|
У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МІХАСЯ РАЙЧОНКА
23 красавіка ў Літаратурным музэі адбылася прэзэнтацыя падтрыманага Фондам Льва Сапегі выданьня, кнігі літаратурных твораў ураджэнца Германавічаў, сына і руплівага памочніка Ады Элеўны Райчонак ва ўшанаваньні памяці і творчасьці Язэпа Драздовіча, стваральніка Германавіцкай карціннай галерэі Міхася Райчонка. У кнізе, названай “Як сын твой родны…”, сабраныя вершы і проза памерлага ў 25-гадовым узросьце аўтара, з уступным артыкулам Вінцэся Мудрова і “Словам аб сыне” Ады Элеўны Райчонак.
|