|
|
|
|
|
Дабрачынныя абеды на здароўе
|
|
2(3538) 06.01.2004 Каля 17,2 тысячы бясплатных абедаў раздалі за мінулы год валанцёры дабрачыннага фонду "Ежа жыцця". Пачаставацца стравамі і салодкімі прысмакамі змаглі тысячы мінчан. Дабрачынныя абеды сталі адным з элементаў праграм, скіраваных на дапамогу сацыяльна неабароненым людзям, на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку курэння, наркаманіі і СНІДу. Дабрачынны фонд разгортвае сваю дзейнасць ужо больш як паўтара года. Адна з асноўных мэт арганізацыі прапаганда здаровага ладу жыцця праз распаўсюджанне вегетарыянства.
|
|
"Зялёнае святло" "пярвічкам"
|
|
7(3543) 14.01.2004 Шэсць новых клубаў патрыятычнага выхавання моладзі могуць быць сёлета створаны ў Мінску па ініцыятыве сталічнага гаркама БРСМ. Тры такія структуры ўжо дзейнічаюць. Мяркуецца, што з часам патрыятычныя клубы будуць працаваць ва ўсіх дзевяці раёнах сталіцы. Клубы дапамогуць выхаваць маладых людзей сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, падрыхтаваць кадры для работы ў падраздзяленнях БРСМ. Цяпер у Мінску звыш 40 тысяч маладых людзей з'яўляюцца членамі гэтага саюза.
|
|
Творчасць без прыпынку
|
|
11(3547) 17.01.2004 Каля 100 адукацыйных, сацыяльных, экалагічных, культурных праектаў рэалізавалі за 15 гадоў дзейнасці арганізацыі члены рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Нэкст Стоп Нью Лайф". За гэты час тысячы маладых беларусаў і іх замежных аднагодкаў сталі ўдзельнікамі міжнародных абменаў, канферэнцый, семінараў, тэатральных і музычных караванаў, экалагічных і працоўных лагераў, творчых майстэрняў і фестываляў.
|
Наверх
|
|
|