|
|
|
|
|
"Звязда" запрашае
|
|
6(4243) 06.02.2004 19 з 50-ці столькі твораў з дасланых былі надрукаваныя ў газеце "Звязда" у мінулым годзе. Астатнія проста не вытрымалі ўмовы конкурсу, аб'яўленага газетай сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод пераможцаў: Юры Станкевіч, Мікола Захаранка, Уладзімір Гаўрыловіч і Генадзь Мішчук. Падвёўшы вынікі конкурсу, яго аб'явілі зноў. Такім чынам, і прафесіяналы, і аматары могуць дасылаць у газету апавяданні памерам да 5 старонак, кароткую біяграфію і фотаздымак. Памеры прэмій складаюць: 1-я дзесяць мінімальных зарплат (на момант падвядзення вынікаў), 2-я сем, 3-я пяць. Імёны пераможцаў стануць вядомыя на пачатку 2005 года.
|
|
"Белая балада" ў Доме дружбы
|
|
8(4245) 20.02.2004 5 лютага ў сталічным Доме дружбы адбылася вечарына "Беларусь белая балада", прысвечаная развіццю беларуска-балгарскіх літаратурных сувязяў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры Беларускага таварыства дружбы, прадстаўнікі Пасольства Балгарыіі ў Беларусі, літаратары, студэнцкая моладзь. Гучалі вершы беларускіх і балгарскіх пісьменнікаў; адбылася дыскусія аб двухбаковых літаратурных зносінах. Па словах вядучай вечара, намесніка кіраўніка таварыства "Беларусь Балгарыя" Аксаны Бубновай, "ні з адной іншай літаратурай свету ў сучаснай беларускай літаратуры няма лепшых стасункаў, чым з балгарскай".
|
Наверх
|
|
|