English version
 


Чырвоная Змена

Чэрвень
Юныя знаўцы беларускай мовы з Польшчы
33(15316) 11.06.2004 Днямі ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Усяпольскай алімпіяды па беларускай мове сярод школьнікаў. Для ўдзелу ў цырымоніі, а таксама знаёмства з жыццём і славутасцямі нашай сталіцы, прыбыла дэлегацыя вучняў і настаўнікаў, навукоўцаў з Польшчы. Усяго 40 чалавек. Гэтая алімпіяда праводзілася ў дзесяты раз. Факт сведчыць аб тым, што, насуперак усім песімістычным размовам аб быццам бы маючай месца страце цікавасці этнічных беларусаў Польшчы да вывучэння матчынай мовы, іх паступовай і няўхільнай асіміляцыі з прадстаўнікамі тытульнай нацыі, наша мова жыве. Кіраўнік дэлегацыі гасцей, старшыня таварыства «Польшча—Беларусь» прафесар Балеслаў Хмеліньскі адзначыў вялікае значэнне алімпіяд для захавання беларускага этнасу ў яго краіне, узаемаўзбагачэння культур двух народаў. Старшыня аргкамітэта алімпіяды, прафесар Варшаўскага універсітэта Алесь Баршчэўскі прыгадаў, як у гэтай аўтарытэтнай у Польшчы вышэйшай навучальнай установе ў 1956 годзе была створана кафедра беларускай філалогіі. Пазней такія кафедры адкрыліся ў іншых польскіх універсітэтах. Менавіта іх навукоўцы і сталі ініцыятарамі правядзення алімпіяд па беларускай мове. Паводле слоў А. Баршчэўскага, у Польшчы ведаюць і цэняць беларускую літаратуру, паважаюць нашых пісьменнікаў.

Ад дзяцей міру  дзецям вайны
33(15316) 11.06.2004 Аказаць непасрэдную дапамогу адзінокім і цяжкахворым людзям  былым вязням фашысцкіх канцлагераў вырашылі валанцёры са 137-й мінскай сярэдняй школы імя П.М. Машэрава пад кіраўніцтвам Ніны Анатольеўны Шылавай. 12 школьнікаў старэйшых класаў у вольны ад заняткаў час клапоцяцца аб 15 старых, якія пражываюць у Першамайскім раёне сталіцы. Разам са сваім класным кіраўніком Людмілай Іванаўнай Шчэнікавай дзеці робяць «генеральную» уборку і дробны рамонт кватэр сваіх падапечных, мыюць вокны, ходзяць у аптэку і ў магазін, запрашаюць да іх на дом цырульнікаў, віншуюць дзядуляў і бабуль з днём нараджэння, прыносяць кветкі і падарункі. Школьнікі вядуць запіс успамінаў былых вязняў пра неверагодна цяжкае дзяцінства ў фашысцкай няволі, заносяць думкі і перажыванні ў адзін каштоўны «нататнік памяці». Увогуле ж праект «Школьнікі дапамагаюць былым прымусовым работнікам і іншым ахвярам нацызму» нямецкага таварыства «Кантакт» разлічаны на два гады. Ён падтрымліваецца нямецкім дзяржаўным фондам «Памяць, адказнасць і будучыня». Па асабістай ініцыятыве ў рэалізацыі праекта бяруць удзел і берлінскія школьнікі. Праект, прызваны выхаваць у моладзі гуманізм і міласэрнасць, адрадзіць цікавасць да мінулага сваёй радзімы, цяжка было б ажыццявіць без дапамогі нашага боку — грамадскай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму» і яе кіраўніка Ніны Лыч.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала