|
|
|
|
|
"Бярозка" ў небяспецы
|
|
37(1850) 02.03.2004 Зварот да ўладных структураў і грамадзян краіны: "ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" выказвае сваю занепакоенасць у сувязі з ліквідацыяй адзінага дзяржаўнага беларускамоўнага часопіса для дзяцей і падлеткаў "Бярозка", які робіць важкі ўнёсак у выхаванне і фарміраванне патрыятычных пачуццяў юных грамадзян нашай краіны. Вельмі прыкра, што адбываецца гэта падчас 80-гадовага юбілею выдання. Калектыў рэдакцыі замест таго, каб рыхтавацца да свята, знаходзіцца зараз на ростані… Таварыства беларускай мовы прапануе ўладным структурам, ад якіх залежыць лёс "Бярозкі", захаваць для нашай школьнай моладзі гэтае унікальнае выданне. Заклікаем грамадзян краіны сказаць сваё важкае слова ў абарону часопіса."
|
|
Максім Мірны падняўся на 12 ступеняў
|
|
39(1852) 04.03.2004 Беларус Максім Мірны зноў палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. За мінулы тыдзень у чэмпіёнскай гонцы АТП (гэты рэйтынг улічвае вынікі бягучага сезона) спартсмен падняўся з 45-га на 33-е месца, а колькасць набраных ім ачкоў павялічылася з 26 да 36. М.Мірны дайшоў да чвэрцьфіналу турніру ў Марсэлі (Францыя), дзе прайграў будучаму пераможцу Дамініку Хрбаты са Славакіі. Два тыдні таму М.Мірны быў 101-м у табелі аб рангах. У рэйтынгу, што ўлічвае выступленні спартсменў за апошнія 5 тыдні, спартсмен падняўся з 28-га на 26-е месца. У рэйтынгу тэнісістаў, якія выступаюць у парным разрадзе, ён па-ранейшаму трэці.
|
|
Архідны пояс беларускага Палесся
|
|
42(1855) 10.03.2004 Грамадскае аб'яднанне "Зялёны край" (Брэст) даказала наяўнасць гэтак званага "архіднага пояса" беларускага Палесся працягласцю каля 160 кіламетраў. Ён пачынаецца з паўднёва-ўсходняй ускраіны Брэсцкага раёна і праходзіць па тэрыторыі Маларыцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Столінскага раёнаў. Навукоўцы і эколагі звярнулі ўвагу на той факт, што расліна Венерын чаравічак, сапраўдны жоўты з сямейства архідэй, узяты пад ахову ў Еўропе яшчэ ў апошняй трэці ХІХ стагоддзя, мае даволі шырокае распаўсюджванне на Палессі.
|
|
Зварот да інтэлігенцыі Беларусі
|
|
46(1859) 16.03.2004 Аб скліканні Другога ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі
|
Наверх
|
|
|