|
|
|
Колькі каштуе кватэра?
|
|
147(1960) 11.08.2004 На сёння кошт тыпавой аднапакаёвай кватэры у панельным дзевяціпавярховым доме Мінска складае 22—23 тысячы долараў, двухпакаёвай — 28—29 тысяч, трохпакаёвай — 33—34 тыс. долараў.
|
|
Алег Трусаў прэзентаваў кнігу
|
|
148(1961) 12.08.2004 Прэзентацыя кнігі вядомага грамадска-палітычнага дзеяча, археолага і гісторыка, старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава "Падсумаванне " адбылася ў Мінску.
|
|
У Мінску пачаў працу Рэспубліканскі дом беларускага кіно
|
|
148(1961) 12.08.2004 Дом кіно мае статус філіяла унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат". Яго дзейнасць рэгламентуецца трохбаковым дагаворам, заключаным паміж Мінскім гарвыканкамам, Міністэрствам культуры і Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз кінематаграфістаў".
|
|
Будзе фонд імя Васіля Быкава?
|
|
151(1964) 17.08.2004 Рашэнне стварыць Міжнародны фонд імя Васіля Быкава прынялі ўдзельнікі пленэра, прысвечанага 80-годдзю пісьменніка.
|
|
Пропускам у Алімпійскую вёску паслужылі… значкі
|
|
152(1965) 18.08.2004 У Афінах адкрываецца беларускі дом.
|
|
Ордэна Янкі Купалы не будзе
|
|
153(1966) 19.08.2004 Міністэрства культуры не падтрымала прапановы грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ГА ТБМ) аб заснаванні ордэна Янкі Купалы.
|
|
Кампактная Віцебшчына
|
|
153(1966) 19.08.2004 Віцебскае культурна-асветніцкае аб'яднанне "Праметэй" прыняло ўдзел у дзяржаўнай праграме "Электронная Беларусь". Дырэктар гэтага аб'яднання Уладзімір Лапін разам з намеснікам старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Канстанцінам Чорным правялі прэзентацыю кампакт-дыска "Віцебская вобласць".
|
|
Жадаюць узяць шлюб па-беларуску
|
|
155(1968) 21.08.2004 Юнэля Сальнікава і Віталь Крупенька з Гомеля дамагаюцца, каб абрад іх шлюбу ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Савецкага раёна Гомеля праходзіў на беларускай мове.
|