|
На рубяжы XX і XXI стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што наша грамадства не можа не звяртаць на гэта ўвагу.
Азначаная праблема ў поўнай меры пачала праяўляцца ў Беларусі прыкладна ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Адкрытыя межы і адпаведна ўзрастанне магчымасцей грамадзян падарожнічаць садзейнічаюць міграцыі. У вандроўкі адпраўляюцца пераважна жанчыны, якія спадзяюцца зарабіць добрыя грошы або ўдала выйсці замуж . Прычына гэтага - працэсы фенізацыі беспрацоўя, якія назіраюцца у апошняе дзесяцігоддзе ў беларускім грамадстве. Але не ўсем шанцуе знайсці добрую працу і ўладкаваць сваё жыцце ў іншай краіне, шмат жанчын становяцца ахвярамі гандлю людзьмі.
Многія з жанчын, вярнуўшыся дамоў пасля "хаджэння па апкутах", трапляюць у стан ізаляцыі. Іх асуждаюць родныя і сябры, у іх ёсць праблемы са здароўем. І вось тут на дапамогу прыходзяць грамадскія арганізацыі. З Баранавіцкім аддзяленнем супрацьдзеяння незаконнаму абарачэнню наркотыкаў і злачынствам у сферы маралі актыўна супрацоўнічае "Клуб дзелавых жанчын горада" з г.Брэста. У гэту грамадскую арганізацыю звяртаецца шмат ахвяр трафікінга. Пацярпелыя атрымліваюць медыцынскую дапамогу. Пры неабходнасці гарантуецца юрыдычная дапамога. Калі патрэбна, прадастаўляюцца паслугі псіхолага або псіхатэрапеўта. Яшчэ адна вельмі істотная акалічнасць: можна прайсці пераабучэнне або набыць спецыяльнасць. Усе гэтыя паслугі арганізацыі бесплатныя.
Дзейнасць "Клуба дзелавых жанчын" фінасуецца Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі. Міжнародная супольнасць сур'ёзна занепакоена існаваннем рабства ў XXI стагоддзі і робіць вялікія грашовыя выдаткі на барацьбу з ім і ліквідацыю яго наступстваў для чалавека.
Па матэрыялах артыкула Вольгі Жыгар і Раісы Марчук.
|