4(15287) 16.01.2004 Віцебская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі арганізавала тэлефонную "гарачую лінію" для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Плануюць, што яна стане традыцыяй, якая сімвалізуе павагу моладзі да гераізму старэйшага пакалення. "Гарачая лінія" дзейнічае ва ўсіх раёнах Віцебшчыны. Ветэраны і інваліды вайны могуць патэлефанаваць і папрасіць актывістаў БРСМ дапамагчы ў хатніх справах, зрабіць пакупкі ў магазінах, рамонт у кватэры і г.д. Напрыканцы мінулага года гэты праект ужо ажыццяўляўся ў Гарадоцкім раёне і карыстаўся добрым попытам сярод старых.
|