|
|
|
|
|
Пасля арміі — праблемы?
|
|
24(15307) 09.04.2004 Штогод з арміі звальняецца 1,2—1,5 тыс. афіцэраў. Разам з тым значная частка былых ваеннаслужачых сутыкаецца з праблемай далейшага працаўладкавання, і асабліва няпростай аказваецца сітуацыя ў рэгіёнах. Так, паводле слоў члена праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд сацыяльнай абароны былых ваеннаслужачых» Аляксандра Салдаценкі, сюды па дапамогу ў пошуку працы кожны месяц звяртаюцца да ста чалавек толькі з Мінска і Мінскай вобласці. Прычым пераважная большасць з іх маюць узрост ад 31 да 50 гадоў. Не менш вострай застаецца праблема жылля. Сёння патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маюць ужо амаль 8 тыс. былых ваеннаслужачых.
|
|
Свабодны мікрафон для моладзі
|
|
24(15307) 09.04.2004 У рамках маладзёжнага форуму «У будучыню разам», які быў арганізаваны раённым камітэтам БРСМ Полацкага раёна, працаваў «Свабодны мікрафон». Адказы, як кажуць, з першых вуснаў атрымала мясцовая моладзь упершыню. На Полаччыне ўжо некалькі апошніх гадоў вельмі цяжка вырашаецца праблема беспрацоўя. Сёлета палова з больш чым 400 беспрацоўных раёна — моладзь ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў. Спецыялісты Цэнтра занятасці насельніцтва параілі прадстаўнікам моладзі, якія задавалі пытанні на гэтую тэму, абавязкова паступаць у ПТВ, каледжы, тэхнікумы, ВНУ, пасля завяршэння якіх выпускнікам гарантавана працаўладкаванне. Цікавіліся вучні сельскіх школ і часовым працаўладкаваннем, у тым ліку і за мяжой. Шмат юнакоў і дзяўчат упершыню даведаліся, што даволі лёгка можна атрымаць крэдыт у банку, і не толькі на аплату вучобы. Сапраўдным адкрыццём для сельскіх юнакоў і дзяўчат была навіна аб тым, што можна бясплатна атрымаць кансультацыі наконт выбару будучай прафесіі.
|
Наверх
|
|
|