звонкам. За неделю поступило четыре звонка. Один от ветерана Великой отечественной войны Т.Д. Сотовой с просьбой написать письмо президенту об обмене квартиры поближе к дочери. Поступила просьба помочь составить документ в ГАИ от рабочего ПМК–266 — ему нужно восстановить права. Три звонка — консультации по трудовому законодательству, отоплению и работе службы соцобеспеченя. Кроме этого пришлось несколько раз беседовать по телефону с родителями девочки, в отношении которой нарушен закон. Получила консультации от В.Кравченко, руководителя Могилёвского отделения БХК.
*************
План работы на следующую неделю: собрать подписи под обращением к депутату Палаты Представителей В.Н. Коноплёву, чтобы он с рабочим визитом посетил Круглянский льнозавод, и подписи под обращением к председателю Могилевского облисполкома Б.В. Батуро о положении дел на этом предприятии.
Написать отчёт о своей работе в райсовет — затянула на две недели. Проследить дело несовершеннолетней. Составить жалобу по своим проблемам с Круглянской прокуратурой, которые уже длятся более полутора лет после избиения меня работниками Круглянского РОВД.
Необходимо дать копии ответов по поводу работы коммунхоза Эльвире Алексеевне, которая помогает мне в борьбе с необоснованными платежами за квартиры, и уже добилась контроля со стороны министра этой отрасли.
Агляд заснаваны арганізацыямі–удзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.
Рэдактарка і карэктарка— Алеся Чыж
Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў
|