10(4247) 05.03.2004 У розных краіных свету людзі сёння размаўляюць на 6000 мовах. За апошнія тры стагоддзі тэмпы згасання ці знікнення моў узрастаюць. 2 лістапада 2001 г. Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці. Гэты міжнародны дакумент мабілізуе людзей на абарону моў не ў меншай ступені, чым помнікі матэрыяльнай культуры і прыроднай спадчыны. 19 лютага 2004 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты вечар "Экалогія роднай мовы", падрыхтаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У імпрэзе прымалі ўдзел вучоныя, супрацоўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі Нацыянальнага Камітэта ЮНЕСКА ў Беларусі, Беларускага фонда культуры і інш. Вечр завяршылі канцэрт і адкрыццё літаратурнай выставы з фондаў бібліятэкі.
|