|
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Крысціяна Нюсляйн-Фольхард заснавала для жанчын-навукоўцаў, у якіх ёсць дзеці, фонд падтрымкі, што будзе аказваць высока кваліфікаваным жанчынам-спецыялістам фінансавую дапамогу ў выглядзе датацый для найму няні або хатняй памочніцы, гэта вызваліць іх час і забяспечыць магчымасць займацца навуковай дзейнасцю. Такім чынам, фонд ставіць перад сабою мэту як мага больш шырокага прыцягнення жанчын у сферу перадавога навуковага досведу.
|