|
|
|
|
|
Пасольства ФРГ ў Беларусі адкрые візавае аддзяленне
|
|
18(1831) 03.02.2004 Пасольства ФРГ ў Беларусі адкрые візавае аддзяленне для прыёму дакументаў на групавыя паездкі дзяцей у рамках чарнобыльскіх праграм. Прыём дакументаў будзе арганізаваны ў будынку Міжнароднага адукацыйнага цэнтра па адрасе: пр. Газеты "Правда", 11. Візавае аддзяленне будзе працаваць там з 7 па 23 ліпеня. Яно будзе прымаць заявы выключна для групавых паездак дзяцей і падлеткаў па запрашэнні чарнобыльскіх ініцыятыў з Германіі, Аўстрыі і дзяржаў Бенілюкса (Бельгія, Нідэрланды, Люксембург). Каб забяспечыць хуткую і бесперабойную працу ў гэты перыяд, пасольства Германіі просіць усе дабрачынныя арганізацыі і іх прадстаўніцтвы ў Беларусі як мага раней паведаміць візаваму аддзелу дыпмісіі аб запланаваных на лета паездках. Пасля гэтага пасольства зможа своечасова паведаміць адпаведнай дабрачыннай арганізацыі дату і час падачы дакументаў. Тым самым можна будзе пазбегнуць стварэння чэргаў.
|
|
Чо-Ою-ю-ю-ю!..
|
|
25(1838) 12.02.04 На пачатак красавіка запланавана экспедыцыя беларускіх альпіністаў у Непал. Там яны збіраюцца падняцца на шосты па вышыні васьмітысячнік свету гару Чо-Ою, якая дасягае 8201 метр над узроўнем мора. Па словах старшыні Беларускай федэрацыі альпінізму Аляксандра Гадлеўскага, гэта будзе першая экспедыцыя на васьмітысячнік, якая складаецца выключна з прадстаўнікоў Беларусі.
|
|
ГА ТБМ заклікае адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы
|
|
25(1838) 12.02.04 Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" заклікае грамадзян краіны годна адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. У звароце ТБМ да грамадзян Беларусі гаворыцца, што 21 лютага, па ініцыятыве ЮНЕСКА, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. "Мы святкуем яго таму, што родная мова і стаўленне да яе гэта паказчык маральнасці чалавека і яго душы. Родная мова аснова светаўспрымання. Са знікненнем любой мовы людзі губляюць часцінку нашага агульначалавечага багацця і культурнай разнастайнасці", гаворыцца ў звароце. Яго аўтары падкрэсліваюць, што "у нашай краіне склалася трывожная сітуацыя з беларускай мовай. Пры моўна-культурнай экспансіі расійскага народа беларуская мова фактычна адкінута на перыферыю і не займае належнага ёй месца мовы тытульнай нацыі. Ад гэтага церпяць іншыя моўныя і культурныя супольнасці Беларусі".
|
Наверх
|
|
|