|
Зарабіць грошы для студэнтаў зараз не праблема. Звычайна на канікулах разнастайныя арганізацыі прапануюць моладзі работу за мяжой. Вельмі папулярныя зараз паездкі ў Амерыку. Але ёсць і іншыя праграмы для тых, хто хоча амаль бясплатна здзейсніць незабыўнае падарожжа ў еўрапейскую краіну, пагуляць па мясцінах, пра якія ведае ўвесь свет.
Ужо колькі гадоў Германія, дакладна Нямецкі саюз, запрашае да сябе на летнія канікулы маладых валанцёраў з усёй Еўропы. Арганізацыя аплачвае нямецкія візы, дапамагае іх атрымаць, выдае пэўную колькасць грошаў на білеты, а таксама на кішэнныя расходы.
Такое падарожжа выдатная магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных краін замежжа і лепш даведацца пра нямецкую культуру. Тым больш калі ўлічыць, што ўдзельнікі з краін Еўрасаюза плацяць даволі высокі ўзнос за магчымасць 15-дзённага валанцёрства, у той час як беларусы не плацяць нічога.
Па матэрыялах артыкула Настассі Ермалюк
|