|
Ібрагім Барысавіч,расскажыце пра гісторыю стварэння вашага згуртавання. Што азначае яго назва ?
Раней немагчыма было аб'яднаць прадстаўнікоў адной нацыянальнасці ў суполку. Але пасля таго, як была надрукавана платформа ЦК КПСС па нацыянальным пытаны, мы здолелі гэта зрабіць. Сярод вялікіх нацыянальных суполак наша была створана трэцяй. Першыя дзве узнклі ў 1988 годзе: аматараў яўрэйскай культуры, і мала хто ведае такое, аб'яднанне яцвягау. А у 1989 годзе пры Беларускім фондзе культуры (яго тады ўзначальваў пісьменнк Іван Чыгрынаў) утварыпася Беларускае грамадскае згуртаванне татараў-мусульман "Аль-Кітаб". Што ёсць "Аль-Кітаб"? Гэта азначае "кніга", I не простая, а святая, свяшчэнная кніга мусульманаў. Чым яна дарагая для нас, беларускіх татараў? Тым, што рэлігія, іслам, — гэта наша аснова, традыцыя.
3-за падзелу Рэчы Паспалпай і іншых варункаў нашы татары был раскіданы па Літве і Польшчы, але яны добра ведаюць і размауляюць на мовах тых кран, дзе жывуць: літоўскай і польскай.
З часоў утварэння нашай суполкі мы правялі дзесяць міжнародных навукова-практычных канферэнцый. Адна з іх, у 1996 годзе, была прысвечана светлай памяці Сцяпана Хусейнавіча Александровіча, аднаго з выбітных людзей, прэфесара, літаратуразнаўцы, заспужанага дзеяча культуры. Мне, напрыклад, заўсёды за гонар, калі я прадстаўляю краіну і выступаю, хаця б некалькі сказаў прамовць па-беларуску. Мы паважліва ставімся да беларускай культуры і не лічым сябе прышлым народам. Бо жывём на адной зямп, у нас адіны лёс і кпопат — за маці Беларусь.
У нас добрыя стасункі з Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў РБ, адчуваем падтрымку з боку Цэнтра нацыянальных культур. Для нас была вельмі прыемнай дзяржаўная ўвага з нагоды 600-годдзя асадніцтва, якое мы святкавалі напрыканцы 1997 года.
Ці існуюць у вас якія-небудзь выданні, і на якой мове яны друкуюцца ?
Так, мы выдалі на беларускай мове 43 нумары нашага часопіса-квартальнка "Байрам" ("Свята"), аб'ём кожнага з іх — 100 — 120 старонак. У 2002 годзе ён прыпыніў сваё існаванне: паўсталі праблемы з фінансаваннем, а горш за ўсё — не стала людзей, якія гэтым займаліся. Мне хацелася б працягнуць гэтую справу з "Байрамам", апе загружаны "няўдзячнай" работай: кіраўнцтва і г .д. Ля вытокаў часопіса стаяў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Якуб Адамавіч Якубоўскі. Ім нават падрыхтаваны рэестр на 30 тысяч тэрммінаў — энцыклапедыя гісторыі культуры татараў Беларусі, Літвы і Польшчы,або літоўска-беларускіх татараў. Але гэты рукапіс ужо шэсць гадоў ляжьць, чакае свайго часу.
— Гістарычна склалася так, што вы жывяце на Беларусі. У нашей краіне, як вядома, дзве дзяржаўныя мовы: Якой з гэтых дзвюх вы аддаеце перавагу, і якія канкрэтна вашы адносіны да беларускай мовы?
— Пачынаючы з сярэдзіны XVІ стагоддзя, у шырокім ужытку ў нас адназначна з'яўляецца беларуская мова. Больш нічога не адрознівала нас ад астатніх насельнікаў гэтага краю, калі не лічыць фенатып, знешні выгляд. Ды яшчэ былі асобнымі нейкія нашы традыцыйныя заняткі. А так мы гаварылі і размаўлялі на такой жа мове, як і беларусы.
Акрамя кітабаў, у нас захаваліся яшчэ зборнікі рэлігійных тэкстаў, якія напісаны на славянскіх мовах — у большасці на бепарускай. Паводпе нашых тэкстаў піша доктарскую дысертацыю Віктар Несцяровіч, дэкан філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаунага універсітэта імя П.Машэрава. Я лічу, мы не проста ўзялі гэтую мову, а былі ў рэчышчы яе фарміравання. Некаторыя кажуць, што мова кітабаў гутарковая. Але ж святое пісьмо не пісалі на гутарковай мове, тым больш на трасянцы. На ёй можна расказаць анекдот ці яшчэ што-небудзь.
Прычым цікава, што я, як гісторык і навуковец, заўсёды праводжу параўнанні. У мове кітабаў мы знаходзім шмат цюркскіх слоў. Той жа самы Якубоўскі налічыў іх больш за 600. Цюркскага паходжання такія беларускія словы, як "туман", "баран", "харч", "база", і нават слова "бачыць" утворана ад нашага слова "бак".
Калі сёння вы паедзеце ў Іўе, Мядзел ці іншыя месцы, дзе жывуць татары, то пачуеце чыстую, нармальную беларускую мову. Мы былі не толькі яе захавальнікамі ў кітабах, але і актыўнымі карыстальнікамі: гэта наша мова, іншых моў няма. Адзінае, што яна хавалася за арабскі алфавіт і была даступнай абмежаванаму колу: толькі татарам.
Іншых рукапісных тэкстаў на беларускай мове да гэтага перыяду не было. Яны з'явіліся значна пазней. Дык хто ў каго ўзяў мовы ? Нават некаторыя кажуць, што беларуская мова гэта мова татарскага кітаба. Як бы то нібыло, але паводле перапісу з 12, 5 тысяч татараў лічаць роднай беларускую мову і размаўляюць на ней.
Татарскі пісьменнік Ф.Фаізаў, жывучы ў Казані, вывучыў беларускую мову і піша мне на ёй лісты. Хтосьці сказай, што колькі моў ты ведаеш, настолькі ты культурны чалавек. А для нас праблема. Чаму не вывучыць беларускую, рускую, польскую мовы, бо гэты народы нашы суседнія браты-славяне ? Не зашкодзіла б ведаць і англійскую.
Што на вашу думку, можна зрабіць, каб грамадства надавала больш увагі беларускай мове?
— Увесь час мы то мітынгуем, то байкатуем, а трэба, як людзі кажуць, жыць, як набяжыць. Вось сёння трэба жыць, у гэтай краіне, у гэтых рэаліях працаваць — іншых не будзе. Трэба не сядзець, склаўшы рукі. Што гаварыць, канечне, аддаляецца родная мова, традьцыі. Па вялкім рахунку, гэта датычьцца і нас, беларусгах татараў.
На мой погляд, трэба з маленства прывучаць да беларускай мовы. Руская падобная, любое дзіця заўсёды яе вывучыць. Ніякай пагрозы няма для рускай мовы. Наадварот, для беларускай мовы існуе пагроза звужэння ў выкарыстанні як для татараў, так і для ўсіх беларусаў. Ёсць пчалярская акадэмія у Кіеве, там напісана: "Вымруць пчолы — вымруць людзі". Я не ведаю, хто гэтак трапна сказаў. Так і мы лічым, што адыдзе ў нябыт вялікі этнас — з ім адыдзе і ўсё астатняе. Трэба на дзяржаўным узроўні думаць, і дауно думаць, распрацоўваць праграмы захавання, а не канстатаваць гэтыя факты. Я неяк сярод нашых навукоўцаў даводзіў, што неабходна прызнаць за беларускай мовай статус лінгвістычнай меншасці. Многія пакрыўдзіліся. А чаго крыўдзіцца? Што, сёння наўкола многа гавораць на роднай мове? Не. Нават, калі пачуюць, дык могуць абазваць бэнээфаўцам ці яшчэ кім-небудзь. Гэта, вядома, недахоп адукацыі і выхаваўчага працэсу.
Трэба ўсім разам думаць, як падымаць прэстыж беларускай мовы, каб яна гучала. Гэта можна рабіць праз нашы прыгожыя народныя песні, абрады, традыцыі і святы. I галоўнае, не трэба палітызаваць гэты працэс, а спакойна займацца, працаваць.
Віктар КАВАЛЁУ
|