|
Калі Вы актыўна занятыя грамадзкай дзейнасцю, то, безумоўна, ужо адчулі наколькі значную ролю адыгрывае інфармацыя. Першае, што можна сказаць пра інфармацыю: яе не хапае. Другое, яно высьвятляецца пры спробе знайсці тое што трэба — інфармацыі зашмат. Вядомы польскі мысьляр і пісьменьнік Станіслаў Лем, нават назваў глябальнае Сеціва “мэгабітнай бомбай” закладзенай пад сучасную цывілізацыю.
Але… Мы ствараем новы сэрвіс. Ягонай мэтай ёсць дапамога удзельнікам нашай сістэмы ў пошуку патрэбнай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, што па беларуску звычайна завуць проста Сеціва. Сваі пытаньні Вы мусіце даслаць на адрэсу:
Адказ будзе размешчаны на сайце ў рубрыцы — АКТУАЛЬНАЕ ПЫТАНЬНЕ і пошук адказаў ў Сеціве ў наступным выглядзе:
| Дата запыту |
Пытаньне |
Рэсурсы (крыніцы), на каторых утрымліваецца адказ |
Кароткія камэнтары і цытатыса згаданых крыніцаў |
Дата адказу |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Апрэч тога будзе стварацца і пашырацца, дзякуючы Вашым пытаньням, бібліятэка карысных лінкаў.
Яе рубрыкацыя мае быць траістай: паводле тых пытаньняў, што сусракаюцца найчасьцей; па стандартным падзеле паводле галінаў дзейнасці ГА, як ён пададзены ў даведніках “Аб'яднанага Шляху”, і паводле тых галінаў ведаў, каторых тычыцца запыт.
Калі нехта, дзеля сваёй дасьведчанасці ў справе, альбо выпадкова, натрапіў на інфармацыю, каторай няма ў бібліятэцы партала, то у яго будзе магчымасць далучыць знаходку да агульнай “скарбонкі”. Дастаткова будзе даслаць нам па адрэсе: спасылку на цікавы рэсурс. Па Вашым жаданьні разам з ёй будзе размешчана Ваша прозьвішча, альбо назва арганізацыі. Гэтак сама Вы можаце дасылаць інфармацыю ананімна.
Рубрыка “Актуальнае пытаньне”, жывая, яна зробленая дзеля Вашай карысці і будзе змяняцца у тым накірунку, каторы найбольш спрыяльны дзеля карыстальнікаў. Таму чакаем Вашых лістоў.
Абмеркаваньне магчыма гэтак сама на форуме https://ngo.by/forum/comments/32
Да сустрэчы.
Міхал Залескі, архіварыюс
|