English version
 


Літаратура і мастацтва

"Натхненне" натхняе

Без малага амаль паўвека дзейнічае пры бялыніцкай раённай газеце "Зара над Друццю" літаратурнае аб'яднанне "Натхненне". Яго сябрамі ў свой час з'яўляліся сатырыкі Рыгор Яўсееў і Васіль Найдзін, паэты Віктар Хаўратовіч, Змітрок Марозаў і Вячаслаў Казакевіч...

 

Яскравым сведчаннем таго, што літаратурнае аб'яднанне жыве, развіваецца, з'яўляецца не толькі рэгулярнае публікаванне твораў мясцовых літаратараў на старонках раёнкі, але і сустрэчы сяброў "Натхнення" з жыхарамі мястэчка і вёсак раёна.

Адна з апошніх адбылася па ініцыятыве супрацоўнікаў мясцовага мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. На сустрэчу з літаратарамі, што праходзіла ў адной з музейных залаў, былі запрошаны вучні школ раёна, якія адпачывалі ў летнім аздараўленчым лагеры "Перамога".

Са сваімі новымі творамі хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі празаік і драматург Міхась Карпечанка, паэты Уладзімір Серыкаў і Міхась Радоўскі.

Дырэктар мастацкага музея імя В. Бялыніцкага-Бірулі Надзея Палоннік распавяла падлеткам пра гісторыю дзейнасці літаратурнага аб'яднання "Натхнення", расказала пра пісьменнікаў Бялыніччыны.

 

Міхась Болінскі



Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала