English version
 


Навіны

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю”
інфармацыйны агляд № 33 (181)
25-31/10/05

У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Горак, Бялыніч
агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту


МАГIЛЁЎ
Андрэй Белагубаў

NGOs __________________________________________________________________________________________

Пабачыла свет кніга “Гібель мястэчак Магілёўскай вобласці”, выдадзеная ініцыятывай “Урокі Халакосту”, што дзейнічае пры Магілёўскай габрэйскай грамадзе.
Актывісты ініцыятывы змясцілі ў кнізе звесткі пра знішчэнне нацыстамі больш за 25 мястэчак з габрэйскім насельніцтвам. Для гэтага прыйшлося працаваць у архівах, наведваць месцы масавых забойстваў і апытваць сведкаў тых падзеяў. Кніга поўніцца як фрагментамі афіцыйных дакументаў, так і ўспамінамі сведкаў ды ахвяр нацыстаў.
Выданне пабачыла свет у дні памяці па загінулых у шматлікіх габрэйскіх гета Магілёўшчыны. Да таго ж, 30 кастрычніка, наагул, дзень памяці па ахвярах габрэйскіх гета. Да сярэдзіны восені 1941 г. бальшыня габрэйскіх гетаў на терыторыі Беларусі была вынішчаная.
Шмат хто з чытачоў выдання ўспрымае інфармацыю з яго старонак як сведчанне асабістай трагедыі, бо ў некага Халакост забраў сваякоў, у некага блізкіх сяброў, не кажучы пра тое, што ён стаўся прыкладам нацыянальнай трагедыі планетарнага маштабу.
Кніга – першае падобнае, досыць грунтоўнае, выданне ў рэгіёне. Істотную падтрымку ў яе стварэнні аказала Магілёўскае грамадскае аб’яднанне “Кола сяброў”. Як кажа адзін з укладальнікаў і аўтараў кнігі, фотамастак Аляксандр Ліцін, “нашая праца па вывучэнні мінулага патрэбна будучыні, каб ужо ніколі не паўтарылася жахлівая трагедыя габрэйскага Халакосту”.
Сымон Глазштэйн

*************

Бібліятэка Магілёўскага грамадзкага аб’яднаньня “Кола сяброў” папоўнілася двума нумарамі часопісу “Асамблея” Асамблеі недзяржаўных арганізацыяў Беларусі з тэмамі “Чарнобыль” і “Наша моладзь” ды брашурай “Права человека и беженцы” зь нізкі «Популярная библиотека прав человека».
“Чарнобыльскі” нумар “Асамблеі” “прысьвечаны наступствам Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі і беларускага народу”. Публікацыі нумару на злабадзённую для Беларусі тэму дазваляць глянуць на праблему Чарнобыля і яго наступстваў з вышыні прамілых 19 гадоў. Нумар поўніцца выказваньнямі вядомых у Беларусі асобаў што да Чарнобыльскае трагедыі. Да ўвагі чытачоў аглядны матэрыял Алёны Андрэевай “Мэдыі і грамадзкія інстытуцыі: партнэры ці староньнія назіральнікі” ды інтэрвію з старшынём грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай школы” разьвіваюць тэму Чарнобыля, актуалізуюць яе злабадзённасьць у іншых ракурсах, у плоскасьці сёньняшняй грамадзка-палітычнай рэчаіснасьці.
Сёньняшні моладзевы рух, яго стан і пэрспэктывы пранізваюць нумар “Асамблеі” “Наша моладзь”. Зьвяртае на сябе ўвагу публікацыя “Расклад сілаў: агляд моладзевага руху ў Беларусі”  група экспэртаў, актывістаў моладзевых арганізацыяў, прапануе сваё бачаньне стану моладзевага руху ў краіне. Тэме моладзевага руху ў Расеі прысьвечаная публікацыя Юрыя Чавусава “Моладзь змагаецца: цяпер ужо і ў Расеі”. Пад рубрыкай “Кансультацыя”, у артыкуле “Спыненьне дзейнасьці (ліквідацыя) грамадзкіх аб’яднаньняў”, юрыст Вольга Смалянка даводзіць нюансы формаў ліквідаваньня грамадзкай арганізацыі.
У брашуры “Права человека и беженцы” укладзеныя прававыя, юрыдычныя і іншыя нормы, а таксама міжнародныя мэханізмы, якія дазваляюць, прынамсі, на ўзроўні тэорыі адаптавацца ўцякачу да новых для сябе варункаў існаваньня, а староньняга назіральніка наблізіць да разуменьня сучаснага фэномэну “уцякач”

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту
Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

*************

Актывісты моладзевых арганізацыяў Магілёва аднавілі пашкоджаны вандаламі паўгоду таму Чарнобыльскі крыж, паведамілі Беларуская служба Радыё-Свабода ды прэсавая служба руху Зубар. Інфармацыю аб гэтай падзеі зьмясьцілі таксама на сваіх інтэрнэт-рэсурсах інфармацыйны аддзел Праваабарончага цэнтру "Вясна", Малады фронт ды Хартыя’97.
Чарнобыльскі крыж, жалобны знак памяці, быў усталяваны 26 красавіка 1997 году на падыходзе да “Лаўсанаўскіх могілак”, месцы, якое ў асяродзьдзі актыўнага грамадзтва завецца магілёўскай галгофай.


Асяродзьдзе_____________________________________________________________________________________

Пытаньні арганізацыі інфармацыйнай працы і прапаганды за мяжой абмяркоўваліся на адбытым у Магілёве Рэспубліканскім сэмінары для прэсавых сакратароў, начальнікаў міжнародных аддзелаў міністэрстваў, ведамстваў і буйных прадпрыемстваў, паведаміў інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс Магілёўскага гарвыканкаму.
Словы намесьніка міністра замежных спраў краіны Аляксандра Герасіменкі, што “неабходна нэйтралізаваць спробы нашых апанэнтаў стварыць нэгатыўны вобраз Беларусі ў сьвеце”, задалі тон гаворкі на сэмінары. Як зазначае інфармацыйная крыніца, са спасылкай на ўдзельнікаў сэмінара “для стварэньня станоўчага вобразу Беларусі ў сьвеце, прасоўваньня прадукцыі прадпрыемстваў на сусьветны рынак”, неабходна выкарыстоўваць спосабы “інфармацыйнага ўзьдзеяньня на замежную аўдыторыю”. Сярод такіх сродкаў адзначаныя спадарожнікавы тэлеканал “Беларусь-ТВ” і радыёстанцыя “Беларусь”. Тут жа была вылучаная і “эфэктыўная практыка запрашэньня замежных карэспандэнтаў”, якія паводле ўдзельнікаў сэмінару, “праўдзіва” асьвятляюць жыцьцё ў Беларусі. Па-за ўвагаю не застаўся і інтэрнэт, хаця “шмат хто недаацэньвае ролі сусьветнае павуціны, а яна ўсё ж вялікая”, канстатавалі ўдзельнікі сэмінару.

*************

Конкурс інавацыйных праектаў “Конкурс інавацыяў”, абвешчаны ў Магілёўскай вобласьці закрытым акцыянэрным таварыствам “Тэхнапарк “Магілёў”, паведаміў інтэрнэт рэсурс Магілёўскага аблвыканкаму са спасылкай на Інтэрфакс.
Паводле намесьніцы генэральнага дырэктара “Тэхнапарка “Магілёў” Дыяны Хомчанкі, такі конкурс у краіне праводзіцца ўпершыню, ён “скіраваны на разьвіцьцё творчай дзейнасьці работнікаў навукі, адукацыі, прамысловасьці і бізнэсу ў стварэньні камэрцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасьці, падтрымку новых тэхналёгіяў”. У прыярытэтах конкурсу значыцца “павышэньне ўменьняў і навыкаў удзельнікаў інавацыйнае дзейнасьці ў галіне кіраваньня інавацыйнымі праектамі, сьцьверджаньне прыярытэтаў інавацыйнае культуры ў эканоміцы і грамадзтве”.
Конкурс – адкрыты, і ў ім могуць удзельнічаць юрыдычныя і фізычныя асобы ня толькі з Магілёўскай вобласьці, але і з іншых рэгіёнаў краіны”, паведаміла сп-ня Хомчанка.


БАБРУЙСК
Надзея Лісоўская

Асяродзьдзе_____________________________________________________________________________________

Два дні ў Бабруйску гасцявала турыстычная група школьнікаў з ліцэю імя Хугана Калантая, што ў Варшаве. Падобныя падарожжы ў польскіх школах з’яўляюцца часткай навучальнай праграмы.
Падчас знаходжання ў Бабруйску планаваліся сумесны інтэрнацыянальны ўрок у Славянскай гімназіі , экскурсія па горадзе і інтэграцыйная вечарына – сустрэча з бабруйкімі школьнікамі, якія ў ліпені наведалі Польшчу па праграме “Пазнанне шлях да паразумення”. Па невядомай якой прычыне польскім школьнікам, большасць якіх вучыцца ў класе з паглыбленым навучаннем рускай мовы, было адмоўлена ў наведванні Славянскай гімназіі.
Экскурсія па горадзе ўсё ж такі адбылася. Вялікі сум выклікала ў польскіх гасцей занядбанасць гістарычнага цэнтра Бабруйска – старой крэпасці. Асаблівае негатыўнае ўражанне выклікалі будынкі Бабруйскага касцёла , у памяшканні якога па сённяшні дзень знаходзяцца камерцыйныя крамы, і былы басейн – цяпер Свята-Мікалаеўская царква.
У Бабруйску, палякі адзначылі чысціню на вуліцах горада.

*************

Па афіцыйных дадзеных, у Бабруйкім раёне за 2005 год значна пагоршылася крымінагенная абстаноўка. З 11 да 16 узрасла колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў( прычым з 6 да 17 – на бытавой глебе), з 1 да 7 – колькасць разбояў,з 55 да 82 – колькасць кватэрных крадзяжоў.
Раней судзімымі  злачынстваў  учынена  ажно на 30% болей, чым за адпаведны перыяд мінулага года( колькасць іх узрасла з 167 да 217).
Са 147 да 182 ўзрасла колькасць злычынстваў учыненых у нецвярозым стане( рост на на 7,7%).
Масавы характар  прыняло ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна знаходжанне работнікаў у нецвярозым стане на працоўным месцы.
Толькі па афіцыйных дадзеных,па выніках рэйдавых праверак, выяўлена 68 такіх выпадкаў у СВК “Калгас імя А. Неўскага”, 45 – ва УКСВ “Саўгас “Бабруйскі”, 27   у Бабруйскім СВК “Калгас “Перамога” і ААТ “Аграмашсервіс” 29 такіх выпадкаў.

*************

З нагоды выпуску першай партыі сваёй прадукцыі бабруйскі бровар “Баброў” зладзіў канцэрт “Рок за Баброў”. Ролю вядоўцы на канцэрце выконваў Лявон Вольскі, паведаміла газэта «Коммерческий курьер».
“Гэты фэстываль ня проста разавая рэклямная акцыя, а першая “ластаўка” штогадовага рок-фэсту ў Бабруйску”. “Хацелася б, каб піва “Баброў” атаясамлівалася ў пакупнікоў адно з радаснымі, дадатнымі эмоцыямі”, адзначыў акцыянэр бровару Нікалас Хэндэрсэн-Сьцюарт.
Канцэрт у Бабруйску адметны і падзеяй, якая сталася нагодай для рэпартажу на хвалях Беларускай службы Радыё-Свабода.
Дырэктар бабруйскай фірмы “Кляс-клюб” Генадзь Шульман агучыў ідэю аднавіць традыцыю рок-каранаваньняў. Карэспандэнт Радыё-свабоды Дзьмітры Падбярэзскі заўважыў, што для айчынных музычных колаў гэтая навіны можа пацягнуць на немалую сэнсацыю.
Музычны крытык, знаны экспэрт музычнае галіны сп. Падбярэзскі пераконвае, што “творчы саюз Юрыя Цыбіна, прадусара “Рок-каранацыі”, “Кляс-клюбу” як непасрэднага арганізатара і кампаніі “Сябар”, можа ня толькі адрадзіць цырымонію, але й вывесьці яе на якасна новы ўзровень, што, у сваю чаргу, дасьць новы імпульс маладым музыкам і ўрэшце — упэўненасьць у заўтрашнім дні, што да беларускіх рок-выканаўцаў наогул, у якіх трапіць у поле зроку арганізатараў, да прыкладу, нацыянальнай музычнай прэміі шанцаў няшмат”.
Андрэй Белагубаў


ГОРКІ
Эдуард Брокараў

Асяродзьдзе_____________________________________________________________________________________

Участились случаи мелкого воровства студентами БГСХА, совершаемого в горецких кафе и ресторанах. Чаще всего воруют столовые приборы, однако иногда пропавшими оказываются даже картины со стен. В то же время, администрация заведений чаще всего предпочитает не вызывать милицию, улаживая возникающие проблемы на месте.
При официальном оформлении случая воровства, студент немедленно исключается из Академии и практически не имеет шансов на восстановление.

*************

В Горках прошли торжества, посвященные 165-летию БГСХА. В субботу, 29-го октября, на территории Академии были проведены ярмарка, торжественное заседание с концертом звезд белорусской эстрады. Завершился праздник большим феерверком, длившимся около получаса.

*************

В центре города завершается строительство крытого рынка, который разместится в двухэтажном здании, заложенном еще в 80-е годы. Ранее на этом месте находился кинотеатр «Мир», построенный в послевоенное время, а затем взорванный в начале 80-х годов по причине аварийного состояния.
Первоначально здесь планировалось построить универсам, однако из-за отсутствия средств была возведена только коробка здания, которую затем выкупил один из фермеров.
На минувшей неделе владелец рынка собрал местных предпринимателей и ознакомил их с условиями аренды помещений. Оказалось, что наиболее удобные для торговли места уже выкуплены, а тем, кто собрался, предложили работать либо в неотапливаемом павильоне, либо в палатках на улице. При этом оказалось, что до полной готовности рынка остается еще несколько месяцев.
Некоторые предприниматели считают, что время собрания выбрано потому, что с первого ноября значительно ухудшаются условия работы мелких торговцев и властям нужно перессорить предпринимателей, чтобы не допустить организованного протеста с их стороны.


БЯЛЫНІЧЫ
Базыль Ліцьвіновіч

Асяродзьдзе_____________________________________________________________________________________

У сталічным выдавецтве “Тэхналогія” падрыхтаваны да друку зборнік вершаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца каля трыццаці бялыніцкіх аматараў паэзіі, “Сонечны праменьчык у маёй душы”.
Ініцыятыва выдання зборніка належыць дэпутату Уладзимеру Канаплёву, пры падтрымцы якога ў гэтым самым выдавецтве крыху раней былі надрукаваны зборнікі вершаў круглянцаў і шклаўчан.
Чакаецца, што“Сонечны праменьчык у маёй душы” з’явіцца ў Бялынічах у другой палове лістапада.

*************

Пару тыдняў таму Нацбанк Беларусі выдзеліў Цяхцінскай СШ для набыцця спартовага інвентару 10,5 млн. рублёў. Днямі на гэтыя самыя мэты 5 млн. рублёў ад Нацбанка атрымала і Машчаніцкая СШ.
Таксама абедзьвюм школам банкіры перадалі і 11 кампутараў.

*************

На базе райспажыўтаварыства прайшоў рэспубліканскі семінар. Месца правядзення яго абумоўлена тым, што мясцовыя гандляры па выніках работы сярод аднатыпных сістэм Белкаапсаюза са 116 месца ў 2003 годзе перамясціліся сёлета на 54. А вось у развіцці тавараабароту ў супастаўных цэнах яны за 9 месяцаў б.г. выйшлі на першае месца ў краіне.

*************

Мясцовыя тэлефонныя сеткі налічваюць 6507 нумароў. Павялічэнне тэлефонных апаратаў з пачатку года склаў 191.



Агляд заснаваны арганізацыямі-ўдзельніцамі Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001 г.
Часткова архіў рассылкі на сайце https://ngo.by/ru/news/mogilev
поўны архіў у выдаўцоў

181 нумар дасланы 350-ці адрасатам

Заўвагі і прапановы па зьмесьце агляду чакайма на адрас
Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

Карэктарка – Галка Кліменкова
Выканаўца абавязкаў рэдактара – Андрэй Белагубаў

              



23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.