|
Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выдае Бюлетэнь ААН, галоўнае мэта якога — інфарміраванне пра дзейнасць гэтай арганізацый гэтай сістэмы, праграмы і праекты, што здзейсняюцца на Беларусі.
Так з красавіка 2004 года ў нашай краіне рэалізуецца праект "Сям'я для кожнага дзіцяці", удзельніца якога з беларускага боку з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", з англійскага — Фонд падтрымкі міжнародных таварыстваў і дабрачынная арганізацыя "Лісце надзеі для беларускіх дзяцей".
Мэта праекта — рэалізаваць правы дзіцяці на пражыванне ў сям'і. Деля гэтага ствараецца сістэма па прадухіленні адмаўлення аддзіцяці ва ўзросце да 12 месяцаў з псіхафізічнымі асаблівасцямі ў развіцці і далейшага ўладкавання яго ў дзіцячы дом. У рамках праекта два сацыяльныя работнікі аказваюць сваечасовую псіхалагічную і сацыяльную дапамогу бацькам.
У рамках праекта пры фінансавай дапамоге Дзіцячага фонду ААН запланавана правесці некалькі семінараў і трэнінгаў для дактароў і медыцынскага персаналу раддамоў, спецыялістаў адукацыйных устаноў і бацькоў.
Па матэрыялах артыкула В.К.
|