17(15300) 12.03.2004 У рамках дзіцячай мастацкай міратворчай дабрачыннай акцыі "Свет без межаў" пройдзе міжнародны конкурс юных мастакоў "Мая зямля абпаленая вайной", прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект, ініцыіраваны грамадскім аб'яднаннем "Вясёлка", рэалізуецца з 2000 года пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў, Беларускага таврыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКО, Беларускага фонду міру і г.д. Тэхніка работ: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Памер работ: не больш як 50х70 см. Тэрмін падачы работ: да 30 сакавіка 2004 года. Работы дасылайце на адрас: Аргкамітэту міжнароднага конкурсу юных мастакоў "Мая зямля абпаленая вайной", ГА "Вясёлка", вул. Кастрычніцкая, 119А, 213826 г. Бабруйск-26, Магілёўская вобласць, Беларусь.
|