English version
 


Навіны

ВІЦЕБСКІ БІСКУП ЗАКЛІКАЎ НЕ ДЗЯЛІЦЬ ХРЫСТА

Напярэдадні Вялікадня (дзякуючы беларускамоўнасьці Касьцёлу беларуская назва сьвята наўпрост асацыюецца са сьвяткаваньнем па сучасным календары) Віцебскі рыма-каталіцкі біскуп, ксенз Уладзіслаў Блін традыцыйна запрасіў да сябе ў госьці віцебскіх журналістаў. У сваім выступе перад імі ён знайшоў месца для вечнага ды надзённага, для здзейсьненага ды запланаванага. У кастрычніку мінулага году рыма-каталікі на Віцебшчыне адзначылі трохгадовы юбілей утварэньня асобнай дыяцэзіі. Асноўным сярод дасягнутага за гэты час віцебскі біскуп лічыць тое, што цяпер вернікі па-за межамі Віцебска маюць магчымасьць памаліцца ў сябе ў горадзе ці ў мястэчку, а не ехаць, як тры гады таму, з Лёзна ў Віцебск. Увогуле ж , паводле словаў ксянза Уладзіслава, зараз на Віцебшчыне на 5 тыс. насельніцтва цяпер прыпадае адзін сьвятар адной з канфесіяў. Маладыя клерыкі з Віцебшчыны навучаюцца зараз у Польшчы, Нямеччыне, Італіі, а з наступнага году двое студэнтаў будуць вучыцца ўва Францыі. Ужо з восені пачне працу асобна прызначаны біскупам на стварэньне дыяцэзіяльнай бібліятэкі чалавек. Гаворачы пра хлеб надзённы, біскуп Уладзіслаў згадаў пра свае планы стварыць у Віцебску пякарню, каб даць дзецям шмат булачак на сняданак. Пэўна, пад уражаньнем ад апошніх выказваньняў кіраўніка Беларусі біскуп Уладзіслаў запярэчыў уяўленьням пра надзвычайную дапамогу неправаслаўным хрысьціянам з-за мяжы і адсутнасьць такой дапамогі праваслаўным. Ён заклікаў не дзяліць Хрыста на часткі і не разбураць такім чынам хрысьціянства. Згадаўшы перадачу мясцовага тэлебачаньня, дзе гаварылася пра выключна праваслаўную прыналежнасьць віцебскіх храмаў, ён заклікаў трымацца гістарычнай праўды.

Сярод планаў на гэты год былі названыя ўрачыстсьці 1 траўня з нагоды наданьня сьвятарскага сану некалькім дыяканам у віцебскім касьцёле Святой Барбары, на 14 верасьня прызначанае асьвячэньне новага жаночага кляштару ў Докшыцах, на 25 кастрычніка – сьвяткаваньне 400-гадовага юбілею храма і парафіі Святога Яна Хрысьціцеля ў Камаях, а 12 лістапада, на 380-ыя ўгодкі пакутніцкай сьмерці Сьвятога Язафата, пройдуць урачыстасьці ў Аршанскім касьцёле Святога Язэпа.



24 | 25 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.