|
Сёлета валанцёры плануюць распачаць працу па аднаўленні радавой сядзібы Ваньковічаў у пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёну Мінскай вобласці.
У маладзёжным валанцёрскім лагеры "Сядзіба", які арганізуе рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" пры падтрымцы пасольства Францыі, возьмуць удзел 25 студэнтаў з Беларусі, Германіі, Нарвегіі і Францыі.
На працягу двух тыдняў маладыя людзі зоймуцца расчыткай старадаўняга парку, набярэжнай і поймы ракі Волмы, прыбіраннем памяшканняўсядзібы і кансервацыяй яе цаглянай агароджы. апрача таго, плануецца вызваліць ад пазнейшых наслаенняў у выглядзе пяску і асфальту дарогу з брусчаткі, што вядзе да сядзібы.
Па матэрыялах артыкула Марата Гаравога.
|