English version
 


Чырвоная Змена

У паход па традыцыі

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" сумесна з універсітэтам культуры і Нацыяльнай камісіяй па справах ЮНЕСКО ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць маштабны маладзёжны даследчы праект  "Традыцыі продкаў".

Як планіруецца, з 23 чэрвеня па 1 ліпеня гэтага года паралельна ў 6 рэгіёнах Беларусі пройдзе 7 маладзёжных даследчых экспедыцый, удзельнікі якіх будут вывучаць нацыянальныя традыцыі і абрады, даследаваць рытуальныя і культурныя месцы, збіраць этнаграфічны і фальклорны матэрыял.

Да удзелу ў экспедыцыях БелАЮ запрашае жыхароў Беларусі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Арганізатары забяспечаць членаў экспедыцый трохразовым харчаваннем, а таксама палаткамі і спальнікамі.

Ад саміх удзельнікаў патрабуецца анкета (яе неабходна запоўніць і даслаць у БелАЮ да 1 мая), унёсак у памеры 12 000 беларускіх рублёў, плюс уласны транспартны сродак  веласіпед. Усе падрабязнасці шукайце на сайце: www.belau.info

Па матэрыялах артыкула Вікторыі Захаравай.



Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.