|
У гэтым раздзеле Партала Вы знойдзеце цікавыя анатацыі артыкулаў з беларускіх газет.
Праект прэс-маніторынгу БРГА “Аб’яднаны шлях” пачаўся ў кастрычніку 1996 года. Гэта адзіная на Беларусі ініцыятыва, якая адлюстроўвае шырокі аспект друкаваных матэрыялаў, якія тычацца грамадскіх арганізацый нашай краіны, распавядаюць пра дзейнасць міжнародных структур, якія працуюць на Беларусі. Мэтай праекта з’яўляецца адлюстраванне дзейнасці беларускага 3-га сектара на нацыянальным і рэгіянальным узроўні ў люстэрку беларускай прэсы. Дадзеная інфармацыя можа быць выкарыстана ў навуковых даследаваннях. На сённяшні дзень база дадзеных прэс-маніторынгу налічвае больш за 70 000 артыкулаў з 35 нацыянальных і рэгіянальных газет.
Зацікаўленыя ў дадатковай інфармацыі могуць звяртацца ў офіс БРГА “Аб’яднаны шлях”.
|