English version
 


Навіны

Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Верас»  Молодёжное общественное объединение «Верас» 
210032, Віцебск, а/с 29–АЭл. пошта: [email protected]Р/р № 3015209650018у Галаўным філіяле па Віцебскай вобл. ААТ «Белінвестбанк», код 701АКПА 29178919 УНП 300872131 210032, Витебск, а/я 29–АЭл. почта: [email protected]Р/с № 3015209650018в Головном филиале по Витебской обл.ОАО «Белинвестбанк», код 701ОКПО 29178919 УНН 300872131


27.05.2003 № 01–08/012На ________ ад _________

Шаноўныя калегі,

Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне “Верас” мае гонар паведаміць пра пачатак праекта “Equality. Tolerance. Respect.”, які рэалізуецца МГА “Верас” пры падтрымцы Савета Еўропы (Confidence–building Measures Programme).


Задачамі праекта з'яўляецца:

  1. уключыць прадстаўнікоў этнічных меншасцяў у працэс грамадзянскага ўдзелу;
  2. паспрыяць развіццю адносінаў паміж этнічнымі групамі, што існуюць у Беларусі;
  3. вызначыць сучасныя праблемы, якія датычаць этнічных меншасцяў, а таксама паспрыяць вырашэнню гэтых праблемаў.

У межах праекта, які будзе доўжыцца да кастрычніка 2003 года, плануецца праца з наступнымі мэтавымі групамі:

  1. маладыя людзі–прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў (узрост 16–25 гадоў);
  2. мультыплікатары меркаванняў на мясцовым узроўні (мясцовыя чыноўнікі, журналісты, лідэры НДА).

Геаграфічна праект пакрые ўсе вобласці Беларусі. У кожным абласным цэнтры пройдзе двухдзённая сустрэча маладых людзей, якія прадстаўляюць этнічныя меншасці адпаведных рэгіёнаў, а таксама круглы стол для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, журналістаў і іншых зацікаўленых асобаў.


Падчас двухдзённых сустрэчаў будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні: паняцце этнічнай меншасці, грамадскія аб'яднанні нацыянальных меншасцяў у Беларусі, правы прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, магчымасці супрацоўніцтва розных этнічных груповак, якія пражываюць у Беларусі, міжкультурная камунікацыя. Таксама будуць вызначаны праблемы, якія датычаць паспяховага існавання этнічных меншасцяў, і шляхі іх вырашэння.


У жніўні будзе праведзены інтэнсіўны шасцідзённы курс па міжэтнічнай талерантнасці для 25 удзельнікаў, кожны з якіх будзе мець магчымасць атрымаць сродкі для таго, каб арганізаваць мультыплікацыйнае мерапрыемства.


МГА “Верас” абвяшчае конкурс па пошуку грамадскіх арганізацыяў, якія могуць выступіць рэгіянальнымі партнёрамі па праекце “Equality. Tolerance. Respect.” Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя грамадскія арганізацыі, якія, згодна са сваім статусам, маюць права арганізоўваць мерапрыемствы ў гарадох Гродна, Брэст, Магілёў і Гомель. Такім чынам, будзе абрана да чатырох арганізацыяў, з якімі будзе заключана дамова аб партнёрстве па рэалізацыі праекта. На жаль, па ўмовах спонсара заробкі для рэгіянальных каардынатараў не прадугледжаны, але ім выдаюцца суткавыя ў агульным памеры 30 Еўра за ўвесь час працы.


Арганізацыі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны да
15 чэрвеня 2003 года даслаць па адрасе [email protected] запоўненую заяўку (прыкладаецца). У выпадку ўзнікнення любых пытанняў па праекце “Equality. Tolerance. Respect.” і абвешчаным конкурсе запрашаем вас звяртацца ў Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне “Верас” па электроннай пошце ці па тэл. (029) 653–98–41.


Дадатак: Анкета–заяўка на 1 л. у 1 ас. questionnaire.doc


Старшыня Я.У. Манцэвіч




23 | 24 | 25 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.