|
|
|
Уладзімір Някляеў застаецца старшынёй ПЭН-цэнтра
|
|
№ 156-157(2467-2468) 29.09.2006 Уладзімер Някляеў паведаміў “Народнай волі” аб тым, што застанецца старшынёй ПЭН-цэнтра. “Я сапраўды хацеў сысці, але пакуль з гэтага нічога не атрымалася”,-патлумачыў паэт. Беларускі ПЭН-цэнтр створаны ў лістападзе 1989 года аргкамітэтам, у які ўвайшлі 20 вядомых літаратараў.
|
|
ТБМ накіравала ліст Сідорскаму
|
|
№162-163(2473-2474) 12.10.2006 Кіраўніцтва ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” прапанавала кіраўніку ўрада С.Сідорскаму адмяніць рашэнне Міністэрства адукацыі аб пераводзе на рускую мову выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі ў старэйшых класах агульнаадукацыйных рускамоўных школ з 1 верасня гэтага году.
|
|
Бліжэй да зорак
|
|
№62-63(2373-2374), 28.04.06. Чацвера беларускіх альпіністаў накіраваліся ў Гімалаі, каб падняцца на самую высокую вяршыню ў свеце – Эверэст (8848 метраў). Каардынацыю ходу экспедыцыі ажыццяўляе старшыня Беларускай федэрацыі альпінізму Аляксандр Гандлеўскі.
|