|
|
|
|
|
Сімвалічная магіла паэта
|
|
1-2(4238-4239) 09.01.2004 Па ініцыятыве Сенненскай філіі ТБМ імя Скарыны і мясцовай каталіцкай парафіі ў Сянне прайшлі ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта, святара, грамадскага дзеяча і актыўнага ўдзельніка адраджэнцкага руху на Беларусі Аляксандра Астрамовіча, вядомага ў літаратуры як Андрэй Зязюля. Памёр паэт у 1921 годзе і быў пахаваны на сенненскіх могілках, але магіла не захавалася. Краязнаўчы музей і краязнаўца Васіль Бандарэвіч падрыхтавалі выставу "Крыж і церніі жыцця Андрэя Зязюлі". На могілках асвяцілі сімвалічную магілу вернага сына беларускага народа.
|
|
Міжкультурны дыялог
|
|
1-2(4238-4239) 09.01.2004 Нацыяльны навукова-асветніцкі Цэнтр імя Ф.Скарыны пад эгідай ЮНЕСКА правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі". У ёй прынялі ўдзел многія вядомыя вучоныя розных спецыяльнасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і інш. Асноўная мэта канферэнцыі правядзенне навукова-аналітычнай экспертызы сучаснага стану беларускага грамадства, выпрацоўка асноў стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі.
|
Наверх
|
|
|