|
№152(25741), 08.07.06. РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" пры фінансавай падтрымцы пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пры падтрыцы Смілавіцкагаа дзяржаўнага аграрнага каледжа ажыццяўляе міжнародны праект - маладзежны валанцерскі лагер "Сядзіба", які арганізуецца менавіта на тэрыторыі сядзібнага комплексу Ваньковічаў у гарадскім паселку Смілавічы. У праекце возьмуць удзел студэнты з трох краін Беларусі, Францыі, Італіі, а таксама працоўная моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў.
Падчас валанцерскага лагера моладзь ачысціць парк і набярэжную ракі Волма, высячэ хмызняк, а таксама падрыхтуе памяшканні для экспазіцыі рэпрадукцый знакамітага мастака Хаіма Суціна.
|