English version
 


Чырвоная Змена

Жнівень
Фальклор "з першых вуснаў"
41(15324) 06.08.2004 Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО» рэалізавала унікальны праект «Традыцыі продкаў». Адначасова ў пяці абласцях краіны прайшлі шэсць навуковых экспедыцый, удзельнікамі якіх сталі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Юнакі і дзяўчаты вывучалі мясцовыя традыцыі, паданні, збіралі фальклорны і этнаграфічны матэрыял. Пры дапамозе Нацыянальнага музея гісторыі і культуры былі вызначаны спецыяльныя маршруты. На Брэстчыне цэнтрам даследаванняў стаў Іванаўскі раён, на Віцебшчыне — Дубровенскі, на Гродзеншчыне — Шчучынскі, мінчане вывучалі Клецкі і Вілейскі раёны, а на Магілёўшчыне такім «пунктам» стаў Шклоўскі раён. На веласіпедах і з рукзакамі за плячыма школьнікі наведалі 54 населеныя пункты. Па выніках летніх экспедыцый увосень на сямейнай сядзібе Міхала-Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе пройдзе міжнародная канферэнцыя па праблемах беларускай нацыянальнай культуры. Да ўдзелу ў мерапрыемстве прыцягнуты не толькі навукоўцы, дзеячы культуры, але і школьнікі — удзельнікі экспедыцый.

Беларускія кіберспарстмены "перагулялі" чэмпіянат Еўропы па футболу EURA-2004
43(15326) 20.08.2004 Днямі ў Мінску прайшоў Чэмпіянат па FIFA 2004 — СаюзONlіnе Кубак EURA 2004 (віртуальнаму футболу), які быў арганізаваны Беларускай фэдэрацыяй камп'ютарнага спорту сумесна з Мінскім гарадскім клубам камп'ютарнага спорту пры падтрымцы Інтэрнэт-кафэ СаюзONlіnе. У якасці ўдзельнікаў зарэгістраваліся 34 спартсмены. Сцэнарый чэмпіянату па віртуальнаму футболу прытрымліваўся адпаведнасці з падзеямі рэальнага еўрапейскага футбольнага першынства. Пераможца і прызёры атрымалі прызы, падарункі ад спонсараў і дыпломы Беларускай федэрацыі камп'ютарнага спорту. Дадаткова былі вызначаны лепшы бамбардзір турніру — ім стаў брастаўчанін Яўген Зданевіч. Дзякуючы вэб-камеры, устаноўленай у Інтэрнэт-кафэ СаюзONlіnе, за ходам турніру ў рэальным часе можна было назіраць з любой кропкі нашай планеты, дзе ёсць доступ у сусветнае «павуцінне».


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала