English version
 


Чырвоная Змена

У рытме "вела"
45(15328) 03.09.2004 28 жніўня на Кастрычніцкай плошчы сабраліся дзеці, дарослыя і… веласіпеды, веласіпеды, веласіпеды. Там стартавала сацыяльная акцыя “Веларытм-2004”, якую Дзяржаўтаінспекцыя МУС РБ наладзіла сумесна з Грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд “SOS  Дзіцячая вёска” і “Альфа-радыё”. Каля паўсотні веласіпедыстаў накіраваліся да Кургана Славы, каб яшчэ раз нагадаць і вадзіцелям, і дзецям, што дарога – надзвычай сур’ёзная справа. Такая сур’ёзная, што дзяцей суправаджалі матацыклісты спецпадраздзялення “Страла”. Мікалай Храловіч, выканаўчы дырэктар ГА “Беларускі фонд “SOS  Дзіцячая вёска” так перадаў свае ўражанні ад мерапрыемства: “Для нас гэта першая спроба ўдзелу ў падобных масавых акцыях. І мне спадабаўся той энтузіязм, з якім дзеці ўключыліся ў яе. Гэта не штучныя эмоцыі, калі нешта робіцца пад прымусам”. “Веларытм-2004” у чарговы раз пацвердзіў: чым больш нефармальным з’яўляецца падыход да такіх сур’ёзных рэчаў, як бяспека дарожнага руху, дзіцячы траўматызм і аблічча міліцыянера, тым больш відавочны станоўчы эфект. Гэтым разам яго можна было вымяраць паўсотняў узрушаных дзіцячых вачэй.

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала