|
№ 40/4327, 07.10.2005. Напрыканцы верасня буйнешная маладзёжная арганізацыя краіны сабрала сваіх членаў у Палацы Рэспублікі. Там адбыўся 39-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На сённяшні дзень колькасць членаў БРСМ складае 307 тысяч чалавек. Саюз закліканы дапамагаць адаптавацца людзям у новых калектывах, зарабіць у будатрадах, умацоўваць стабільнасць і мір у грамадстве, аказваць садзейнічанне кіраўнікам ВНУ і прадпрыемстваў у кіраванні калектывамі.
|